Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народны мэмарыял Курапаты. 20 гадоў

Выступ Зянона Пазьняка на 20-я ўгодкі адкрцьця Курапатаў

Дарагія землякі, дарагія сябры.

Мінула 20 гадоў з таго часу, як Беларусь даведалася пра Курапаты. Памятаем, што гэтая падзея ўскалыхнула народны дух, узрушыла і мабілізавала людзей дамагацца волі, праўды і справядлівасьці. Усё гэта засьведчыла, што, нягледзячы на 70 гадоў савецка-расейскай няволі і вынішчэньня, наш народ ёсьць духоўна жывы і здольны змагаца за агульную справу. Рэчаіснасьць паказала, што менавіта з Курапатаў адбыўся штуршок, які прывёў да ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту. Менавіта адсюль, ад гэтых расстрэльных магілаў, пачалося зьмёртвыхустаньне Беларускай нацыі, якую ўжо зьбіраліся пахаваць ворагі Беларушчыны. Курапаты займаюць асаблівае месца ў Беларускай гісторыі і культуры.

Гэта сакральнае месца нашага мартыралогу і нашага новага Адраджэньня. Кожнае пакаленьне беларусаў павіна памятаць, шанаваць і берагчы гэтае знакавае і пакутнае месца.

Дзякуем сябрам з Радыё Свабода, якія парупіліся своеасаблівым чынам адзначыць 20-я ўгодкі адкрыцьця Курапатаў, арганізаваўшы конкурс “Мае фота – мае Курапаты”. Дзякуем усім удзельнікам гэтага конкурсу, якія адгукнуліся і прыслалі свае фотаграфіі. Гэтая праца і іхны ўдзел ня зьнікнуць, не змарнуюцца, а паслужаць беларускай гісторыі і навуцы.

Тут, гаворачы ў асяродздзі аднадумцаў, я хацеў бы паразважаць з вамі пра сэнс Курапатаў, пра зьмест нашай працы і пра будучыню Народнага Мэмарыялу. Вы зьяўляецеся сьведкамі, як крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, — там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах.
Народны Мэмарыял быў запачаткаваны 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем агульнага Крыжа Пакуты ў памяць усіх расстраляных беларусаў. Потым доўгі час цягнулася барацьба з цемрашаламі, адбіваньне нападаў яўных і схаваных энкавэдзістаў. Беларускую грамадзкасьць у гэтай барацьбе ўзначальваў Беларускі Народны Фронт.
У 2000 годзе ідэя Народнага Мэмарыялу была сістэмна распрацаваная ў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З гэтага ж году пачалося яе пасьлядоўнае ўвасабленьне. “Народны Мэмарыял” быў задуманы як вынік натуральнага народнага шэсьця і крыжаўсталяваньня. Побач з прыродным лесам, унутры яго і разам зь ім, мусіў паступова зьявіцца “Лес Крыжоў” як сымвал нявінна забітых душаў, што прарасьлі крыжамі і дрэвамі з палітай крывёю зямлі. Кожны беларус можа прынесьці ў Курапаты (ці замовіць прынесьці) свой Крыж у памяць расстраляных людзей. Такім чынам мэмарыял “Лес Крыжоў” – гэта неперапынны, вечны працэс народнай памяці. Стаўленьнем крыжоў у Курапатах народ заўсёды будзе сьведчыць аб сваёй памяці пра генацыд, а сам мэмарыял робіцца паказьнікам, “баромэтрам” гэтае памяці.
Мінула сем гадоў – і Народны Мэмарыял ёсьць. Ён існуе і рухаецца, кіруецца ў вечнасьць. Высілкі нашага руху, працы, сэрца і розуму – не змарнаваліся, не былі надарэмна.

Аднак, наперадзе працяг ня толькі працы, але і ідэі.
На пачатку тысячагоддзя рэжым вырашыў пракласьці шырокую аўтастраду праз Курапаты. Прытым паспрабавалі справу зьнішчэньня і справу абароны Курапатаў узяць у адны рукі. Але спробы праваліліся, дзякуючы, перш за ўсё, дакладнаму разуменьню сітуацыі і дакладным дзеяньням Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Тым ня менш, ускрай Курапатаў перарэзала шырокая шаша, па якой імчацца аўтамабілі.
Зыходзячы з канцэпцыі Народнага Мэмарыялу як вечнага разьвіцьця і абнаўленьня (вечнага агню Памяці), разбуральная дарога стала таксама часткай гэтай памяці і зьместу змаганьня за яе сэнс. Гэты “антыпомнік”, пракладзены на касьцях забітых, таксама мусіць быць мэмарыяльным, як дысананс і сьведчаньне падтрымкі генацыду нашчадкамі забойцаў.

Я ўяўляю гэтую дарогу, вымашчаную з абодвух бакоў (пазначаную наўзбоч ад асфальту) контурамі пахавальных пліт, безыменных, толькі даты: 1937-1941. Поўз іх, як поўз шэрагі душ, едуць аўтамабілі па дарозе, якую зрабіў разбуральнік. Паабапал дарогі, таксама, — крыжы і помнікі-скульптуры, у два чалавечыя росты, расстраляных людзей; глядзяць скамянелымі позіркамі на дарогу сучасных.

Ад Курапатаў дарога – у два канцы. І з абодвух канцоў Курапатаў стаяць дарожныя знакі абмежаваньня хуткасьці – 20 км. Гэтага дастаткова, каб расстраляныя каменныя Дзяды паабапал дарогі пазналі б і разглядзелі жывых. Сымволіка гэтай часткі Народнага Мэмарыялу: MOMENTO MORI – усё мінае, не мінае толькі сьмерць.
Зьменіцца час і сама дарога тут стане мёртвай. Па ёй ужо ня будуць езьдзіць машыны і зарастацьме травой… Яна стане экспанатам злачынства. І скамянелыя людзі-помнікі паабапал яе будуць яе дакорам.

Раз у год на Дзяды, разам з крыжамі, сюды прыносяць “Звон Свабоды”. Ён гучыць на Курапацкай Галгофе ў цэнтры Народнага Мэмарыялу. Не для мёртвых. Ён гучыць для жывых, каб над магіламі народа ўзмацнілі дух.

Жыве Беларусь і будзе жыць! Вечная памяць нявінна забітым беларусам! Вечная слава змагарам за шчасьце і долю Беларусі!

3 чэрвеня 2008
Зянон ПАЗЬНЯК

7/6/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2008
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024