Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пяць гадоў таму пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў

Пісьменьнік памёр 22 чэрвеня 2003 году ў Бараўлянах пад Менскам.

Апошнія гады жыцьця Быкаў правёў на чужыне, са сьнежня 2002 году ён жыў у Празе. Ён прыляцеў ў Менск 23 траўня, дзе праходзіў курс хіміятэрапіі пасьля апэрацыі. Нягледзячы на цяжкую хваробу, Быкаў уважліва сачыў за падзеямі, і сваё апошняе інтэрвію за два тыдні да сьмерці ён даў Свабодзе, з нагоды закрыцьця ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Васіль Быкаў: “Тое, што робіцца зь беларускім ліцэем на працягу апошніх год, увогуле зразумела і зьяўляецца складовай часткай, я думаю, агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы. І калі гэты ліцэй не зачынілі яшчэ некалькі год таму назад, дык толькі таму, што адклалі гэтую апэрацыю, каб яе расьцягнуць. Каб увогуле, мабыць, не рабіць шуму. Ну але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў усё-такі павінна прынесьці нейкі плён. І таму ўсімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову”.

9 чэрвеня Быкаў быў шпіталізаваны ў анкалягічны цэнтар ў Бараўлянах. 22 чэрвеня ў 20 гадзін 30 хвілінаў лекары канстатавалі сьмерць.

Разьвітацца з Васілём Быкавым 25 чэрвеня да Дому літаратара прыйшлі тысячы людзей. Пасьля таго, як родныя пісьменьніка папрасілі прыбраць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг, а сын Быква Сяргей пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам, афіцыйная камісія па арганізацыі пахаваньня на чале зь міністрам культуры Леанідам Гулякам пакінула будынак. Труну ад Дому літаратара да плошчы Якуба Коласа неслі на руках.

Вось фрагмэнты некаторых выступаў на Усходніх могілках ў час разьвітаньня:

Анатоль Кудравец: “Памёр пісьменьнік, кожнае слова якога было словам жорсткай, балючай, але гаючай праўды, праўды без ілюзіяў і ружовага туману. Памёр патрыёт, кожнае імгненье жыцьця якога ададзена за змаганьне, за шчасьце свайго народу”.

Сяргей Законьнікаў: “Мы, беларусы, надзвычай багатыя людзі. мы маем Васіля Быкава. Я кажу “маем”, таму што прарок, анёл, заступнік пасьля зямнога жыцьця не памірае”.

Уладзімер Арлоў: “Вялікае бачыцца на адлагласьці.. Але ўжо сёньня мы разумеем, што страцілі генія. Генія нашай літаратуры, нацыянальнага празорцу і прарока”.

Сяргей Навумчык
Радыё “Свабода”

22/6/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2008
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024