Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З першых дзён чэрвеня на Паўночным Каўказе партызаны страляюць у расейскіх акупантаў і мясцовых здраднікаў-калабарантаў. Насельніцтва патрабуе ліквідаваць эсэсаўскія батальёны ГРУ, якія складзены з мясцовых галаварэзаў і дзейнічаюць пад непасрэднай камандай Масквы. 11 чэрвеня жыхары Гудэрмэса ў Чачэніі прышлі пад браму базы аднаго з такіх батальёнаў пад назовам “Восток”. Сем’і ахвяраў эсэсаўцаў распавядалі на мітынгу пра зьверствы, катаваньні, выкраданьне людзей і забойствы, учыненыя гэтым “Востокам”. У той жа дзень начальнік упраўленьня вайсковай падрыхтоўкай мінабароны РФ генэрал Шаманаў (вядомы кат каўказкай вайны) заявіў у Маскве, што “батальёны ГРУ надалей будуць выконваць баявую задачу”. 9 чэрвеня пасол Расеі ў Беларусі Сурыкаў заявіў сярод іншага, што “у адказ на ўсталяваньне антыракетнага шчыта ў Польшчы і Чэхіі Расея пакідае за сабой права ўсталяваць на тэрыторыі Беларусі свае ракеты”. З Масквой усё зразумела, яе агрэсіўная палітыка не мяняецца. Цікава іншае. Гэты выступ быў нібыта не заўважаны заходнімі аналітыкамі і журналістамі. У Менск прыехалі прадстаўнікі эўразьвязаўскага інстытута па дэмакратыі (вядомы БДІЧ), яны сустракаліся з прадстаўнікамі прамаскоўскага рэжыму і прамаскоўскай жа псэўдаапазыцыі. Абмяркоўвалі зь імі, як гэта ўвосень арганізаваць “справядлівыя выбары” у РБ. Падрыхтоўкі пляцовак для расейскіх ракетаў, накіраваных на Брусэль і іншыя заходнія гарады, яны не заўважылі. МЗС Расеі 10 чэрвеня грымнуў заявай пра “націоналістіческую і антірусскую ініціатіву руководства Украіны”. Справа ў тым, што кіраўніцтва Украіны выступіла з ініцыятывай шырокага грамадзкага і дзяржаўнага адзначэньня ў наступным годзе 350-угодкаў Канатопскай бітвы (1659 г.). Тады украінскія і беларускія войскі разграмілі армію маскоўскага ваяводы Трубяцкога. Нацярпеўшыся ад “пераяслаўскай рады”, украінцы пад кіраўніцтвам гэтмана Выгоўскага вырашылі прагнаць са сваёй зямлі маскоўскіх акупантаў і вярнуць краіну ў склад Рэчы Паспалітай. Згадка пра даўні подзьвіг раз’юшыла маскоўскіх міністраў. Але ўкраінцы абавязкава адсьвяткуюць угодкі сваёй перамогі над лютым ворагам. 11 чэрвеня зрабіў праграмны выступ міністар культуры Украіны Васіль Ваўкун. Ён агучыў плян мерапрыемстваў па дэмантажу ўсіх савецкіх помнікаў на тэрыторыі Украіны. Ленінаў і іншых бальшавікоў мяркуецца ўсталяваць у Чарнобыльскай зоне (тут успамінаецца народны лёзунг 1989-90-га гадоў – “Хай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!”). Украінцы ачышчаюць сваю зямлю ад сатанінскага хлама перад 75-угодкамі Галадамору, якія будуць адзначаны мэмарыяльнымі мерапрыемствамі сёлета ўвосень. На прыканцы выступу міністар Ваўкун згадаў, што ў заходніх вобласьцях ачыстка ад савецкіх помнікаў ужо завершана. Спатрэбілася доўгіх 17 гадоў з часу аднаўленьня незалежнасьці Украіны, каб было прынятае рашэньне аб зьнішчэньні і выдаленьні акупанцкіх расейскіх знакаў з украінскай зямлі. Наступнай павінна стаць Беларусь. 12 чэрвеня па ўсёй РФ адзначалі “день Россіі”. У 1990 годзе яго прызначылі, а ў 1992-м назвалі “день незавісімості”. Але суседнія народы пачалі сьмяяцца: ад каго гэта ў Расеі “незавісімость”, ад самой сабе ці што? Сёлета было шмат аркестраў, парадаў і “в воздух чепчікі бросалі”. У Крамлі Медведев раздаваў мэдалі і прэміі. Грашовую прэмію атрымаў нават былы прэзыдэнт Францыі Шырак (сярод іншага за пераклад паэмы “Яўгені Анегін” — !). Усё папсавалі тэлеканалы і гнілая чыгунка. У Амурскай вобласьці упаў з рэльсаў і перакуліўся пасажырскі цягнік, пацярпела шмат людзей. Пасьля першых драматычных рэпартажоў маскоўскае начальства спахапілася і выпусьціла на экран міністра дарог РФ. Чыноўнік пачаў бадзёра рапартаваць: “Всё в порядке, товарищи! Всего год назад на этом участке дороги был проведён очень основательный капитальный ремонт…” Але беларусы-чыгуначнікі, паглядзеўшы на тэлездымкі, канстатавалі: “У-у, дык там жа ўсё дашчэнту згніло…” 13 чэрвеня “день Россіі” вельмі актыўна і тэперамэнтна адзначалі ў Іспаніі. Мерапрыемствы пад гэтым знакам праводзіліся даволі маштабна, ад Пірэнэяў да Гібралтара. 300 паліцэйскіх спэцназа разгарнулі спэцапэрацыю адначасова ў Мадрыдзе, Барсэлёне, Малазе, Алікантэ, на Коста дэль Соль і Балеарскіх выспах. Былі накрыты і разгромлены лакальныя цэнтры расейскай злачыннасьці, якія актыўна дзейнічаюць у Іспаніі з пачатку 1990-х гадоў (доўга ж цярпелі іх іспанцы!). “Русскіе ребята” займаліся адмываньнем крадзеных і крывавых грошай, гандлям зброяй і наркотыкаў, эфэктыўна скуплялі мясцовую адміністрацыю і палітыкаў. Да іх любілі зьвяртацца, калі трэба было выканаць заказное забойства. У выніку апэрацыі было арыштавана 18 паханоў. Іх трымаюць пад моцнай аховай, пачынаецца сьледства, наперадзе суд. Цікава, што Масква ўсімі інфармацыйнымі сродкамі паспрабавала прыглушыць падзею. Тэлеканалы залапаталі: “У Іспаніі затрыманы некалькі агентаў тамбоўскай групоўкі…” Відавочнае імкненьне зьвесьці ўсё на ўзровень правінцыйных зухаў. Але іспанцы пасьпелі паведаміць, што ўсе арыштаваныя – “пітерскіе парні”. У сярэдзіне чэрвеня назіраецца “перадвыбарчая актыўнасьць” прамаскоўскай псэўдаапазыцыі. 13 чэрвеня “Нар. Воля” надрукавала палымяны тэкст В. Вячоркі. Галоўны грантаўскі скарбнік распавядае, як ён зьбіраецца “гэтым разам абхітрыць улады на выбарах”. А вось як: ён заранёў падасьць у прэсу сваю “перадвыбарчую праграму” і ўлады вымушаны будуць надрукаваць яе ў газэтах. Але хітрун! Толькі крыху дзіўна: той, хто хоча некага абхітрыць, ня кажа пра сваю хітрасьць заранёў (бо якая пасьля таго хітрасьць?). Йдзецца пра іншае. Вінцучок дае сігнал астатнім зазывалам на выбары, што ёсьць дамова з антыбеларускім рэжымам, паводле якой “праграмы” псэўдаапазыцыйных “кандыдатаў” сапраўды будуць надрукаваны ў газэтах. Усё робіцца з адзінай мэтай – завабіць, загнаць, заштурхаць беларусаў на рэжымны фарс. На іншым фланзе ў тыя ж дні адбывалася чарговае блазенскае шоў у псэўда-Фронце. Шоў запоўніла сабой хвалі Радыё Свабода і “незалежнай прэсы”, падзея падавалася ў якасьці рэвалюцыйнай сітуацыі. З псэўда-БНФу быў выключаны такі Міхалевіч (даўно вядомы грантасмок). Ён захацеў быць намесьнікам старшыні адначасова ў неіснуючых структурах вінцучкоў-івашкевічаў і ў неіснуючых структурах Мілінкевіча (каб там і там атрымліваць свае намесьнікаўскія ганарары). Ушчаліся дыскусіі на правінцыі… У адной вобласьці вінцучкі “за выключэньне” Міхалевіча, у другой вобласьці – “супраць”. Усіх перакрыў голас пасіянарнага грантасмока В. Івашкевіча: “Мы не дапусьцім стварэньня трэцяга Фронту!” І пайшло-паехала. Які сэнс гэтага пустога вэрхалу ні аб чым? Перш за ўсё мы бачым чарговую спробу прадэманстраваць, што “Фронт – гэта несур’ёзная арганізацыя” (некаторыя людзі ня ведаюць, што гэта за ”Фронт”). Па-другое, у час, калі Масква захоплівае беларускую нацыянальную маёмасьць, вінцучкі бразгочуць у свае бразготкі і гукаюць пра “усе на выбары – кантраляваць уладу”. Падстаўныя верныя сваім жульніцкім “прынцыпам”. 17 чэрвеня менская пракураура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па “жывым шчыце”, наладжаным даішнікамі РБ 7 кастрычніка летась на сталічнай кальцавой дарозе. Тады былі паранены дзьве асобы, палутарагадовае дзіця і некалькі іншых дарослых атрымалі псіхалягічныя траўмы. Пракуратура заявіла, што “ня бачыць складу злачынства ў дзеяньнях міліцыі”. Праз пару дзён на паседжаньні суда ў справе другога “жывога шчыта”, які даішнікі наладзілі сёлета ўвесну, ужо самы міліцыянты сказалі, што “не было злачынства і яны не прымушалі пасажыраў заставацца ў машынах”. Злачынная сістэма антынароднага рэжыму бароніць сабе. 20 чэрвеня Партыя “зялёных” Грузіі заявіла, што “сарве расейскую алімпіяду ў Сочах, калі Расея не ўгаманіцца”. Справа ў тым, што Масква афіцыйна заявіла пра ўключэньне акупаванай маскоўскімі “міратворцамі” грузінскай правінцыі Абхазіі ў перадалімпійскую праграму. У Абхазіі маскоўцы зьбіраюцца пабудаваць цэмэнтны завод (разбуральны для экалогіі) і высякаць лясы на патрэбы будаўніцтва спартовых аб’ектаў у Сочах. Ёсьць плян пасяленьня ў Абхазіі 50 тысячаў расейскіх рабочых-”алімпійнікаў”. Раптам самы абхазы ўбачылі небясьпеку і пачалі трывожыцца наконт гэтых чужынцаў, якія застануцца назаўсёды на іхнай зямлі (так было пасьля пабудовы маскоўскіх алімпійскіх аб’ектаў у 1980 г. у Таліне, Менску, Кіеве). Ці не занадта позна абхазкі народ убачыў, у якую прыгоду ён уляцеў “за гранью дружескіх штыков”? 22 чэрвеня на прасторах РФ (і РБ) як заўсёды зайграла “печальная музыка”. З постсталінскіх часоў гэты дзень адзначаўся прапагандай як “день вероломного нападенія Германіі на советскій союз і начало ВОВ”. Ужо некалькі гадоў таму Масква прыцішылася наконт “вероломного нападенія” і больш ня тлуміць нікому галаву з гэтай фальшыўкай. Для маскоўскай прапаганды, аднак, ня лічацца ахвяры ваенных дзеяньняў 1939-40 гадоў: напад на Фінляндыю і Польшчу ў рамках дамоўленасьці з лепшым сябрам СССР А. Гітлерам. Беларусам прапануецца забыцца пра дзесяткі тысячаў нашых ахвяраў гэтых злачынных маскоўска-берлінскіх авантураў. Маўляў, “вайна для савецкіх людзей пачалася 22 чэрвеня”. Аднак, сёлета мы назіраем новыя нюансы трактоўкі тэмы крамлёўска-лубянскім афіцыёзам. Ня проста зьнікла “вераломнасьць немцаў” (бо ўжо даказана, што саветы нагналі на савецка-германскую мяжу мільёны войска і тэхнікі, рыхтуючы не абарону, а наступ –“вызваленчы паход да Ла-Манша”). Цяпер гэтая фальшыўка крыху, але грунтоўна скарэктавана: “Танкі у нас былі і очень хорошіе – Т-34, но снаряды к нім былі очень плохіе”… Праз пару гадоў трэба чакаць, што прызнаюцца і ў высокай якасьці снарадаў, але будуць сьцьвярджаць, што іх паліла летнім дажджом або што танкісты праспалі… Самы галоўны сёлетні “нюанс” – чарговая поўная рэабілітацыя Сталіна. З тэлевізараў і газэтаў на працягу сутак грукаталі барабаны: “Товарішч Сталін всё знал і предусмотрел, но вот генералы его подвелі, не выполнілі пріказы…” Вось як, аказваецца. Пажылыя беларусы (каму за восемдзесят) перажываюць сваю трэцюю маладосьць у парапагандысцкім сэнсе. Арыфмэтыка вельмі простая. Народжаныя ў 1928-29 гг. сталі сьведкамі дзьвюх культаў Сталіна (“класічнага” 1929-53 і “брэжняўскага” 1966-85 гг.), а таксама дзьвюх “разьвянчаньняў культа” (“хрушчоўскага” 1956-1964 і “гарбачоўскага” 1986-89 гг.). І вось нашыя вэтэраны дажыліся да трэцяй хвалі культа крамлёўскага монстра – гэтым разам стыль нельга назваць проста “медведевскім”, тут чыстай сумесі лубяншчына. Успомнілі і пра “верных соратніков”. 23 чэрвеня расейскія тэлеканалы згадалі пра Лаўрэнція Берыю, начальніка НКВД, расстралянага ў 1953 г. У дакумэнтальным фільме выступалі сябры ягонай сям’і і “гісторыкі” з суровымі тварамі гэбоўскіх афіцэраў. Першыя распавялі, які Берыя быў “культурный і обходітельный”. Другія паведамілі: “Да, он женшчін любіл, но всегда по согласію, а потом шчедро одарівал іх”. Засталося толькі вярнуць у абіход лексіку часоў “хрушчоўскага разьвянчаньня”: “Да, товарішчі, былі определённые ошібкі, вот несколько мілліончіков унічтожілі… За то какая страна могучая!” Маскоўцам вельмі пашэнціла з знакавымі постацямі эпохі: маўляў, грузіны… У фільме пра Берыю не забыліся падкрэсьліць, што ягоны крывавы намесьнік Власік “был белорусс” і нават паказалі старонку ягонага дасье, каб гледачы прачыталі пра месца нараджэньня ў Слонімскім раёне. Далі таксама магчымасьць паглядзець на адзін хранікальны кінаэпізод, які не дэманстраваўся ніколі. Паказаны быў фрагмэнт нейкага сталінскага ўрачыстага прэзыдыюму. На першых крэслах сядзіць Берыя ў акулярах і “соратнікі”, а на другім шэрагу вельмі чотка праглядаецца характарная фізіяномія А. Грамыкі, змрочнага і жудаснага. Само сабой успамінаецца, што гангстэры з гэтай сталінскай банды ўладарылі ў саўдэпіі яшчэ на памяці нашага маладога пакаленьня. Грамыка з апошнімі сталінскімі выкапнямі быў накіраваны на пэнсію толькі ў красавіку 1989 года (!). Гэта тое ж самае, як бы ў Бундэстагу ФРГ да падзеньня берлінскага мура сядзелі Рыбэнтроп, Гэбельс, Борман і іншыя (якія “разьвянчалі” б культ Гітлера). 23-24 чэрвеня у Маскву сабралі ўсіх архібацюшак на “архіерэйскі сабор” РПЦ. Унутры “храма Лужкова-спасітеля” адбываліся звычайныя для такога рытуалу сцэны. Новым было толькі тое, што разам з бацюшкамі з чырвонаармейскай РПЦ сядзелі барадачы з белагвардзейскай (“зарубежной”) РПЦ. А вось звонку, як кажа маскоўскі люд, “было ліхо і весело…”: адбыўся прэм’ерны выступ публікі з харугвамі і транспарантамі. Расейскія тэлеканалы назвалі гэтую публіку “прыхільнікамі лідэра радыкальнай фундамэнталісцкай плыні РПЦ”. “Лідэрам” зьяўляецца нейкі Дзіамід, біскуп анадырскі і чукоцкі (хаця чукчаў сярод статыстаў не было заўважана). Гэты Дзіамід заклікае да “духовного очішченія” і яшчэ да нечага вельмі невыразнага. Цікава, якое можа быць “очішченіе” ушчэнт прагнілай і гэбоўскай структуры РПЦ? Магчымая, як кажуць сьвятары і вернікі катакомбнай (забароненай гэбоўскім рэжымам падпольнай) Праваслаўнай Царквы у Расеі, толькі канчатковая ліквідацыя гэтай нябоскай структуры. На чукоцкіх фундамэнталістаў напалі былі нацыянал-бальшавікі, але “чукчы” пабілі іх. Умяшаўся маскоўскі ОМОН, які сумуе без справы пасьля вяртаньня з Каўказа. Сам Дзіамід у Маскву не прыехаў – “захварэў”. Закруціўся, адным словам, сэнсацыйны сюжэт. Толькі вось афарбаваны ён нечым вельмі знаёмым нам, беларусам. Разгортваецца чарговая лубянская акцыя дэзынфармацыі і дэзарыентацыі грамадзтва. ФСБ і РПЦ маюць зьвесткі пра поўны правал на прасторах Расеі лубянскай псэўдаправаслаўнай “організаціі” (як трапна назваў РПЦ А. Лукашэнка). Мільёны людзей, перш за ўсё маладыя адчулі фальш, безбожнасьць і цынізм гэтай структуры. Баяцца герархі, што людзі пачнуць масава далучацца да катакомбнай Праваслаўнай Царквы, якая існуе ў Расеі і ніколі не прызнала бальшавіцкую ўладу. Вось і выпусьцілі на сцэну пацешных маскоўскіх вінцучкоў, майстроў імітацыі пратэсту і ўшчынальнікаў пустога вэрхалу. На працягу ўсяго чэрвеня над Расеяй быў запушчаны шавіністычны цмок, лупаты, ярка чырвоны, агромністы. Ягоныя памеры і пагрозьлівыя рухі ўразілі многіх людзей. Усё выконвалася пад істэрычныя воплі чарговага маскоўскага шлягера з рэфрэнам “Давай, Россія, давай!..” Знаўцы расейскай мовы пыталіся: “Што, каго давай?” Але ўся “рамантыка” была якраз у гэтай эскізнай няскончанасьці вобраза. Падобна, як у рэфрэне бальшавіцкай маршавай песьні 1918 г.: “И как один умрём в борьбе за это.” Таямнічае “это” было пазьней растлумачана тав. Сталіным і ягоным НКВД. У цяперашнім выпадку вобраз “давай” завершылі для расейцаў іспанскія футбалісты. Яны ўшчэнт разграмілі зборную РФ на чэмпіянаце Эўропы. Каласальны цмок аказаўся надзьмутым і папяровым. Маскоўскія фэны ў сувязі з гэтым пачалі “даваць”. На працягу начы пасьля паразы натоўпы “ребят” грамілі ўсё, што траплялася пад рукі: рэстараны і бары, крамы і прыпынкі транспарту. “Ребята” біліся між сабой і білі міліцыю. Расейскія тэлеканалы нават не згадалі пра начныя пагромы ў “златоглавой”. Яны не паказалі таксама заўзятараў, якія чакалі зборную ў аэрапорце Масквы (зразумела, была непрывабная карцінка). Футбалістаў хуценька правялі праз чорнае выйсьце і адвезьлі на аўтобусе. У адным з маскоўскіх паркаў быў арганізаваны “трыюмф” зборнай. На “трыюмф” запускалі праз шчыльныя паліцэйскія кардоны і паводле квіткоў. І зноў раўлі сваё “давай”. Усё, аднак, выглядала мізэрна і пацешна. У сувязі з нарастаньнем незадаволенасьці і пратэстамі абхазкага насельніцтва супраць палітыкі маскоўскіх марыянэтак у гэтай акупаванай правінцыі Грузіі Лубянка ўзялася за “старое” – за любімы свой мэтад вырашэньня ўсіх праблемаў. 29 і 30 чэрвеня ў шматлюдных месцах у Гаграх і Сухумі адбыліся выбухі. Загінулі і паранены людзі. Марыянэтка “презідент” Багапш адразу заявіў, што ўсё гэта зрабілі грузінскія спэцслужбы і загадаў закрыць мяжу з Грузіяй. Янка Базыль 6/7/2008 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |