Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Пра суд і атамную небясьпеку” (публікуецца).

З дакладам аб становішчы ў краіне выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы распавялі пра нядаўняе судзілішча, наладжанае рэжымам супраць нашай Партыі паводле неадэкватных і сфальсіфікаваных абвінавачваньняў у “паклёпе”, “абразе” і “тэндэнцыйных выказваньнях”. Дзеяньні прадстаўнікоў міністэрства юстыцыі, пракуратуры і Вярхоўнага суда па абароне “палітыкі і гісторыі Расеі” ад беларускіх патрыётаў – гэты абсурд заслугоўвае ўвагі беларускага грамадзтва. Чыноўнікі Рэспублікі Беларусь становяцца на склізкі шлях дзеяньня на карысьць чужой дзяржавы, а такія дзеяньні падпадаюць пад пэўныя і адназначныя артыкулы Крымінальнага Кодэксу Беларусі. Гэтую зьяву трэба, аднак, разглядаць у кантэксьце ўзмацненьня бруднай рэжымнай кампаніі, мэта якой зганьбіць беларусаў і іхную нацыянальную дзяржаву, беларускую культуру, мову і наш народ. Рэжымныя чыноўнікі і майстры ад прапаганды ўтвараюць блюзьнерскія стэрэатыпы, імкнуцца навязаць беларусам антыбеларускія мадэлі думаньня і паводзінаў, зганьбіць наш народ і давесьці нашае грамадзкае жыцьцё да поўнага абсурду. У адным шэрагу тут – антыбеларускі пасквіль “Павлинка-NEW”, гарэлка пад назовам “Бульбаш”, плякаты з вычварэнскім лёзунгам “Я бульбаш і гэтым ганаруся”. Разам з разбурэньнем нашай эканомікі гэтая антыбеларуская акцыя мае на мэце дэмаралізацыю нашых людзей і падаўленьне іхнай волі да супраціву. Трэба беларусам паўсюдна салідарна пратэставаць і змагацца супраць наступу агрэсіўнай акупанцкай шэрасьці і прамаскоўскага маразма.

Другая важнейшая тэма – абарона Беларусі ад жудаснага атамнага праекта, які Масква зьбіраецца рэалізаваць на нашай зямлі. Ня трэба чакаць, пакуль да справы супраціву пабудовы АЭС далучацца правакатары і імітатары з падстаўной прамаскоўскай апазыцыі. Яны здольныя толькі спляжыць любую сьветлую і сьвятую ідэю (у гэтым і ёсьць іхнае сапраўднае прызначэньне). Наша Партыя павінна неадкладна пачаць фармаваньне шырокай грамадзкай ініцыятывы. Неабходна ўсім народам сарваць забойчы атамны плян Масквы і ейных мясцовых выканаўцаў.

Трэцяя тэма – гэта набліжэньне 90-х угодкаў утварэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Прамаскоўская псэўдаапазыцыя разам з антыбеларускім рэжымам ужо пачала падрыхтоўку да правакацыяў на Дзень Волі. Падстаўныя прагаварыліся, што зьбіраюцца весьці дэманстрантаў праз цэнтар Менска на вуліцу Валадарскага. Досьвед апошніх гадоў даказвае, што падстаўныя (мілінкевічы-вінцучкі-лебедько) маюць ад рэжыма наступную альтэрнатыву: або паслухмяна завесьці натоўпы беларускай моладзі ў чарговы тупік пад удар рэпрэсіўных сілаў рэжыма (а вул. Валадарскага, дзе знаходзіцца знакамітая турма, зьяўляецца менавіта такім тупіком) або накіраваць падманутую моладзь на ганебны балотны Бангалор. Проста дзіўна, што многія людзі ў каторы раз ідуць за гэтымі папамі-гапонамі і давяраюцца ім. Нельга дапусьціць, каб у сьвяточны Дзень Волі, на 90-я ўгодкі БНР псэўдаапазыцыя зноў зганьбіла сьвята і завяла беларусаў пад бессэнсоўнае зьбіцьцё і прыніжэньне .

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, як мясцовыя прадстаўнікі псэўдаапазыцыі распачынаюць агітацыйную апрацоўку людзей з мэтай у чарговы раз загнаць беларусаў на рэжымныя выбары. Агітатары гарантуюць, што “кіраўніцтва краіны выканае неабходныя ўмовы для правядзеньня справядлівых выбараў”. Падстаўныя зноў імкнуцца падмануць людзей і прымусіць “сказаць сваё НЕТ” на выбарчых участках. Іхная “канцэпцыя”, аднак, вельмі лёгка перакульваецца. Дастаткова толькі людзям спытацца рытарычна: “Якія могуць быць парляманцкія выбары, калі ў нашай краіне няма легітымнага парляманту?” Толькі байкот выбарчага шоў зьяўляецца эфэктыўным спосабам барацьбы за дэмакратыю. Па ўсёй краіне рэжым таксама праводзіць чарговую прымусовую акцыю. Ужываючы пагрозы звальненьня з працы, адміністрацыя сістэмы адукацыі прымушае настаўнікаў і выкладчыкаў уступаць у партыю “Белая Русь”, якую стварае рэжымная вэртыкаль як “палітычны падмурак” рэжыму.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
10 лютага 2008 г.

11/2/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2008
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024