Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З. Пазьняк: Быкаў не выпускаў з поля зроку Курапаты”

Сёньня – 20 гадоў першаму масаваму шэсьцю людзей і мітынгу ў Курапатах.

Гэта адбылося неўзабаве пасьля публікацыі ў газэце “Літаратура і мастацтва” артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты. Дарога сьмерці”. Пра 19 чэрвеня 1988 году гаворыць адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк:

“Дзень 19 чэрвеня 1988 году, калі адбылося масавае шэсьце на Курапаты і мітынг там, жыве ў маёй сьвядомасьці выразна і моцна. Тысячы людзей зайшлі ў Курапацкі лес і ўсе рассыпаліся. Між дрэваў і кустоў ішлі моўчкі, у поўнай цішыні… І толькі крокі і шоргат лясной травы пад нагамі…

Мне пачулася ў гэтым нешта містычнае. Я адчуў, што адбываецца нешта, чаго я ня змог растлумачыць. Гэты шоргат людзкой лявіны – гэты вобраз стаіць у мяне ўвушшу, уваччу, жыве ў маёй сьвядомасьці.

У масе людзей я ўпершыню ўсьвядоміў адзінства цэлага, адчуў сябе часткай агульнага, свайго і ўсіх разам. Гэта было як злучэньне з богам. За Саветамі беларусы былі адлучаныя ад такога адчуваньня… Курапаты ж аб’ядналі сэрцы людзей перад Праўдай вечнай. І якраз гэта дало духоўны стымул, эмацыйны штуршок новаму беларускаму адраджэньню, новаму нацыянальна-вызвольнаму руху.

Ужо тады, на Курапацкім мітынгу, гучэлі словы пра неабходнасьць стварэньня Беларускага Народнага Фронту. Неўзабаве ён быў створаны. На мітынгу ў Курапацкім лесе выступалі вязьні камуністычных лягераў, і сьведкі генацыду. Там гучэлі словы, якіх ніхто з прысутных раней ня чуў пад Саветамі.

Сёньня – дзень нараджэньня Васіля Быкава. Тады ні Васіля Быкава, ні Алеся Адамовіча ў Менску не было, і на мітынгу яны не прысутнічалі, але Быкаў не выпускаў з поля зроку Курапаты. Яго нават уключылі ў афіцыйную камісію па Курапатах, якая была пакліканая, каб зацямніць ісьціну пра гэтае месца, і Быкаў там супрацьстаяў ім амаль што ў адзіночку.

Хвалі, якія пайшлі пасьля мітынгу ў Курапатах, нагадвалі цунамі. Яны разышліся па ўсім сьвеце, па ўсёй Беларусі. Тры гады яшчэ доўжылася змаганьне па абароне праўды пра генацыд. Былі праведзеныя сумесныя археалягічныя дасьледаваньні магіл у Курапатах, якія яшчэ раз пацьвердзілі факт генацыду. Нарэшце пад націскам неабвержных фактаў і грамадзкасьці камуністы вымушаныя былі афіцыйна прызнаць факт масавых расстрэлаў органамі НКВД людзей ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Яшчэ існаваў СССР, камунізм, і гэтае прызнаньне праўды пра Курапаты было нашай вялікай перамогай над Імпэрыяй зла”.

Паводле Радыё “Свабода”

20/6/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2008
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024