Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Хведару Нюньку – 80!

picture-080-malyj.JPG
Як жыць, дык жыць для Беларусі.
А без яе навошта жыць?
Ларыса Геніюш

Так кораценька можна ахарактызаваць асобу старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, чальца Прэзідуама Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведара Нюньку, якому 6 красавіка споўнілася 80.

Амаль два дзесяцігоддзі ён прадстаўляе беларускую грамадзкасьць Літвы. Дзякуючы яго энтузіязму, адданасьці Беларусі, ў сёняшняй Літве ведаюць і аб беларусах і аб іх праблемах.

Адзначыць юбілей гэтага шаноўнага чалавека і разьдзяліць з ім яго радасьць прыйшло блізу ста чалавек. Гэтым і было засьведчана, наколькі ён паважаны ў грамадзтве.
Хведара Нюньку ведаюць і паважаюць не толькі сярод беларусаў сьвету, але і сярод літоўцаў. Гэта падцьвярджаецца тым, што віншаваньні ён атрымаў ад главы кабінэта ўрада Літоўскай Рэспублікі прэм’ер-міністра Гедымінаса Кіркіласа, ад сьпікера Сойму ЛР Чэславаса Юршэнаса і ад іншых інстытуцый Рэспублікі.

Хвалюючым момантом для ўсіх быў той, калі павіншаваць прыйшоў прафэсар-дэпутат Вітаўтас Ландсбэргіс, дэпутат Эўрапарлямэнту Лайма Андрыкене, зазначыўшы тым самым павагу да юбіляра. Былі між іншым і чальцы Літоўскага сойма. Ад Дэпартамента нацыянальных меншасьцяў юбілянт атрымаў залаты медаль, які ўручаецца толькі надзвычай заслужаным сябрам.

Далей яго віталі шматлікія госьці, прыбыўшыя на юбілей з розных куткоў зямлі. Варта адзначыць, што сярод іх былі акадэмікі Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч, пісьменнікі Вольга Іпатава і Генадзь Бураўнік, старшыня ЭБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская ,старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алесь Трусаў, Старшыня Беларускага Народнага Фронту Лявон Баршчэўскі, дырэктар зачыненага Беларускага ліцэю Уладзімір Колас, прафэсар Юры Бандажэўскі і шмат іншых вядомых і паважаных людзей. З Прагі прывітаў Юрка Станкевіч, з Беластоку рэдактар беларускай газеты „Ніва“ Яўген Ваппа.

З юбілеем прывітала і Прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла.
***
Ідзе гісторыя, але застаюцца людзі, якія яе тварылі. Так вось і тут, у Літве, не магчыма ўявіць беларускае жыцьцё без Хведара Нюнькі. І гэты 80-гадовы юбілей гэтае падцьвердзіў. І як адзначалі шаноўныя прамоўцы, што суседзеў не выбіраюць, рэаліі дыктуюць, што ім трэба жыць побач. Але пэўны народ, нацыя многімі ўспрымаюцца цераз нейкую асобу, і вось, ведаючы і гледзячы на Хведара Нюньку, літоўцам можна толькі пазайздросьціць, што ім Богам дадзена магчымасць пад бокам мець такіх суседзяў, як шаноўны юбілянт.

Не гледзячы на свае 80 (а хіба гэта шмат, гэта толькі імгненьне: урэшце рэшт чалавек і яго жыцьцё вымераецца не каляндарнымі гадамі, а гадамі ў яго душы, якія зачастую бягуць іначай) спадар Хведар і сёньня выглядае маладым, жыцьцярадасным, поўным энтузіазму, а галоўнае надзеі і тае надзеі, што чарговы юбілей давядзецца адзначаць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі. І гэта зазначалі як шаноўны юбілянт, так і госьці, прыбыўшы раздзяліць з чалавекам яго гады.

Хацелася б далучыцца да ўсіх віншаваньняў і сказаных словаў і толькі напрыканцы зазначыць, што я маю гонар быць асабіста знаёмым з Хведарам Нюнькам.

Алесь Адамковіч

***
Рэдакцыя “Беларускай Салідарнасьці” далучаюцца да віншаваньняў юбіляра, шаноўнага Хведара Нюнькі. Мы таксама глядзім з надзеяй і аптымізмам у недалёкую будучыню і будзем чакаць Хведара Нюньку ў вольным Менску на яго 85-гадовы юбілей.

13/4/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2008
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024