Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Шукаюць ахвотных падзарабіць на продажы Бацькаўшчыны

(Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
Падстаўная апазыцыя пачала актыўна рабіць заявы пра нееабходнасьць “актыўнага ўдзелу ў маючых адбыцца сёлета выбарах”. Гэтым разам гэтыя дзеячы не насьмеліліся заклікаць людзей “ісьці і сказаць сваё НЕ рэжыму”. Яны не рашыліся паўтараць яшчэ раз ужо паўтораны падман. Цяпер яны высунулі дэмагагічны і пусты лёзунг аб “неабходнасьці народнага кантролю за выбарамі”. Згаданы “кантроль” – гэта той жа самы заклік да людзей ісьці на выбарчыя ўчасткі дыктатуры і ўдзельнічаць у фальшывым шоў, дзе ўсё ўжо вызначана заранёў. Трэба прызнаць, што гэтым разам адчуваецца няўпэўненасьць псэўдаапазыцыі. Яе дзеячы хвалююцца, бо ведаюць, што гэта можа быць апошняй іхняй магчымасьцю зарабіць грошы на падмане беларусаў. Пасьля выбарчага шоў гаспадары-спонсары проста могуць выкінуць іх на палітычны сьметнік як адпрацаваны матэр’ял. Не выпадкова слова “байкот” раптам выкарысталі некаторыя з засьведчаных актывістаў псэўдаапазыцыі: напрыклад, сумнавядомая “Хартыя-97”. Іхняя задача, як выглядае, – яшчэ больш заблытаць і дэзарганізаваць людзей. Непасрэдна перад пачаткам выбарчага шоў яны, безумоўна, патлумачаць, што значыць па-іхнаму “байкот” – “трэба пайсьці на выбарчыя ўчасткі і зарэгістравацца…” Сумленным людзям неабходна раскрываць сапраўдныя пляны і сутнасьць дзейнасьці гэтай публікі.
На цяперашнім этапе вельмі актывізавалася так званая “прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў”. На самай справе да прыватызацыі гэтыя падзеі беларускага эканамічнага жыцьця ня маюць ніякага дачыненьня. Тое, што адбываецца, — гэта бандыцкае разрабаваньне маёмасьці, якая належыць беларускаму народу, кожнаму грамадзяніну Беларусі. Акцыі скупляюцца мафійнымі структурамі з суседняй Расеі. У палітычным напрамку працягваецца далейшая распрацоўка канчатковай “інтэграцыі” (на самай справе – “акупацыі”) Беларусі імпэрыялістычнай Расеяй. Пры чым, цяпер гэта робіцца схавана, сакрэтна, паводле злачынных правілаў сакрэтнай антынароднай дыпляматыі. На міжнароднай арэне і на хвалях афіцыйнай прапаганды Масква і падпарадкаваны ёй рэжым РБ заяўляюць, што яны “занятыя цяпер больш важнымі справамі і не сьпяшаюцца з завяршэньнем інтэграцыі”. Гэта ёсьць падступная імпэрская палітыка, знаёмыя прыёмы, якімі шырака карысталіся Гітлер і Сталін. Наш народ павінен быць гатовым да абароны незалежнасьці Беларусі. Трэба даносіць праўду пра гэтыя працэсы да грамадзтваў і кіраўніцтва дэмакратычных краінаў.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны паведамілі пра актывізацыю псэўдаапазыцыйных дзеячаў па ўсёй краіне. Падстаўныя ліхаманкава ствараюць структуры для правядзеньня падманных псэўдавыбараў. На гэтую кампанію ім, па усім відаць, абяцаныя чарговыя фінансавыя ўліваньні з Масквы і Брусэля.
Стала вядома, што дзеячыкі (найперш камуністы) абяцаюць заплаціць даляры таму, хто зьбярэ для “выбарчай кампаніі” групку з дзесяці асобаў і будзе выконваць загады палітычных бізнэсоўцаў. Грошы яшчэ не раздаюць, толькі абяцаюць. Але ўжо знаходзяцца ахвотныя падзарабіць на продажы Бацькаўшчыны. Нягледзячы на тое, што падчас мінулых выбарчых шоў кіраўніцтва псэўдаапазыцыі шмат каму са сваіх кліентаў на раёнах не заплаціла абяцаныя грошы. Потым у шэрагу месцаў сталічных ваяжораў-“грантадаўцаў” мясцовыя дзеячы сустракалі пытаньнямі “Дзе нашыя грошы?!” Фарс паўтараецца ў каторы раз. Неабходна, каб сумленныя людзі Беларусі рэгістравалі гэтыя ганебныя выпадкі палітычнага подкупу, складалі грамадзкія пратаколы на такія выпадкі і папярэджвалі мясцовых людзей, каб не заплямліваліся супрацоўніцтвам з гэтымі структурамі, якія, прыкрываючыся шапкай “апазыцыі”, фактычна спрыялі антынароднаму рэжыму ў ягоных “элегантных перамогах” на выбарчых шоў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 чэрвеня 2008 г.

18/6/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2008
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024