Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі”

Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – Днём Незалежнасьці! Далей...

25/3/2008 › Навіны

 


90-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Падзеі ў Менску

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 сакавіка а 17.30 сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы, каб урачыста адзначыць вялікае нацыянальнае сьвята – 90-я ўгодкі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Далей...

24/3/2008 › Навіны

 


З.Пазьняк: “Беларусы выходзілі за справядлівасьць”

Тэкст гутаркі Зянона Пазьняка, старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і Ганны Соусь на радыё “Свабода” 20.03.2008 пра 90-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Далей...

21/3/2008 › Навіны

 


Крыжы ў Курапатах адноўлены

100_06631.jpg15 сакавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі ў Курапатах вялікую талаку. Далей...

16/3/2008 › Навіны

 


Акт вандалізма ў Курапатах

Акт вандалізма ў Курапатах

Уначы на 12 сакавіка на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізма. Злачынцы паламалі і кінулі на зямлю 34 крыжа, таксама пашкодзілі шэраг крыжоў на магілах ахвяраў. Далей...

14/3/2008 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы. Далей...

11/3/2008 › Навіны

 


Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

9 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Улада цемры” (публікуецца). Далей...

11/3/2008 › Навіны

 


Прэс-рэліз (люты 2008 г.)

Расейскія СМІ паведамілі 1 лютага, што “прыхільнікі М. Касьянава адмовіліся ад правядзеньня “Марша несогласных” у Маскве 10 лютага”. Далей...

9/3/2008 › Актуаліі

 


Юрка Цехановіч: Любая АЭС для Беларусі – апошняя катастрофа

Пасьля Чарнобыльскай аварыі мінула амаль 22 гады, народ Беларусі прызвычаіўся да думкі — пра неабходнасьць жыцьця пасьля гэтай самай буйнай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Зьявілася новае пакаленьне, якое вымушана існаваць ва ўмовах антыбеларускага рэжыму і ведае пра наступствы атамнай катастрофы, толькі ў асноўным па ўспамінах блізкіх і знаёмых. Далей...

2/3/2008 › Навіны, Аналітыка



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2008
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024