Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сяргей Навумчык: Мара пакаленьняў і вынік змаганьня Дзень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве. У канцы дня, у момант вялікага напружаньня і стамленьня, калі настрой дэпутацкай большасьці быў усё яшчэ няпэўны і ўсё магло павярнуцца не на нашу карысьць, і калі Шушкевіч, які вёў сэсію, прапанаваў “заканчваць нашу работу” – тады, у апошнюю хвіліну, слова ўзяў Пазьняк і, ўдала сыграўшы на паняцьцях і пачуцьцях камуністаў і прадстаўнікоў намэнклятуры, здолеў пераканаць дэпутатаў прагаласаваць за наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. 25/8/2008 › Навіны 25-га жніўня 1991 года праз 200 гадоў акупацыяў і нішчэньняў Беларусь Зянон Пазьняк 25/8/2008 › Навіны Дэзынфармацыя распаўсюджваецца з падачы рэжымнай ЦВК У апошнія дні ў некаторых СМІ Беларусі зьявіліся паведамленьні аб тым, што “Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ вылучыла аднаго кандыдата на парляманцкія выбары”. Партыя згадваецца ў пераліку іншых палітычных арганізацыяў, якія актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы да выбараў. 22/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ
Уся гісторыя беларускага дзяржаўнага (а потым этнічнага і культурнага) існаваньня ёсьць вечная і пэрманэнтная барацьба з Усходам за выжываньне і разьвіцьцё. Больш высокая цывілізацыйная арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага давала магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць прымітыўнаму сілавому націску. Аднак у XVII стагоддзі становішча перамянілася. Сувязі з Візантыяй, дынастычныя шлюбы, умацаваньне азіяцкага абсалютызму прывялі да канчатковага сфармаваньня Маскоўшчыны як ваеннай дзяржавы і стварэньня агрэсіўнай ідэалёгіі гэтай дзяржавы, дзе ірацыянальнае імкненьне да экспансіі было спалучана з асэнсаваньнем яе як місіі ўсходняга (праваслаўнага) сьвету (Масква – трэці Рым… і г.д.). 19/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫБАРЫ З УДЗЕЛАМ ЛУБЯНКІ (Ліст сябрам Беларускага Народнага Фронту Паважаныя сябры. Па маіх назіраньнях, наша ціхая мэтанакіраваная праца на працягу паўгода па падрыхтоўцы байкоту выбараў і няўдзелу людзей у галасаваньні дае плён. Павялічылася колькасьць выбаршчыкаў, якія разумеюць зьмест выбарчага ашуканства і не зьбіраюцца ісьці галасаваць. 17/8/2008 › Навіны У пачатку жніўня Зянонам Пазьняком было прачытана некалькі лекцыяў у Нью-Ёрку на палітычныя тэмы. Са зьместам іх можна пазнаёміцца на стар. http://pazniak.com/video/ (аўдыё), а таксама (відэа) у пошукавай сістэме Google, набраўшы 17/8/2008 › Навіны Аб недэмакратычных выбарах у Беларусі Сойм Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртае ўвагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на выключную недэмакратычнасьць выбарчай кампаніі па выбарах у недэмакратычны парлямант Беларусі. Пад выглядам “сьледзтва” аб выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня, рэжым Лукашэнкі ўзяў пад кантроль міліцыі і КГБ усё электаральнае насельніцтва Беларусі. 11/8/2008 › Навіны Аб ваеннай правакацыі Расеі і вайне супраць Грузіі Правакацыйная палітыка расейскага гэбізму на Каўказе, імкненьне выкарыстаць супраць Грузіі Абхазію і Паўднёвую Асэцію прывялі да ўспышкі чарговай вайны ў гэтым раёне. 11/8/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Кaроткая інфармацыя (Выступ на жнівеньскмм Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Аналіз падзеяў за гэты год, і асабліва за апошні месяц, паказвае на існаваньне новага шматступеннага расейскага пляну акупацыі Беларусі. Пра існаваньне гэтага пляну ведае Лукашэнка. Расейцы шмат што ўзгаднялі зь ім. Выбух у Менску 4-га ліпеня, падрыхтаваны расейцамі, паслужыў сыгналам да канкрэтных дзеяньняў, дастасаваных да выбарчай кампаніі. 11/8/2008 › Навіны 10 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). 11/8/2008 › Навіны На прыканцы чэрвеня – на пачатку ліпеня тысячы пажылых беларусаў і беларусак атрымалі па пошце паведамленьне аб “грашовых пераводах”. 7/8/2008 › Актуаліі Зянон ПАЗЬНЯК: СІСТЭМНАЕ РАЗБУРЭНЬНЕ МОВЫ У 30-х гадах, пад расейска-савецкай акупацыяй, нішчэньне правапісу беларускай мовы адбывалася пад гукі рэвальвернай кананады ў Курапатах, у лясах пад Магілёвам ды пад Менскам, у Сьляпянцы да Лошыцы, у двары Вялейскай турмы, ды казематах Берасьцейскай крэпасьці. 6/8/2008 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |