Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
13 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Сакавік-2008” (публікуецца). З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. У апошні пэрыяд на тэрыторыі Беларусі назіраецца павышаная актыўнасьць акупацыйнай расейшчыны ў эканамічнай і гаспадарчай cфэрах. Расейцы пачалі будаўніцтва атрутнага прадпрыемства (завод па вытворчасьці пэстыцыдаў) у Пухавіцкім раёне. Горад Рагачоў на Гомельшчыне ўжо называецца рэжымнай прапагандай “горадам энэргэтыкаў”, бо там расейцы зьбіраюцца будаваць атамную станцыю. У пасёлку Сокал на Меншчыне рыхтуецца пабудова вялікага комплексу катэджаў і забаўляльных установаў для расейскіх акупантаў. Плянуецца нават пабудова аэрадрому для прыватных самалётаў расейскіх багачoў, якія будуць прылятаць на Беларусь для забавы. Наш народ павінен будзе абслугоўваць маскоўскіх алігархаў-самадураў і іхныя банд-кампаніі. У сувязі з гэтым трэба чакаць вялікага размаху прастытуцыі, забойстваў і крымінальнай злачыннасьці ў цэлым. Спробы беларускага насельніцтва супрацьпаставіцца захопу нашай зямлі і маёмасьці расейскімі бізнэс-бандамі душыцца структурамі мясцовага прамаскоўскага рэжыму. Мабыць Масква вырашыла, што завяршылася перамогай кампанія русіфікацыі і зьнішчэньня беларускай школы, культуры і мовы, што наш народ ужо ня здольны на салідарны супраціў. Але сустрэчы зь людзьмі па ўсёй краіне сьведчаць аб адваротным. Для большасьці беларусаў стала канчаткова зразумела, што палітычная пасіўнасьць і імкненьне прыстасавацца да антычалавечага рэжыму не дазваляюць ацалець і пражыць камфортна. Любы грамадзянін, ягоная сям’я і ягоныя дзеці ў любы момант могуць стацца ахвярамі “жывога шчыта”, наладжанага паліцэйшчынай на нашых дарогах. Нашы людзі жывуць пад пагрозай страты працы ў прыгоннай сістэме кантрактаў, заробкаў не хапае, каб нармальна жыць пры шалёным росьце цэнаў. А тым часам антыбеларускі рэжым, адкінуўшы дэкаратыўнае прыкрыцьцё, здае беларускую нацыянальную маёмасьць расейскім прыбышам. Людзі пачынаюць разумець, што застаюцца парабкамі, губляючы маёмасьць на сваёй зямлі. Партыя павінна гуртаваць усіх беларусаў, абуджаць у людзях чалавечую і нацыянальную годнасьць і пашыраць інфармацыю аб дзеяньнях варожых сілаў у нашай краіне. Толькі агульнанародны супраціў здольны сарваць падступныя пляны імпэрцаў. Пакуль што большасьць зь іх маўчыць на тэму сёлетніх “выбараў”, якія рыхтуе рэжым. Але ніхто з прызначаных ад псэўдаапазыцыі 117 “кандыдатаў” не зьняў з сабе паўнамоцтвы. Яны маўчаць да пары, каб потым ізноў ў каторы раз пагнаць нашых людзей на фальшывае выбарчае шоў. Трэба дэзавуіраваць гэтую публіку, казаць пра іх праўду. Нельга дапусьціць, каб яны зноў і зноў заводзілі ў тупік нашае грамадзтва і забясьпечвалі рэжыму фальшывую “перамогу”. Адзіным спосабам супраціву выбарчаму маразму зьяўляецца ўсенародны байкот рэжымных “выбараў”. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Сярод іншага яны распавялі пра “сустрэчы А. Мілінкевіча” у Ляхавічах і Баранавічах. Радыё Свабода дала фальшывую інфармацыю пра гэтыя ваяжы Мілінкевіча. На самай справе не было ніякіх “цёплых сустрэчаў”, “даверных пытаньняў і адказаў”, як паведамляў пра гэта для Радыё Свабода паліткансультант Мілінкевіча Кавалец (гэты «прапаршчык» вядомай залкулісы доўгі час быў «кансультантам» у В. Вячоркі). У згаданых гарадах сабраліся 7-8 чалавек, якія крыху пастаялі каля Мілінкевіча і разышліся. Прапагандысцкае надзьмуваньне гэтай пустышкі дэманструе яшчэ раз стан дэмаралізацыі мясцовай журналістыкі, якая абслугоўвае псэўдаапазыцыйныя колы і ўводзіць у зман наш народ. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 14/4/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |