Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

90-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Падзеі ў Менску

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 сакавіка а 17.30 сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы, каб урачыста адзначыць вялікае нацыянальнае сьвята – 90-я ўгодкі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Да помніка вялікаму песьняру Янку Купалу прышлі больш за пяцьдзесят чалавек: старэйшыя ўзростам і маладыя. Яны прышлі з кветкамі, несьлі Бел-Чырвона-Белыя сьцяжкі і стужкі. Патрыётаў сустрэла шматлікае прадстаўніцтва ўлады цемры. За будынкам Літаратурнага музэя Янкі Купалы стаялі аўтобусы з зацемненымі шыбамі, поўныя амонаў. Перад помнікам песьняру рассыпаліся міліцэйскія і гэбоўскія патрулі. Яны лезьлі да беларусаў, спрабавалі выгнаць людзей з пляцоўкі. Помнік быў аточаны штакетнікам-загароджай. Але беларусы не зважалі на паліцэйшчыну і “ціхарэй”. Вялікай грамадой яны прайшлі да помніка Купалу і ўсклалі да яго кветкі. Засьпявалі беларускі гімн “Магутны Божа”. Гучаў покліч : “Жыве Беларуская Народная Рэспубліка! Жыве Беларусь!”

А раніцай таго ж дня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ адрэстаўравалі пяць крыжоў на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы вярнуліся на сьвятое месца ў ноч на каталіцкі Вялікдзень, каб тварыць сваю сатанінскую справу. У гэтую ноч і ўвесь час набліжэньня 90-х угодкаў БНР – Дня Волі рэжым калоціцца ад страху перад беларусамі, якія сьвяткуюць найвялікшае нацыянальнае сьвята. Сталіца поўная паліцэйшчыны ў мундзірах і цывільным. Задача паслугачоў рэжыму не дапусьціць, каб над нашай зямлёй залуналі Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі – напамін пра Волю і Незалежнасьць. Беларускія патрыёты адзначаюць чарговы Дзень Волі пад акупацыяй. Але вечна так ня будзе.
Мы на сваёй зямлі, мы пераможам!

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
24 сакавіка 2008 г.

24/3/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2008
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024