Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На прыканцы чэрвеня – на пачатку ліпеня тысячы пажылых беларусаў і беларусак атрымалі па пошце паведамленьне аб “грашовых пераводах”. Пра іх “паклапаціліся” прадпрыемствы і кампаніі, куды гэтыя старыя ўклалі былі свае “чэкі маёмасьці”, стаўшы акцыянэрамі гэтых кампаніяў. “Грашовыя пераводы” ад шэрагу пасьпяховых бізнэсаў выглядалі наступным чынам: “Получите проценты за пять лет – 1 тысячу 456 рублей РБ…” і падобныя “астранамічныя” сумы. Пэнсіянэры пайшлі ў паштовыя аддзяленьні (адныя плакалі, іншыя не) і з праклёнамі вярталі зьдзеклівыя паведамленьні, адмаўляючыся атрымліваць нікчэмныя грошы ад цынікаў бандыцкага “бізнэсу” эпохі лукашызма. Савецка-расейскі шабас, наладжаны рэжымам на прыцягнутую за вушы дату 3 ліпеня, завяршыўся трагедыяй у цэнтры Менску. Ня ўсі, аднак, ведаюць, што гэта было не адзінае няшчасьце на сатанінскіх рэжымных “плясках”. У той жа вечар некалькі тысячаў моладзі былі сабраныя на пляцоўку ў пасёлку Баравым каля Менска (месца больш вядомае як “гэбоўскі гарадок” – тут знаходзяцца вілы дзеячаў гэтай канторы). Дзікая расейская папса і піва настолькі разагрэлі публіку, што шабас набыў крывавыя формы. Разгарнулася масавая бойка, у выніку якой пераломы і траўмы атрымалі дзесяткі юнакоў і дзяўчат. Навакольныя шпіталі не прымалі ў тую “празднічную” ноч пакалечаных з “проспекта победітелей”, бо палаты былі запоўненыя ахвярамі мясцовай драмы. Расея актыўна рыхтуецца да Алімпіяды – сьвята спорту і міра. 6 ліпеня ў Сочах былі праведзены чарговыя перадалімпійскія мерапрыемствы. 25 малойцаў у зялёных і чорных майках з калашнікамі ў руках захапілі сочынскі санаторый “Мацэсцінская даліна”. Кіраўніцтва аб’екта разьбеглася ў паніцы і пачало зьвяртацца да ўладаў. Брутальны перадзел маёмасьці пад шалёныя мільярды лубянскай “алімпіяды” набірае абароты. 9 ліпеня Казахстан пачаў пабудову газаправоду з сваёй тэрыторыі ў Кітай. Плянуецца пампаваць праз яго па 40 мільярдаў кубамэтраў азіяцкага газу штогод. У сувязі з гэтым успамінаецца маскоўскі вэрхал наконт таго, што Расея “можа пакараць Захад за няўступлівасьць, аддаўшы ўвесь свой газ і нафту кітайцам”. А казахі тым часам без шуму і вэрхалу пачалі зьдзяйсьняць газавую праграму, па-за рамкамі якой застаецца крыклівы Крэмль. У Расеі абвешчана “мабілізацыя”. Пра “отечество в опасності” гукнуў такі суб’ект В. Вадалацкі з экзатычным тытулам: “Верховный атаман Союза казачьих войск России и Зарубежья” (ён жа депутат Дзярждумы РФ). Усіх казачкоў мабілізуюць на абарону помніка Кацярыне ІІ, які сёлета маскоўскія асаднікі паставілі былі ва ўкраінскім Севастопалі. Атаман заклікае паслаць на абарону “сьвятыні” “міротворческія казачьі команды”. Украінскі суд вынес рашэньне, якое абавязвае дэмантаваць гэты незаконна пастаўлены “помнік”. Чарговыя “міротворцы”, чарговы маскоўскі маразм… Уноч на 9 ліпеня ў аўтакэмпінгу каля вёскі Кіпень Ленінградскай вобласьці былі абрабаваны беларускія турысты. На кэмпінг напала крымінальная банда, забіла аднаго ахоўніка стаянкі і цяжка параніла другога, а потым разрабавала рэчы беларускіх турыстаў, якія знаходзіліся ў багажніках аўтобуса. Добра, што нашых людзей (цікаўных да красот і прелестей землі русской) не было ў гэты час на аўтастаянцы. 13 ліпеня ў Грузіі мітусіліся “міратворцы” у генэральскіх лампасах. Расейскія генэралы не чакалі такога. Яны былі загналі на тэрыторыю акупаванай грузінскай правінцыі Абхазіі некалькі ўзводаў з прамаскоўскіх сілаў чачэнскага “презідента” Кадырава. Здавалася б, “проверенные ребята”. Ды пралічыліся маскоўскія акупанты. Нават кадыраўскія байцы не захацелі выконваць злачынныя загады на тэрыторыі суседняй Грузіі. Расейскае начальства прызналася, што толькі за адныя суткі 90 чачэнцаў пакінулі расейскія шыхты і ўцяклі дахаты. У чарговы раз Масква пралічылася, спрабуючы ператварыць сваю акупацыю ва “унутрыкаўказкі канфлікт”. У сярэдзіне ліпеня ў чарговы раз разгарнуўся “Вітебскій базар”. Гэтым разам “базар” атачылі калючым дротам і сачылі, каб не паўтарылася трагедыя 4-га ліпеня. А на сцэне адбывалася звычайная тусоўка. Савецкі архетып І. Кабзон (някепска) прасьпяваў песьню на беларускай мове. Але потым (можа спахапіўшыся) заявіў, што зрабіў гэта “с мыслью о братском союзе нашіх народов”. Ён прынамсі прафэсіянал і чалавек бывалы. А вось пасьля яго на сцэну высыпалі жменю гароха: безаблічных і безгалосых “эстрадных зорак”. У якасьці дывэртысмэнту адбыўся сольны выступ вядомага маскоўскага мафіёзы Барадзіна (“старшыні саюзнай дзяржавы РФ і РБ”). Ён не сьпяваў, а выканаў свой тыповы рэчытатыў. Раім уважліва слухаць барадзінскія выступы. Яны заўсёды аднастайныя і на адну тэму, але павінны ацьвярэзьліваць самазамілаваных скептыкаў, якія кажуць, што “Беларусь Расеі не патрэбная і ўсё будзе, як было…” Барадзін казаў пра “посьпехі будаўніцтва саюзнай дзяржавы”, што “всё у нас ідёт по плану” і што “планов громадьё”… Дзякуй гэтаму ворагу Беларусі за шчырасьць. 16 ліпеня (і яшчэ шэраг дзён) Расея адзначала 90-годдзе гібелі царскай сямьі. У ліпені 1918 года сапраўды адбылося забойства апошняга цара Мікалая ІІ, царыцы і іхных дзяцей. З нагоды “юбілея” было апублікавана і заяўлена шмат чаго. Сярод іншага: “это одна из самых страшных страниц русской истории” і г.д. Пра забойства мільёнаў іншых семьяў з дзецьмі (нічым ня горшых за Раманавых) аўтары праграмы “юбілея” нават не згадалі. Не згадалі яны пра ўсе ахвяры белых і чырвоных, манархістаў і анархістаў, пра мянушку, якую даў народ “святому царю” – Міколка Крывавы. З чаго раптам так усхадзілася крамлёўская гэбельсаўшчына, зь якой пары яна зрабілася такой гуманнай па форме? Вядома, што на просьбы цяперашніх Раманавых даць ім крамлёўскую паперу пра тое, што царская сямья зьяўляецца ахвярай палітычнага перасьледу, ім адказалі рэзкай адмовай. Гэтым разам “юбілейшчыкі” не згадалі пра галасаваньне ў ліпені 1918 г. ў бальшавіцкім ЦК у Маскве. Пытаньне было адно: “што рабіць з царскай сямьёй у Екацерынбурзе?” “Самы чалавечны чалавек” Ул. Ленін ускочыў з крэсла і выбег з залі, каб не галасаваць (але хітры быў “вождзь”!). Замест яго рэй на галасаваньні павёў такі Сьвярдлоў, і ўсе апэратыўна прагаласавалі за расстрэл без суда і следзтва. Цікавай дэтальлю сёлетняга “юбілею” былі інтэрвію ў найстарэйшых з эмігранцкай сямьі Раманавых. Бадзёрыя дзядкі адзін за адным заявілі з Жэнэвы і Парыжа, што дама з прозьвішчам Раманава беспадстаўна называе сабе імпэратрыцай і езьдзіць з гэтым тытулам у Крэмль. Яны, маўляў, лічуць яе несур’ёзнай і самазванкай. У іх свае дынастычныя фармулёўкі наконт “местодержітеля россійского престола”. Маскоўскі балаган выдаў чарговую шоў-праграму. У чэрвені-ліпені многія заходне-эўрапейскія СМІ нагадалі пра 60-я ўгодкі савецка-югаслаўскага ўнутрыкамуністычнага канфлікту. У чэрвені 1948 г. стомленая сталінскім дыктатам белградская бальшавіцкая эліта раптам заўпарцілася і адмовілася выконваць загады Масквы. Сталін, ЦК ягонай партыі і крамлёўскія палітрукі абвясьцілі югаслаўскага начальніка Ціта “фашыстам” і заклікалі югаслаўскі народ “скінуць гэты антынародны ўрад”. Сталінскі кавалерыст Клім Варашылаў наведаў ўсе падсавецкія камуністычныя сталіцы Эўропы і немым крыкам заклікаў усіх “асудзіць цітаўскіх адшчапенцаў”. 28 чэрвеня крамлёўцы сабралі ў Бухарэсьце дэлегацыі ўсіх краінаў Камінформу (так з 1943 г. называўся Камінтэрн), прамылі ім мазгі і дамагліся адзінагалоснага галасаваньня з асуджэньнем “клікі Ціта”. З народным паўстаньнем у Югаславіі, аднак, нічога ня выйшла. Народ быў агаломшаны рэзкім паваротам курсу. Яшчэ нядаўна, у дні вайны супраць фашызму ў партызанскіх атрадах пад камандай цітаўскіх камуністых людзі сьпявалі пра “правадыра Сталіна” і “паўночнага маршала Варашылава, які ўсіх б’е”. А тут раптам загадалі здымаць і выкідваць на сьметнік іхныя партрэты. Тых, хто недастаткова апэратыўна выканаў новыя загады з Белграда, арыштавалі і накіравалі ў канцлягеры (тысячы ахвяраў). Найбольш вядомы з цітаўскага ГУЛАГу – канцлягер на востраве Голы Аток у Адрыятычным моры. Пад пякучым сонцам і ў маразы ахоўнікі на працягу некалькіх гадоў зьдзекваліся з тысячаў людзей. Тых, хто спрабаваў пакінуць краіну, памежныя кардоны цітаўскіх спэцслужбаў расстрэльвалі на месцы. Так што адно зьверства наклалася на другое зьверства (як гэта заведзена ў камуністаў з фашыстамі). Масква прадказвала скоры крах югаслаўскай эканомікі, якая на 90% залежала ад СССР. Ціта тым часам пачаў актыўна разрываць эканамічную блакаду, паехаў у заходне-эўрапейскія сталіцы, абвясьціў пра “трэці шлях”. І паступова ператварыў Югаславію ў “самы вясёлы барак сацыялістычнага лягеру”. Сапраўды, з 1960-х гадоў югаславы свабодна езьдзілі за межы краіны, мільёны грамадзянаў працавалі на Захадзе. Нагадаем, што для савецкіх грамадзянаў віза ў Югаславію выдавалася крайне рэдка і з такой жа строгасьцю, як і ў капіталістычныя краіны (каб не ўцяклі праз празрыстую мяжу). Пасьля сьмерці Сталіна ў 1953 г. Масква зьмяніла тон і запрасіла Ціта ў СССР. На крамлёўскім прыёме Хрушчоў штурхануў коньніка Варашылава ў бок і загадаў яму прасіць прабачэньня ў югаславаў. Клім “для сьмеласьці” кульнуў некалькі румак гарэлкі і ледзь варочаючы языком патлумачыўся перад белградскай дэлегацыяй. Усё сьпіхнулі на Сталіна з Берыяй. Пасьляслоўе мы ўжо ведаем. “Вясёлы барак” праіснаваў да 1991 г. і абваліўся пад цяжарам белградскага імпэрыялістычнага маразму. 18 ліпеня ў Інгушэціі партызаны правялі пасьпяховую апэрацыю супраць ваеннай расейскай калёны на дарозе каля Карабулака. На працягу гадзіны яны абстрэльвалі акупантаў з аўтаматычнай зброі і гранатамётаў. А потым арганізавана адступілі на свае базы. Расейцы як заўсёды арганізавалі пасьля гэтага тэрарыстычную апэрацыю супраць мірнага насельніцтва (што, безумоўна, павялічыць шэрагі партызанскіх атрадаў). Маскоўскае начальства прызналася толькі ў адным сваім забітым і чатырох параненых. Верыцца з цяжкасьцю. А можа так яно й ёсьць. Бо вядома, што як толькі патрыёты пачынаюць страляць па расейскіх акупантах, то тыя панічна хаваюцца за браню ды жалеза-бэтон і крычаць “мамачка!” 25 ліпеня аплочаная Масквой кліентура з нейкага кіеўскага рэкламагенства заклеяла расклеяла па Кіеву сотні плякатаў і ўсталявала дзесяткі вялікіх шчытоў з выявамі Алексія ІІ “всея Русі”. З гэтага наступальнага манэўру маскалізатараў атрымаўся, аднак, пшык. У ўкраінцаў на гэты конт была свая думка ў сувязі з сьвяткаваньнем 1020 Хрышчэньня Русі (менавіта так называліся ў мінулым украінскія землі). Каля поўдня гарадзкія службы пачалі масавае зьдзіраньне плякатаў з Алексіям. На іхнае месца зьмяшчаліся плякаты з выявай прэзыдэнта Юшчанкі і Усяленскага Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамэя І. Маскоўскім архібацюшкам нават афіцыйна нагадалі, што першагерархам Праваслаўнай Царквы зьяўляецца менавіта Барталамэй, а не маскоўскі госьцік. А ў дадатак паведамілі, што праваслаўныя ўкраінцы пачынаюць працэс вызваленьня ад маскоўскай “всея Русі” і з дапамогай патрыярха Барталамэя будуць адбудоўваць сваю аўтакэфальную Украінскую Праваслаўную Царкву. У маскоўскіх пачалася істэрыка. Калі Алексій дзе-небудзь праходзіў сярод людзей, ягоная гэбоўская ахова груба расштурхоўвала людзей (украінцы адэкватна ацанілі паводзіны “яго сьвяцейшаства”). Прэзыдэнт Юшчанка і кіраўніцтва Украіны правялі афіцыйную сустрэчу і перамовы з патрыярхам Барталамэям, праігнараваўшы “свяшченный гнев” Алексія і ягонай сьвіты. Расейскія СМІ надрываліся ў істэрыцы і паказалі шмат чаго “лішняга” (што давялося выразаць з рэпартажоў пры паўторным іх паказе па тэлебачаньню). Напрыклад, эпізод з эстрадным канцэртам у цэнтры Кіева. Вельмі дзіўная была гэтая задумка маскоўскай кліентуры: гарланіць хард-рок і расейскую папсу “в честь крешченія”. Нечакана пасярод рок-зорак на сцэну выскачыў Кірыл, мітрапаліт смаленскі РПЦ, у чорнай сутане і з барадой. Сваім камсамольскім звонкім амаль-фальцэтам ён пачаў гукаць пра “идеалы союза, который был и который будет” ды пра “им не удастся разобщить нас”. Чуваць было, як натоўп моладзі пачаў магутна улюлюкаць і сьвісьцець гэтай “поп-зорцы”. У наступных тэлерэпартажах гэтага “поп” ужо больш не паказвалі. На працягу 17-ці гадоў пасьля вызваленьня Украіны ад 330-гадовай расейскай акупацыі ўкраінскае грамадзтва прайшло вялікі шлях. Адноўлена нацыянальная дзяржава, вырасла цэлае пакаленьне, для якога нацыянальная мова і нацыянальная культура зьяўляюцца нормай. А цяпер нармалізуецца і рэлігійнае жыцьцё ўкраінскай нацыі. На іншым участку ўкраінскага фронту таксама адбываліся падзеі. У Севастопалі ўкраінскія ўлады 26 ліпеня забаранілі расейскаму флёту страляць і пускаць самалёты ў сувязі з “днём ВМФ РФ”. На гэты “празднік” з Масквы паляцелі ў Крым лубянскія думцы, каб у чарговы раз гукаць пра “Крым наш, нікому не отдадім”. Найбольш адыёзнаму зь іх – маскоўскаму мэру Лужкову – ужо раней забаронена зьяўляцца на тэрыторыі Украіны. Другога адыёзнага – К. Затуліна з Дзярждумы (старшыня камітэту па СНД) – затрымалі ў аэрапорце Сімфэропаля і не пусьцілі далёй. Спэцслужбы Украіны заявілі, што прыезд Затуліна – гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў Крыме. На імпэрыяліста завялі крымінальную справу. 28 ліпеня Масква “адпомсьціла” украінцам за ўсё. У цэнтры Кіева сабралася купка русскоязычных маладзіц з яркім макіяжам і крыклівымі строямі. Яны трымалі плякат “Секс – не товар”. Адна зь іх раптам завалілася прама на асфальт і заняла “откровенную” позу. Аказваецца, увесь гэты маскоўскі балаган быў моб-шмобам. Замежныя СМІ цярпліва тлумачылі, што “гэта не прастытуткі, а яны пратэстуюць супраць таго, што Украіна становіцца краінай сэкстурызма”. Насельніцтва з агідай прарэагавала на гэтую маскоўскую правакацыю. А беларусы добра разумеюць, што ва Украіне немагчымая афіцыйная русіфікатарская гнюснасьць кшталту сумнавядомай “Павлинки-NEW”. Янка Базыль 7/8/2008 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |