Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крыжы ў Курапатах адноўлены

100_06631.jpg15 сакавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі ў Курапатах вялікую талаку.
Больш за сорак сяброў і прыхільнікаў Партыі аднаўлялі паламаныя і пашкоджаныя вандаламі крыжы на магілах ахвяраў расейскай акупацыі на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу. Агульнымі намаганьнямі былі адрэстаўраваны усе пашкоджаныя крыжы. Талака была скончана сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.
Ад псэўдаапазыцыі быў заўважаны адзін маладзёвы дзеячык. Ён зьявіўся на тэрыторыі Мэмарыялу ў сьвяточным строі, даў інтэрвію журналістам пра тое, “як яны клапоцяцца пра Курапаты”, і пайшоў прэч.
Заўважана была таксама прысутнасьць “славных органов” рэжыму. Было б добра, каб яны ў такой колькасьці ахоўвалі сьвятыню ад злачынцаў. Пасярод працуючых людзей шпацыравалі міліцэйскія патрулі. Ланцугом стаялі каля падземнага пераходу міліцэйскія і гэбоўскія афіцэры. Штодзесяць хвілін яны давалі справаздачы начальству па рацыях. Беларусы зразумелі, што “органы” былі мабілізаваны рэжымам, бо рэжым баіцца самастойных дзеяньняў беларусаў, якія не баяцца. Але найбольш актыўнымі ў гэты дзень былі “славные органы” ДАІ, якія апошнім часам уславіліся стварэньнем жывога шчыта з людзей на дарогах. Машыны і групы ДАІ заблякавалі ўсе дарогі і сьцяжыны, што вядуць на Курапаты. Мэтай майстроў “жывога шчыта” было не дапусьціць на тэрыторыю Мэмарыялу аўтамашыны з матэр’яламі і інструмантамі, неабходнымі для рэстаўрацыі крыжоў. Аднак, патрыётам усяроўна ўдалося прарвацца праз кардон даішнікаў і забясьпечыць талакоўцаў усім неабходным. Рэжым яшчэ раз прадэманстраваў сваю сапраўдную сутнасьць – гэта антыбеларуская, антынародная ўлада.
100_0666.jpg
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
15 сакавіка 2008 г.

16/3/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2008
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024