Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (студзень 2008 г.)

Заходніх турыстаў завабліваюць у рэзыдэнцыю патрыярхата РПЦ, што месьціцца ў горадзе Сергіяў Пасад Маскоўскай вобласьці, называючы яе “русскій Ватікан”. Сярод пьяных фэервэркаў па ўсёй імпэрыі менавіта ў Сегіявым Пасадзе адбылася “ідэалагічна асэнсаваная” акцыя расейскага фашыстоўскага охласа. У навагоднюю ноч натоўп русскіх ребят і девчат закідаў “кактэйлямі Молатава” мясцовы малельны дом мусульманскай абшчыны. Пажар ледзь патушылі, людзі пасьпелі выскачыць з агня.

З 1 студзеня ў Азэрбайджане адключаны апошні расейскі тэлеканал. Народу старажытнай культуры не патрэбныя мутныя плыні тэлехлусьні. Яшчэ адна постсавецкая дзяржава вызвалілася з абдымкаў маскоўскай тэлегэбельсаўшчыны.

6 студзеня Лукашэнка з помпай раздаваў у “дворце республікі” (у народзе — “саркафаг” або “позор республікі”) прэміі “За духовное возрожденіе”. Што мелася на ўвазе пад “возрожденіем”, тэлегледачы зразумелі адразу ж, калі начальнік пачаў прамаўляць пра “наші блестяшчіе успехі і укрепленіе незавісімості” на акупанцкай расейшчыне. Сёлета рэжым адзначыў сваімі ўзнагародамі сярод іншага Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Музэй і ягоны калектыў заўсёды заслугоўваў самых высокіх узнагародаў. Але фармулёўка з узнагароднага ліста была адпаведная антыбеларускай культурнай палітыцы: “За создание новой экспозиции в стенах музея…” На старонцы pbpf.org мы ўжо паведамлялі пра пагром беларускага мастацтва, наладжаны паводле загаду рэжыму ў Мастацкім музэі на пачатку леташняга года. Цяпер залі галоўнага будынка музэя завешаны і застаўлены расейшчынай 18-20 стагоддзяў. Помнікі беларускага мастацтва запхнулі ў новы будынак, што стаіць у двары музэйнага комплекса. Стала вядома, што да стварэньня новай экспазіцыі сучаснага беларускага мастацтва не былі дапушчаны мастацтвазнаўцы – супрацоўнікі музэя. Усё рабіла пад камандай міністэрскіх бонзаў група “прыдворных мастакоў” (такое кваліфікуецца як недапушчальная зьява ў сусьветнай музэйнай практыцы). На сцэну вывелі таксама малога хлопца, які летась заняў першае месца на дзіцячым Эўрабачаньні з чарговай “істінно русской песней із Белоруссіі”. Але апафэёзам акупанцкага “возрожденчества” стала ўручэньне начальнікам мэдаля Францыска Скарыны адной з самых адыёзных асобаў, якая дагэтуль адыграе выключна гнюсную ролю ў знішчэньні нацыянальнай культуры – тав. Зімоўскаму, які цяпер камандуе на БТ. Мяркуем, што на наступны год першымі ў сьпісе на акупанцкае “возрожденіе” будуць аўтары і выканаўцы антыбеларускага пасквіля пад назовам “Павлинка-NEW”.

9 студзеня запомніцца турыстычнаму бізнэсу на Беларусі як “крывавая нядзеля”. Рэжым афіцыйна паведаміў, што “в інтересах трудяшчіхся” цяпер падатковыя ворганы будуць настойліва цікавіцца ў беларускіх турыстаў: а адкуль гэта ў іх грошы на падарожжа. Зьезьдзіць такі турыст у Тайланд ці Эгіпет, а на зваротным шляху ў аэрапорце яго ўжо чакаюць падатковыя чыны з мехам і кайданкамі. На інтэрнэт-старонках ужо разьвіваюць тэорыю пра тое, як беларускі турыст будзе выкручвацца з гэтай сітуацыі. Ён перш за ўсё будзе зьвяртацца па пуцёўкі і паслугі ў Маскву і Кіеў. Гэта азначае канчатковы крах мясцовых турфірмаў РБ (беларускімі іх ніяк не назавеш). Турфірмы РБ ужо лемантуюць. Але ўсё лагічна. Яны, праўда, вазілі нашых людзей па розных краінах і морах, але культурны ўзровень абслугі быў такі дзікі і правінцыйна-расейскі, што адукаваным беларусам было дзіўна, як гэта ўсё існуе. Па загаду рэжыма гэтыя турфірмы актыўна займаліся арганізацыяй міжнароднай прастытуцыі на Беларусі, завозячы цэлыя самалёты кліентуры з заходніх краінаў і мабілізуючы мясцовых жанчын. Дарэчы, новая “рэформа” бье таксама і па грамадзянах, якія дамагліся грошай, прыстасаваўшыся да антыбеларускага рэжыму, жылі “весела і ня лезьлі ў палітыку”. Пятля зашморгваецца на шыі прыстасаванцаў усё больш шчыльна. Практыка яшчэ раз дэманструе, што да рэжыма нельга прыстасавацца нікому.

Арганізацыя “Жаўнерскія маці Санкт-Пецярбурга” 9 студзеня падалі ў суд на камандваньне Тоцкага палігону, што ў Паволжы. Маці атрымалі зьвесткі пра тое, што ў гарнізоне палігона афіцэры і “дзяды” катавалі і білі 35 маладых жаўнераў. Камандзёры таксама прымушалі іх падпісаць кантракт на 3 гады службы ў арміі. Жаўнеры жылі ў намётах пасярод сумётаў, іх катавалі гарачай качаргой і г.д. Вайсковае начальства спачатку адмаўляла гэтыя факты. Але потым заявіла, што “жаўнеры самы напіліся і пабіліся, а ў намётах яны жылі, бо адбываліся вучэньні”. Генэралы падалі сустрэчны іск у суд на жаночую арганізацыю.

11 студзеня непараўнальны Жырыноўскі наладзіў чарговы сольны выступ у Думе. На першым жа яе паседжаньні ў новым складзе ён залез на трыбуну і пачаў папікаць калегаў. Усе, маўляў, запісаліся ў групы партнёрства з парлямантамі Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі. Хочуць сябраваць толькі з гэтымі партнёрамі. А вось у групы падтрымкі постсавецкіх рэспублік запісаўся толькі сам Жырыноўскі. Цікава, што гэтая імпэрыя сапраўды прагне аднаўленьня былых межаў. А прызначаныя пуцінізмам дэпутаты глядзяць на Захад.

“Профессионалы, люди незаурядные, боровшиеся за светлое будущее…” У сталіцу урэшце даходзіць пераднавагодняя правінцыйная прэса. Гартаем баранавіцкую газету “Intex-press” за 20 сьнежня 2007 г. Журналіст бярэ інтэрвію у тав. Паўла Есіса, палкоўніка КГБ РБ, баранавіцкага начальніка гэтай канторы. Цытуем фрагмэнты. Журналіст пытаецца: “Не кажется ли вам странным тот факт, что органы, которые должны обеспечивать суверенитет, экономические и политические интересы белорусского государства, отмечают 90-летие ВЧК, считая своим праздником день рождения карательных органов России?” Баранавіцкаму гэбэшніку “так не кажется”. Ён адказвае, не міргнуўшы вокам: “Никогда нельзя отказываться от своей истории. Наша Беларусь могла стать самостоятельным государством не вопреки, а благодаря усилиям советской страны. И вовсе не борьба за национальную независимость привела к отделению Беларуси от Союза, а исторические процессы, которые произошли вопреки воли и желанию белорусского народа… Следовательно, 90-летие нашего профессионального праздника необходимо рассматривать именно с позиций исторической преемственности”. Булгакаўскі Шарыкаў у такіх выпадках казаў пра выступоўцу: “Ему бы на митингах деньги зарабатывать…” Але чытаем далей. Журналіст пытаецца ў гэбоўца наконт сотняў тысячаў расстраляных у 30-я гады беларусаў. Тав. Есіс адказвае: “Органы госбезопасности всегда помнили и будут помнить о трагических событиях 30-х годов ХХ века, когда репрессиям подвергались не только многие жители Беларуси, но и 23 тысячи чекистов. Причём погибли лучшие – профессионалы, люди незаурядные, беззаветно служившие родине и боровшиеся за светлое будущее страны…” Вось як: “беззаветные профессіоналы” на працягу гадоў катавалі і расстрэльвалі нявінных людзей – і было гэта “барбой за светлае будушчае”. Што праўда, іншыя прафэсіяналы ў сваю чаргу расстралялі гэтых прафэсіяналаў, а потым наступныя профі расстралялі папярэдніх. Вядома, што па НКВД гэта праводзілася разы тры-чатыры толькі на працягу 1934-39 гадоў. Дзякуй беззаветнаму баранавіцкаму генэралу з халоднымі рукамі і гарачай галавой (ці як там у фармулёвачцы Ф. Дзяржынскага?) за шчырасьць. Вы можаце ўявіць сабе, каб у сёньняшняй Нямеччыне афіцэр Службы абароны канстытуцыі выступаў за “сохранение всего положительного, что было достигнуто Гестапо и СД…” –?

15 студзеня ўвайшоў у сілу дэкрэт украінскіх ўладаў, паводле якога кінафільмы ў кінатэатрах і іншых публічных месцах павінны дэманстравацца толькі на дзяржаўнай украінскай мове. У сувязі з цяперашнім недахопам адмысловых студыяў дубляжа на першым этапе дазволена, каб у некаторых выпадках фільмы дэманстраваліся з украінскімі тытрамі. БТ пасьпяшыла на “уліцы украінскіх городов” і паказала нам “возмушчённых граждан”. “Граждане” гукалі з экрана: “А у меня никто не спросил, хочу ли я смотреть, понимаю ли я! Какое нахальство, какая вопиющая несправедливость! Нарушаются мои права!” І сапраўды, гэта ж трэба: украінцы азваліся на сваёй роднай мове на сваёй жа роднай зямлі, ай-ай! На ўсё гэта разумныя беларусы выказаліся рытарычна: “Паспрабавалі б гэтыя русскіе граждане так надрывацца-пратэставаць у Італіі або Францыі пра суцэльную італьяншчыну і францушчыну ды пра недахоп русіфікацыі. Імі б у лепшым выпадку займаліся б псіхіятры. Калі ты не разумееш па-украінску і цябе ненавісна ўсё украінскае, то ты акупант і вяртайся лепш у Расею…”

Пуціністы раздзьмуваюць чарговы антызаходні скандал у якасьці помсты за раскрыцьцё гэбоўскага злачынства ў Лёндане (маецца на ўвазе атамнае забойства А. Літвіненкі ў 2005 г. агентамі ФСБ). Амбасадара Вялікай Брытаніі выклікалі ў маскоўскае МЗС. Перад інтэлігентным чалавекам куражыўся лубянец Лаўроў, патрабаваў спыніць дзейнасьць прадстаўніцтваў сусьветнавядомай культурніцкай брытанскай арганізацыі “Брытанская Рада” у Расеі, пагражаў рэпрэсіямі супрацоўнікам. А 15 студзеня міліцыя ўжо затрымала ў Пецярбурзе дырэктара мясцовага прадстаўніцтва на вуліцы, бо “брытанец быў пьяны за рулём аўтамабіля”. Адначасова, паводле афіцыйных паведамленьняў з Лубянкі: “В целях ограждения российских граждан от возможности втягивания в качестве инструмента в провокационные игры британцев органы ФСБ начали проводить разъяснительную работу среди российских граждан – сотрудников Британского Совета…” Які стыль, “какая стать”! Цяпер толькі засталося арганізаваць у Піцеры шматтысячныя дэманстрацыі рабочых пад транспарантамі “Расстрелять подлых приспешников капитала!”, як гэта рабілася ў 1934-37 гадах. Можна не сумнявацца, усё да гэтага і йдзе.

Улады Кіева прынялі пастанаўленьне аб ачыстцы ўкраінскай сталіцы аб антыўкраінскага сьмецьця. Будуць дэмантаваны ўсе 18 помнікаў Леніну на тэрыторыі горада, а таксама зьменены назвы 60 вуліцаў. Нам. мэра Кіева Сяргей Рудык патлумачыў, што Ленін аніразу ня быў у Кіеве, нават не праязджаў праз гэты горад. А што да назоваў вуліц, то будуць пераназваны вуліцы, якія носяць цяпер імёны зьнішчальнікаў украінскага народу і асобаў, што ня маюць ніякога дачыненьня да Украіны. Мяркуем, што наступным па чарзе павінен бы быць Менск. Але вось жа зачэпка: у нашым горадзе Ленін быў! У 1905 годзе, едучы на эміграцыю ў Швайцарыю, “вождзь” выйшаў з вагона на нашым вакзале, каб купіць піражкі. Такую гістарычную падзею антыбеларускі рэжым “не позволіт оскверніть”… А калі сур’ёзна, то барацьба за гісторыю працягваецца і на Украіне. Мэр Севастопаля Сяргей Куніцын (прызначаны на пасаду прэзыдэнтам Юшчанкам) даў распараджэньне паставіць на цэнтральнай плошчы горада помнік гэтману Украіны Сагайдачнаму (вялікі дзеяч Украіны 17 стагоддзя, пераможца над туркамі і маскалямі). А прамаскоўскі гарадскі савет Севастопаля прыняў рашэньне паставіць на гэтым месцы помнік А.С. Пушкіну. Не хапіла фантазіі у кіеўскіх “товарішчей”. Ім трэба было б паставіць у Кіеве на ленінскіх пастамэнтах 18 помнікаў Пушкіну.

17 студзеня Л. Аляксеева і Г. Сатараў заявілі пра зьняцьце з сабе паўнамоцтваў сустаршыняў Всероссійского Гражданского Конгресса. Яны гучна грукнулі дзьвярмі ў знак пратэсту супраць паводзінаў Г. Каспарава, трэцяга сустаршыні ВГК. Шахматны інтэлектуал актыўна выкарыстоўвае, на думку пратэстантаў, структуры і аўтарытэт ВГК у сваіх палітычных мэтах, зьяўляючыся да таго ж адначасова “лідэрам аб’яднанай апазыцыі”. А задумваўся і ствараўся гэты ВГК як праваабарончая непалітычная арганізацыя. Каспараў на жэст былых калегаў адказаў, што ўсё будзе так, як было. Можа расейцам і не зразумелы гэты эпізод. а вось беларусы такое ўжо бачылі з мясцовым “адзіным лідэрам апазыцыі”. Мілінкевіч таксама папазіраваў некалькі месяцаў побач з лебедько-вінцучкамі-калякіным. Разам яны завялі беларускую моладзь і актыўную частку грамадзтва ў тупік (звадзілі “сказаць своё НЕТ діктатуре” на рэжымных выбарах-рэфэрэндуме). А потым Мілінкевіч пачаў раскручваць сваю неіснуючую “За свободу” і ў асноўным перастаў пазіраваць з “таварышамі”. Зразумела, што і Каспараў і Мілінкевіч яшчэ ня выканалі да канца свае падстаўныя фальшывыя ролі. Але падабенства паміж абодвума на дзіва блізкае.

19 студзеня тэлевядучыя на расейскіх каналах сядзелі вясёлыя і аптымістычныя. Першай расейскай навіной ў шэрагу навінаў былі не чарговы падпал дому для старых людзей з масавымі ахвярамі і не чарговы выбух бытавога газу на правінцыі, а “гром победы раздавайся”. Бадзёрымі галасамі тэлекарцінка паведамляла ўсяму сьвету, што ў Атлянтыцы пачаліся вялікія сумесныя вучэньні Паўночнага і Чарнаморскага флётаў. Кур’ёзна гучала ўся гэтая шавіністычная пераможная рэляцыя. Нібыта расейцы ўрэшце патапілі самураяў пад Цусімай альбо яшчэ што. Падкрэсьлівалася, што “такого похода не было с 1991 года, когда рассыпался союз…” Можна было з гэтага ўсяго пасьмяяцца. Але ў той жа дзень у Маскве зрабіў сваю публічную заяву начштаба РФ Балуеўскі (засьведчаны махальшчык мілітарысцкай дубінай). Ён паабяцаў, што “Расея пакідае за сабой права зрабіць прэвэнтыўны ядзерны ўдар у выпадку пагрозы сваёй бясьпецы альбо сваіх хаўрусьнікаў”. Сказана вельмі празрыста і адназначна. Заходнія прыстасаванства і дурасьць адкрылі дарогу вяртаньня шалёнай гэбоўскай Расеі да палітыкі імпэрскага рэваншу.

Пачуўшы агрэсіўныя крыкі з Масквы расперазаліся і драбнейшыя падначаленыя ваеншчыны. 21 студзеня судовыя прыставы ў суправаджэньні ўкраінскай моладзі з патрыятычнай арганізацыі “Студэнцкае брацтва” падышлі да тэрыторыі вайсковай радыёнавігацыйнай станцыі ў Гэнічэскэ Хэрсонскай вобласьці. Яны запатрабавалі, каб паводле рашэньня ўкраінскага суда, расейскія акупанты вымяталіся з тэрыторыі станцыі (захопленай імі незаконна). Ахоўнікі-аўтаматчыкі не пусьцілі ўкраінцаў на станцыю. Студэнты пачалі аблогу захопленага акупантамі аб’екта.

23 студзеня міністар замежных справаў РФ Лаўроў зрабіў навукова-фантастычную заяву ў Маскве. Лубянскі кадр паабяцаў Захаду: “Россия не будет злоупотреблять своим экономическим весом…”

Адміністрацыя Грознага 24 студзеня перайменавала адну з вуліцаў горада. Цяпер яно называецца – вуліца Пскоўскіх дэсантнікаў. Прыслужнікі акупантаў “увекавечылі” такім чынам 6-ю роту расейскага дэсанту, якую ў 2000 г. выбілі і разграмілі чачэнскія партызаны. А за дзень да гэтага ў Інгушэціі партызаны эфэктыўна абстралялі ў Сунжацкім раёне акупанцкую аўтакалёну, зьнішчылі і паранілі расейскіх вайскоўцаў. Цяпер трэба было б назваць якую-небудзь вуліцу ў Інгушэціі “уліцей рязанскіх автомобілістов”. Мяркуем, што змагарныя каўказкія народы былі б ня супраць таго, каб на іхнай зямлі штодня ўзьнікалі “плошчадь петербургского ОМОНа”, “3-ці завулак падбітых растоўскіх танкаў” і г.д. Вельмі важна, каб на Каўказе не было “вуліцы менскага ОМОНу” ды “алеі магілеўскіх спэцназаўцаў”…

25 студзеня суд у Вільне выдаў вырак двум злачынцам. Юргіс Навіцкіс (76 гадоў) атрымаў 8 гадоў турмы за “удзел у генацыдзе летувіскага народу”. Прыслужнік расейскіх акупантаў служыў у спэцчастках НКВД і забіваў летувіскіх партызанаў і мірнае насельніцтва ў 1944-53 гг. Другога 76-гадовага злачынцу пазбавілі ад турмы па стану здароўя.

У цэнтар Масквы 25 студзеня выйшла група бальшавікоў-фашыстаў з партыі Эдзічкі Лімонава. Яны расьцягнулі транспарант “Лжедепутаты, здайте мандаты!” і гукалі супраць “выбарчага фарсу”. Праз паўгадзіны на іх наляцелі амоны, пабілі і пахапалі. Расейскае грамадзтва знаходзіцца ў нейкім здранцьвеньні (ня першым у расейскай гісторыі). Супраць пуцінскага фарсу высоўваюцца толькі падстаўныя лімонаўцы (Лубянка дэманструе тым самым, што “толькі фашысты-лімонаўцы супраць выбараў”). Трагікамэдыя працягваецца.

Акупанты баяцца інгушскага народу. 26 студзеня акупацыйны маскоўскі рэжым абвясьціў “тэрыторыяй антытэрарыстычнай апэрацыі” гарады Назрань і Магас, а таксама вялікае сяло Несьцераўскае. Такога вызначэньня няма ў канстытуцыі РФ, але Крэмль гэтым не праймаецца. У адпаведнасьці з тэрміналёгіяй расейскія войскі могуць страляць па людзях і паселішчах, калі захочуць, ніхто не нясе адказнасьці за забойствы і гвалт. Што ж здарылася ў Інгушэціі, якую маскоўская гэбельсаўшчына рэгулярна абвяшчае “мірнай і ціхай”, там, маўляў, працуюць начныя дыскатэкі і фітнэс-клюбы — ? Можа пачаўся наступ арміяў замежных ісламскіх баевікоў (столькі разоў разрэклямаваных маскоўскай прапагандай)? Не, наступу няма. Проста 25 студзеня на цэнтральныя плошчы згаданых населеных пунктаў пачалі зьбірацца мірныя грамадзяне. Адбыўся мірны пратэст пад лёзунгам “Супраць карупцыі і праізволу ўладаў”. Акупанты і іхныя паслугачы кінулі супраць людзей ОМОН і спэцтэхніку. Акупанты стралялі ў паветра і кідаліся “шумавымі” гранатамі. У адказ грамадзяне закідалі іх камянямі. Арганізатары мірнага пратэсту адмянілі мітынг, прызначаны раней на 26 студзеня, і перанесьлі яго на 23 лютага (дзень дэпартацыі каўказкіх народаў катамі НКВД у 1944 г.). Зразумела, што паводле традыцыі на 23 лютага пратэсты будуць ужо далёка не мірнымі. Гарыць зямля пад нагамі акупанцкай маскоўскай навалачы.

26 студзеня тысячы людзей ўсё ж выйшлі ў цэнтар Назрані. Насустрач ім рушыла расейская бранекалёна. Маскоўская эсэсаўшчына страляла па людзях, кінулася біць іх дубінкамі. У адказ у акупантаў паляцелі камяні і “кактэйлі Молатава”. Загарэліся будынкі акупанцкай адміністрацыі. Шмат людзей паранена, дзесяткі арыштаваны. Цікава, што маскоўцы наладзілі сапраўднае паляваньне на расейскіх журналістаў і праваабаронцаў з “Мэмарыялу”, якія назіралі за падзеямі. Іх таксама пахапалі і выслалі з Інгушэціі. Лубянскія пагромшчыкі баяцца сьведкаў.

Расейскае тэлебачаньне паказала 26 студзеня тэлесюжэт, прысьвечаны былому амбасадару Вялікай Брытаніі ва Узбэкістане Крэйгу Мюрэю. Ён быў рабіў бліскучую кар’еру ў сваім міністэрстве. Паехаў у трывожны Узбэкістан, дзе разьмясьціліся вайсковыя базы НАТО ў сувязі з антытэрарыстычнай апэрацыяй у суседнім Аўганістане. У 2004 г. амбасадар стаўся героям шэрагу скандалаў. Ён зблытаўся з даўганогай стрыпцізёршай з ташкенцкага клюба для заходнікаў. Потым стаў рабіць антыамэрыканскія і антызаходнія заявы. У кастрычніку 2004 г. яго ўрэшце звольнілі з працы ў міністэрстве. Вярнуўшыся з стрыпцізёршай у Лёндан, Мюрэй разьвёўся з жонкай і пакінуў сямью. “Мюрэй і ягоная каханая апынуліся ў цяжкой матэрыяльнай сітуацыі.” – драматычна пракамэнтавала тыя падзеі расейскае тэлебачаньне.—“Зульфія вымушана была пайсьці ў стрыпцізёршы ў адзін з лёнданскіх клюбаў… Але ўжо праз дзьве гадзіны каханы забраў яе адтуль…” Яны, аднак, пакутвалі нядоўга. Аднекуль узяліся грошы. У хуткім часе будзе надрукавана кніга ўспамінаў Зульфіі пра сумеснае жыцьцё з Мюрэям. Рэкляма анансавала, што “там будзе шэраг інтымных падрабязнасьцяў…” Сам экс-дыплямат (хутчэй – сэкс-дыплямат) рэгулярна выступае на мітынгах, “ізоблічает” палітыку лёнданскага ўраду і “ваеншыну ЗША”… Трэба прызнаць, што Лубянка хватка арганізавала “наш ответ Чемберлену”. Мабыць, апэрацыю пад крыптонімам “Стрыптыз-Ташкент” будуць цяпер вывучаць як клясіку ў цэнтрах ФСБ. Брытанцу падсунулі ня толькі экзатычную цацку “для інтымных падрабязнасьцяў”, але і салідны ганарар (а хутчэй узялі на стаўку у “органы”). Далі столькі грошай, што заходнік адвярнуўся ад сямьі, айчыны і гонару. Яшчэ адзін лорд упісаны ў клюб маскоўска-заходняй камарыльі імя канцлера Шродэра.

Стала вядома, што 28 студзеня крамлёўскі кандыдат Медведев адмовіўся ад удзелу ў перадвыбарчых публічных дэбатах. Як кажуць у Крамлі – “а зачем?” Сапраўды, навошта фэхтаваць з некім на арэне, калі “Медведева і без того народ любіт і за него проголосует”. Успамінаецца прэзыдэнцкая кампанія на Беларусі ў 1994 годзе. Кандыдат Лукашэнка некалькі разоў “дэбатаваў на роўных” з кандыдатам Кебічам. Аднойчы, аднак, атрымалася, што ў Горках на Магілеўшчыне апынуліся дзьве выбарчыя каманды – фронтаўцы з кандыдатам Зянонам Пазьняком і лукашысты (Лебедько, Кучынскі, Ганчар і інш.) з Лукашэнкам. Сустракаліся кандыдаты з выбарцамі ў розных залях. Але група З. Пазьняка запрапанавала публічныя дэбаты з Лукашэнкам. Лукашысты замахалі рукамі і адмовіліся. Напалохаліся лукашысты. Страх дыктуе перадвыбарчыя паводзіны і ў Маскве. Здаецца, зачыстка электаральнай тэрыторыі завяршылася поўнай перамогай. З дарогі выкінулі нават М. Касьянава. Але баяцца пуціністы са сваім Медведевым. Баяцца нават бальшавіка Зюганава. Баяцца любой “нестандартнай сітуацыі”. А галоўнае – “зачем?”, калі і так з Крамля ўсяму сьвету заяўлена, што “Медведев будзе прэзыдэнтам”.

29 студзеня Латвія выдала Летуве расейскага амонаўца К. Нікуліна. Гэты Нікулін удзельнічаў у шэрагу крывавых злачынстваў пад камандай Масквы, калі гарбачоўскія “перастройшчыкі” спрабавалі задушыць вызвольныя народныя рухі ў балтыйскіх краінах у 1988-91 гг. У ліпені 1991 г. Нікулін удзельнічаў у нападзе амонаў на памежны пункт Меднікі ў Летуве. Тады былі забіты сямёра летувіскіх памежнікаў і мытнікаў. У Вільне маскоўскага злачынцу будуць судзіць. Яму пагражае турэмнае зьняволеньне ў 20 гадоў або пажыцьцёвае. Вядома, што на Беларусі атабарыліся (і пачуваюцца вельмі камфортна) многія расейскія ваенныя злачынцы. Найбольш вядомы зь іх – кат Вільні генэрал Усхопчык. Пасьля краху антыбеларускай хунты народная ўлада перадасьць ўсіх гэтых злачынцаў на сьледства і суд туды, дзе яны тварылі свае злачынствы.

Піцерскія камуністы падаюць ў суд на расейскі тэлеканал ТВЦ за паказ фільма “Ленін. Што хавалі міфы”. 22-23 студзеня сапраўды тэлегледачы пазнаёміліся з шэрагам новых фактаў пра “важдзя”. І, самае галоўнае, аўтары фільма выдалі вельмі сістэматызаваны вобраз Леніна. Усё заснавана на фактах і дакумэнтах. Збачэнец, цынік, сатаніст, арганізатар масавых забойстваў, агент замежных ворагаў і г.д. – такім быў “самый человечный человек”. “Гонар” крамлёўскай муміі ў каторы раз будуць бараніць бальшавікі. Нешта мы ня чулі, каб нехта бараніў на Захадзе “гонар Гітлера”. Пакуль жыве выратаваная ленінцамі расейская імпэрыя, пакуль стаяць тысячы помнікаў бальшавіцкаму сатане, датуль Расея будзе знаходзіцца ў палоне гэтага кашмара.

Беларусы, якія прыходзяць у ЗАГСы, каб зарэгістраваць сваіх нованароджаных дзяцей, даведваюцца шмат чаго новага пра самых сабе. Чыноўнікі тлумачаць ім: “Вы, папа и мама, можете быть только украинцем или русским. Потому что так записаны ваши родители в ваших свидетельствах о рождении. Значит и ребёнок не может быть белоруссом. Это закон…” Такім чынам тысячы беларускіх семьяў ня могуць запісаць сваіх дзяцей беларусамі. Гэта ўсё творыцца нягледзячы на тое, што ў пашпартах даўно адменена графа “нацыянальнасьць”. Маскоўская імпэрыя на працягу многіх пакаленьняў таптала беларусаў і раскідвала па сваіх шырокіх прасторах. Старэйшыя і нат маладзейшыя людзі раскажуць, як іх запісвалі ў рускія, або як яны ратаваліся ад ГУЛАГу, запісваючыся палякамі. Але нават пры саветах грамадзянін мог запісаць сабе нацыянальнасьць паводле свайго жаданьня (саветы ня надта праймаваліся гэтым, бо была “новая обшчность – “советскій народ”). У прынцыпе гэта ёсьць праблема чыста фармальная. У большасьці краінаў сьвету адменена “нацыянальнасьць”. Усе грамадзяне называюцца і лічацца ў адпаведных дзяржавах палякамі, амэрыканцамі, немцамі і г.д. Тым больш ня можа быць праблемаў, калі сямья хоча запісаць дзяцей пад імем тытульнай нацыі краіны. Чаму раптам лукашысцкія адміністратары сталіся такімі “прынцыповымі”? Прычыны зразумелыя. Гэта дае нагоду антыбеларускаму рэжыму яшчэ раз гаркнуць беларусам клясічнае “Асадзі назад!” А да таго ж дапамагае ненавісьнікам і русіфікатарам прадэманстраваць, што “Белоруссия – многонациональная страна, а белоруссы в ней нацмены”. Наступным крокам акупанцкай адміністрацыі мусіць быць вымярэньне галоваў нашых дзяцей фашыстоўскім цыркулям, якім карысталіся “ісьцінныя арыйцы”, пакараныя Нюрбэргскім трыбуналам. Але і цяпер гэты зьдзек з нашых дзяцей ёсьць фашызм – расейскі фашызм.

Расейская газэта “Новые Ізвестія” і расейскія інтэрнэт-выданьні абмяркоўваюць тэму стукачызма ў Расеі. Робіцца выснова, што ў апошнія гады (эпоха “разьвітога і трыюмфуючага гэбізму-пуцінізму”) стукачоў па ўсёй імпэрыі зьявілася ў некалькі разоў больш, чым раней. Аналітыкі ацэньваюць гэтую зьяву, ужываючы характарыстыкі кшталту “рост сознательности граждан”, “стучать – это модно” і г.д. Грамадзяне і грамадзянкі масава тэлефануюць і пішуць у ФСБ ды міліцыю на больш багатых, удачлівых або працавітых суседзяў. На Кубані мясцовая адміністрацыя адраджае сьветлы вобраз Паўліка Марозава, мабілізуючы на стукацтва дзяцей і падлеткаў. За эфэктыўнае стукацтва “органы” выплочваюць грошы. Для многіх гэта стаў сапраўдны бізнэс. Самы “органы” творчы падключыліся да працэсу. Згадваецца выпадак у Маскве. Міліцыянты папрасілі свайго стукача “дапамагчы ім са статыстыкай раскрываемасьці правапарушэньняў”. Стукач папрасіў выпадковага мінака патрымаць ягоную барсэтку, а сам уцёк ды напісаў заяву пра “аграбленьне”. Міліцыя “узяла злодзея з палічным”. Няшчасны мінак адседзеў у турме пад сьледствам тры з паловай месяцы, пакуль выпадкова не высьветлілася праўда. І так па ўсёй імпэрыі. Інакш яно і не магло быць пад уладай “псов государевых”.

На Беларусі гэбоўска-стукацкая сетка па-свойму адзначыла канец першага месяца года. Раптам, як гром з яснага неба на інтэрнэт-форумах пачалі разыходзіцца хвалямі інфармацыі ад шэрагу таварышаў, што Зянон Пазьняк “заявіў быў пра сваё вяртаньне на Беларусь”. Таварышы спасылаліся на выказваньні сп. З. Пазьняка на спадарожнікавым канале Белсат, якія ён нібыта зрабіў падчас інтэрвію. Таварышы нават давалі спасылкі на дакумэнтальныя крыніцы сваёй інфармацыі. Разгарнуліся палкія дыскусіі на тэму… Многія людзі лёгка паверылі гэтай “качцы” (сп. З. Пазьняк не выказваўся на Белсат і нідзе больш на гэтую тэмы). Прычым, той, хто лёгка паверыў правакатарам, нават не зазірнуў у тэкст інтэрвію, каб пераканацца, ці праўда гэта. На жаль, у каторы раз спрацаваў тыпова савецкі комплекс “сакралізацыі СМІ”, калі нават вельмі адукаваныя асобы трапляюцца ў пастку прымітыўнай хлусьні. Але хлусьня аказалася на кароткіх ножках. Па вялікім рахунку гэбоўская маніпуляцыя фактамі пратрымалася ў сеціве нядоўга, бо сам Зянон Пазьняк на хвалях Радыё Свабода публічна зьвярнуў увагу беларусаў на нячыстыя прыёмы гэбоўскай канторы.

Янка Базыль

8/2/2008 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2008
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024