Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З.Пазьняк: “Беларусы выходзілі за справядлівасьць” Тэкст гутаркі Зянона Пазьняка, старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і Ганны Соусь на радыё “Свабода” 20.03.2008 пра 90-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ганна Соўсь: “Зянон Станіслававіч, найперш хачу запытацца, як Вы будзеце адзначаць 90-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі?” Зянон Пазьняк: “Я запрошаны на канфэрэнцыю ў Прагу, і буду там 22 і 23 сакавіка. А потым буду ў Варшаве, там буду сьвяткаваць разам з сябрамі”. Соўсь: “Якія з каштоўнасьцяў БНР застаюцца і сёньня актуальнымі для беларускіх патрыётаў?” 25 жніўня, як і 25 сакавіка — гэта вялікая дата нашай гісторыі І гэтае адраджэньне ўжо адбылося пад новай назвай, назвай Беларусь. Гэты ўсе ідэі і гэтыя пэрспэктывы былі закладзеныя і прапісаныя дзеячамі БНР. Я маю на ўвазе і грамадзкі лад — рэспубліканскі, і дэмакратыя, і нацыянальная дзяржава, і нацыянальныя межы, і этнічны склад, і культура, і будучыня. Гэтыя ідэі ўсе былі закладзеныя, і пра іх мы гаворым як пра ідэалы БНР. І гэтым ідэаламі жыло ўсё беларускае адраджэньне. І ўдалося іх ізноў паставіць на парадак дня і вярнуць незалежнасьць у часе беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў 1991 годзе. 25 жніўня, як і 25 сакавіка — гэта вялікая дата нашай гісторыі”. Соўсь: “Як, на Вашую думку, наколькі сур’ёзная цяпер пагроза незалежнасьці ў параўнаньні з 1918 годам, калі была абвешчаная БНР, ці 1991 годам, калі была абвешчаная Рэспубліка Беларусь?” Пазьняк: “Цяпер пагроза вельмі сур’ёзная. Таму што мы маем справу з той жа самай імпэрскай ідэалёгіяй, з той жа самай імпэрскай псыхалёгіяй, што і 200 гадоў таму. Але мы маем справу з другой сыстэмай ўлады. 200 гадоў таму гэта быў царызм, гэта быў царскі абсалютызм. 100 гадоў таму гэты былі бальшавікі, гэта быў бальшавізм, камунізм, таму што фактычна камунізм — гэта была форма рускага імпэрыялізму. І цяпер мы маем справу з гэбізмам. Гэта той выпадак, калі ўсю ўладу, абсалютную ўладу ў Расеі пераняў КГБ. Захаваць нашу незалежнасьць і нашу нацыянальную культуру, якая на сёньняшні дзень зьяўляецца важнейшым чыньнікам сувэрэнітэтуГэтая сыстэма вельмі і вельмі небясьпечная для культуры, для незалежнасьці. Вось чаму ідэйная задача нашага беларускага Адраджэньня – гэта ў першую чаргу асэнсаваць гэтую небясьпеку тэарэтычна і палітычна. І другая задача — арганізаваць супраціў супраць яе, і трэцяя задача — захаваць нашу незалежнасьць і нашу нацыянальную культуру, якая на сёньняшні дзень, на сёньняшні час зьяўляецца важнейшым чыньнікам сувэрэнітэту. Так не было 100 гадоў таму. А цяпер гэта так ёсьць”. Соўсь: “Калі пры канцы 1980-х гадоў, пачатку 1990-х гадоў Вы выводзілі на вуліцы дзесяткі, сотні тысячаў чалавек, як Вы лічыце, людзі ішлі за Вамі за нацыянальную ідэю ці супраць камунізму? І цяпер, калі людзі выходзяць на вуліцы, у меншай, праўда, колькасьці, як Вы лічыце, яны выходзяць супраць Лукашэнкі ці зноў жа за нацыянальную ідэю?” Пазьняк: “20 гадоў таму людзі выходзілі супраць камунізму і за нацыянальную ідэю, і за справядлівасьць. Самае важанае, што беларусы выходзілі за справядлівасьць — і нацыянальную, і сацыяльную. Вось гэта вельмі важны момант. Цяпер людзі жывуць у перавернутым сьвеце, сьвеце дэзінфармацыі, і гэта вельмі небясьпечна момант, калі людзі ня ведаюць прычынаў іхняга дрэннага стану. Пры той камуністычнай ўладзе людзі ўжо ведалі , што прычына ў камунізьме , прычына ў Савецкім Саюзе, і авангард грамадзтва змагаўся і павёў за сабой усе масы . На сёньняшні дзень яшчэ грамадзтва канчаткова не сасьпела, каб, як Купала пісаў, зразумець, дзе пячэ, дзе студзіць. І ў гэтым задача беларускай адраджэнскай эліты, каб хутчэй дапамагчы і нашаму грамадзтву, і нашым элітам зразумець гэтую складаную абстаноўку. Людзі павінны зразумець, што трэба берагчы сваёДва моманты вельмі істотныя для кожнага беларуса і для нашай нацыі. Зразумець, адкуль ідзе наша бяда, у чым яе прычына, хто ёсьць вораг, і што гэтаму трэба супрацьставіць. Што ёсьць наша? Людзі павінны зразумець, што трэба берагчы сваё. У сям’і людзі разумеюць, што трэба берагчы сваіх дзяцей, трэба берагчы сваю матку, бацьку, сваю маёмасьць, свой дом, свае дакумэнты. Усё гэта разумеюць у сям’і. Гэтак жа на нацыянальным узроўні трэба разумець, што ёсьць нашае, што ёсьць нашая дзяржава. Гэта ёсьць наш вялікі дом, ёсьць нашая адзіная вялікая сям’я. Гэта вельмі простыя разважаньні, і ў гэтых справах ня трэба мудрыць. Тут усё проста — жыць альбо ня жыць, быць альбо ня быць, быць свабоднымі альбо не свабоднымі, быць багатымі альбо быць беднымі. І трэба гэты выбар рабіць і разумець, што трэба, каб не страціць сваё”. Соўсь: “Зянон Станіслававіч, на мінулым тыдні адбыўся чарговы акт вандалізму ў Курапатах, і дзякуючы намаганьням актывістаў Кансэватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ўсе 36 апаганеных крыжоў былі адноўленыя. Зянон Станіслававіч, як Вы лічыце, чаму гэтае месца застаецца аб’ектам вандалізму, і ясна што не шараговых хуліганаў?” Пазьняк: “Таму што Курапаты сьведчаць аб генацыдзе расейскага камунізму. Гэта сьведчаньне, якое пацьвярджаецца трупамі. Там знайшлі забітых людзей, якіх яны забілі. Да адкрыцьця праўды пра Курапаты яны адчувалі сябе вальней, таму што гэта была абстрактная гаворка, але яны ведалі, што ня дойдзе справа да суда , бо на судзе запатрабуюць факты. Дык вось цяпер Курапаты сьведчаць пра тое, што іх можна і трэба прыцягваць да суду. Ёсьць трупы, якія яны забілі, мы іх знайшлі, яны гэта разумеюць, і таму яны ўсе гэтыя гады, хутка ўжо 20 гадоў, змагаюцца , зьнішчыць месца злачынства, каб схаваць трупы , а схаваць ужо немагчыма. Гэта маніфэстацыя бясьсільля цёмных сілаў. Я б так назваў, таму што гэтыя кашчунства ўжо ад бясьсільля. Людзі павінны разумець: прыйдзе час і кожны за гэта адкажа. Справядлівасьць патрабуе пакараньня. Абавязкова. Таму пакараньне будзе, нават, калі яно ня будзе чалавечае, то яно будзе Боскае”. Радыё “Свабода” 21/3/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |