Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ старшыні Партыі і Фронту сп. Зянона Пазьняка, “Агульныя каштоўнасьці, яднаньне сваіх” (публікуецца).
З дакладам аб становішчы ў краіне выступіў намесьнік старшыні сп. Сяргей Папкоў. Сёлета наш народ будзе адзначаць дзьве важныя даты: 90-я ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) і 20-я ўгодкі пачатку змаганьня Беларускага Народнага Фронту (1988). Патрыёты Беларусі працягваюць барацьбу за Бацькаўшчыну, нашу культуру і мову. Колькі разоў (як і цяпер) ненавісьнікі і акупанты нашай краіны заяўлялі, што “беларусаў ужо няма” – але наш народ жывы, змагаецца і будзе жыць у сваёй дэмакратычнай і незалежнай дзяржаве.
Гістарычны досьвед і сучасныя аб’ектыўныя працэсы дэманструюць нам, што фрагмэнтацыя расейскай імпэрыі непазьбежная. Імпэрыя ня мае будучыні. Не выпадкова менскія “палатнікі” заявілі нядаўна, што трэба сьпяшацца падпісваць “канстытуцыйны акт аб саюзнай дзяржаве”. Бо, маўляў, яшчэ трошкі, і не застанецца нікога ў Беларусі, хто падтрымліваў бы так званае “зьяднаньне Беларусі з Расеяй”. Вельмі шчырае прызнаньне прадстаўнікоў прамаскоўскага рэжыму. Яны сьпяшаюцца і цалкам магчыма, што сёлета беларусам трэба будзе супрацьстаяць маштабнай антыдзяржаўнай правакацыі. Рэжым рыхтуе сваю прамаскоўскую “аб’яднаную апазыцыю” да наступных выбараў. Падстаўныя дзеячы ужо пачынаюць заклікаць грамадзтва да “удзелу ў выбарах”. Сцэнар адпрацоўваецца такі ж, як і на папярэдніх выбарчых шоў. Трэба нагадаць нашаму грамадзтву, што гэта тупіковы шлях, і толькі байкот павінен быць формай змаганьня супраць выбарчай фальсіфікацыі.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра пералом у настроях насельніцтва. Апошні пагром рэжымам індывідуальнага прадпрымальніцтва закрануў вельмі многіх людзей, пераканаў іх у тым, што рэжым выконвае праект чужой дзяржавы, зацікаўленай у эканамічным аслабленьні Беларусі. Пацьверджаньнем гэтаму зьявілася сёньняшняя інфармацыя з Масквы. Адміністрацыя расейскай сталіцы заявіла аб пляне завозу ў Маскву толькі ў 2008 г. 300 тысячаў “гастарбайтэраў з бліжняга замежжа”. Зразумела, адкуль імпэрыя зьбіраецца пампаваць працоўную сілу. Гэтым матар’ялам павінны стацца нашыя экнамічна актыўныя людзі. Нашаму грамадзтву трэба салідарна абараніцца ад гэтай разбуральнай і варожай маскоўскай палітыкі. Але і прадпрымальнікі павінны зразумець, што разам з усім народам трэба абараняць незалежную Беларусь, не спадзявацца на міласьць уладаў і не слухаць дэмагогаў, якія кажуць: “Только нам не надо нікакой політікі…”
Сябры Сойму паведамілі пра маштабны крызіс у беларускай энэргетыцы. У апошнія гады з Расеі на Беларусь паступаюць выключна неякасныя і бракаваныя камплектуючыя абсталяваньня для энэргетычных установак і прадпрыемстваў. Расейскімі вытворцамі парушаны элемэнтарныя нормы вытворчасьці: высокаякасная сталь заменена нізкаякаснай, парушана геамэтрыя формаў абсталяваньня і г.д. Такое абсталяваньне ня толькі псуецца праз кароткі час, але і пагражае сур’ёзнымі аварыямі. Беларускія спэцыялісты выязджалі на расейскія прадпрыемствы, каб высьветліць прычыны гэтай тэхналягічнай дзікасьці. Аказалася, што расейцы за бясцэнак закупляюць аварыйнае бракаванае абсталяваньне літаральна на сьметніках заходне-эўрапейскіх прадпрыемстваў, у сябе ў Расеі афармляюць яго як сваю вытворчасьць і прадаюць на Беларусь. На прэтэнзіі беларусаў расейская дырэкцыя засьмяялася і заявіла: “Куда вы без нас денетесь?” Тэхналягічныя піраты ведаюць, што за эканамічнай бязглузьдзіцай стаіць палітычная залежнасьць Беларусі ад імпэрыі. Вядома, што менавіта расейскія тэхналягічныя злачынцы распрацоўваюць праект і зьбіраюцца будаваць атамную станцыю на Беларусі. Наш народ павінен абараніць сваю зямлю ад новага Чарнобылю.
Быў абмеркаваны таксама плян мерапрыемстваў, прысьвечаных угодкам БНР.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 студзеня 2008 г.

14/1/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2008
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024