Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 9 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Улада цемры” (публікуецца). З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Псэўдавыбарчае шоў, арганізаванае лубянскім рэжымам у Расеі, завяршылася “прадказанай перамогай” Д. Мядзведзева. На Захадзе многія палітыкі і аналітыкі зрабілі адэкватныя высновы з таго, што адбылося на Усходзе: завяршыўся наступны этап фармаваньня антыдэмакратычнага, небясьпечнага для чалавецтва рэжыму КГБ-ФСБ. Беларусы пераканаліся, што ў суседняй краіне хунта выкарыстала схемы і прыёмы, абкатаныя і апрабаваныя на Беларусі: падстаўная псэўдаапазыцыя заклікала пайсьці на выбары і сказаць сваё “нет”, СМІ былі мабілізаваныя на прасоўваньне крамлёўскай крэатуры, была арганізавана групоўка падстаўных псэўдаканкурэнтаў-кандыдатаў, вынікі выбараў былі цалкам сфальшаваныя. Але зразумела, што Пуціну вельмі ня хочацца пакідаць крамлёўскія муры. У бліжэйшы час ён будзе шукаць магчымасьці, каб застацца ў Крамлі. У Расеі трэба чакаць новых палітычных падзеяў. На жаль, Беларусь ніякім чынам не абаронена ад негатыўных тэндэнцыяў, якія вызначаюць жыцьцё ў суседняй краіне. Апошнія жэсты рэжыму з адкліканьнем амбасадара РБ з ЗША і антамэрыканскімі заявамі сьведчаць, што ў чарговы раз Масква карыстаецца нашай дзяржавай як інструмантам у сваёй антызаходняй палітыцы. Мясцовая псэўдаапазыцыя працягвае свае правакацыйныя дзеяньні, падстаўляючы пад удар беларускую моладзь і выхваляючыся колькасьцю арыштаваных, асуджаных і ўвязьненых маладых патрыётаў. Апошнім часам дзеячыкі псэўдаапазыцыі распрацоўваюць новую “канцэпцыю”, заяўляючы, што “турма – гэта карысны жыцьцёвы ўрок” (лекцыя), што яны “там прышлі да хрысьціянства і веры”… Усё гэта зьвязана з тым, што з усіх інстытуцыяў карыстаюцца даверам у насельніцтва менавіта рэлігійныя арганізацыі (зразумела, не РПЦ). Гэта ўлічваюць у сваіх распрацоўках апэратыўнікі са спэцслужбаў. Працягваецца падман людзей. Тыя, хто заяўляў пра “жыцьцёвую лекцыю і веру”, раптам пачынаюць заклікаць людзей ісьці на выбары – на падманныя псэўдавыбары дыктатуры. Псэўдаапазыцыя разважае пра нейкія саступкі і дэмакратызацыю рэжыму – і ўсё гэта на фоне ўзмацненьня рэпрэсіяў і зьнішчэньня ўсяго беларускага. Выступілі таксама сябры Сойму з рэгіёнаў краіны. Многія людзі прыціснуты страхам, баяцца згубіць працу, супрацьпаставіцца рэжымнаму гвалту. Але паўсюль знаходзяцца беларусы і беларускі, якія не баяцца абараніць свае правы, сваю мову і даць адпор гвалтаўнікам і цемрашалам. Знамянальна, што ў такім выпадку мужныя людзі знаходзяць падтрымку мясцовага грамадзтва. Рэжым канчаткова згубіў грамадзкую падтрымку. Няма таксама ніякага імкненьня людзей да “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Усе з жахам назіраюць за падзеямі ў суседняй гэбоўскай краіне. Сойм прыняў рашэньне аб няўдзеле Фронту і Партыі ў маючых адбыцца сёлета псэўдавыбарах на Беларусі. Інфармацыйная камісія 11/3/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |