Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 ліпеня, сёлета, ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Ніхто на фальшывыя выбары!” (публікуецца).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Масква і прамаскоўскі рэжым нібыта сьцішыліся апошнім часам пра “інтэграцыю Беларусі з Расеяй”. Але гэта, сьведчыць пра тое, што рыхтуецца чарговая спроба так званай “інтэграцыі” (чытай – акупацыі) Беларусі. Рэжым разьвесіў па ўсёй нашай краіне прапагандысцкія транспаранты з правільным, але што да рэжыму, крывадушным лёзунгам “Мы беларусы”. Беларусы, аднак, ня вераць рэжымнаму гуканьню на расейскай мове пра “нашу культуру и нашу независимость”, бо бачаць, як рэжым разбурае ўсё нацыянальнае і вядзе нашую краіну ў расейскі палон. Нельга верыць фальшывым заклікам зьнішчальнікаў усяго беларускага — гэта чарговыя гульні падчас чарговай “выбарчай кампаніі”.

Усё, што творыць варожая беларусам сістэма: зьнішчальная русіфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, чарговае выбарчае шоў, мабілізацыя прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, захоп нашай народнай маёмасьці расейскім мафійным капіталам, засяленьне нашай зямлі расейскімі бандытамі і асаднікамі (для канчатковай легалізацыі гэтага працэсу рэжым, як відаць, пад дыктоўку Масквы, плянуе ўвесьці “падвойнае грамадзянства”), апошняя правакацыя з выбухам у Менску – усё накіравана на адзіную мэту. Гэтая мэта адкрыта сфармуляваная яшчэ ў 1994 г., калі ўладу захапіла антыбеларуская групоўка, — захоп і анэксія Беларусі расейскай гэбоўскай імпэрыяй пры наданьні гэтаму захопу выгляду законнасьці. Няўдзел у ”выбарах”, што адбываюцца пад палкай дыктатуры, зьяўляецца цяпер найбольш эфэктыўным мэтадам супраціўлуньня гэтай антыбеларускай і ашуканцкай палітыцы.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Паўсюль людзі абмяркоўваюць апошняе злачынства, якое адбылося ў Менску ў ноч на 4 ліпеня. Злачынцам не ўдалося выклікаць у нашым грамадзтве страху, разгубленасьці і жаданьня “жалезнай рукі”. Пралічыліся арганізатары выбуху: беларускае грамадзтва — не расейскае зь ягоным містычным абагаўленьнем крамлёўскай хунты і наборам імпэрскіх комплексаў. Пралічылася дыктатура. Беларусы цудоўна разумеюць, каму было патрэбнае гэтае крывавае злачынства.

Сойм абмеркаваў пытаньні працы з насельніцтвам па арганізацыі байкоту антыбеларускіх псэўдавыбараў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 ліпеня 2008 г.

15/7/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2008
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024