Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца).
З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Агрэсія Расеі супраць сувэрэннай Грузіі дэманструе нам, што імпэрыя любымі злачыннымі мэтадамі імкнецца аднавіць сваё панаваньне над народамі, якія былі вырваліся на волю ў 1991 г. На Беларусі расейская імпэрыя дзейнічае пакуль што мэтадамі эканамічнай, інфармацыйнай і псыхалягічнай вайны супраць беларускага народу. На працягу апошніх месяцаў дзейнасьць імпэрцаў значна актывізавалася. Рэжымныя псэўдавыбары сёлетняй восеньню разглядаюцца Масквой як вырашальны этап разбурэньня Беларускай Дзяржавы і наступнага паняволеньня нашага народу. Падстаўная апазыцыя дзейнічае, фактычна, ва ўнісон з рэжымам, заклікаючы людзей ісьці на падманныя выбары. Вядома, што паслугі гэтых людзей аплочваюцца з касы “сумніўных дабрадзеяў” (і проста непрыяцеляў) Беларусі. Але настане час, калі ўсё высьветліцца. Неабходна тлумачыць нашым людзям, чаму нельга ісьці на падманныя “выбары” ўсьлед за дэмагогамі і карупцыянерамі, якія прыкрываюцца шыльдай апазыцыі.
Трэба адзначыць, што на час “перадвыбарчай кампаніі” рэжымная прапаганда спыніла інфармаваньне пра шэраг злачынных антыбеларускіх праектаў: напрыклад, пра будаўніцтва расейцамі непадалёк ад Менску атрутнага хімічнага прадпрыемства, якое стварае сьмяротную небясьпеку для мільёнаў людзей. Некаторыя нават падумалі, што гэтае будаўніцтва спынена. Але трэба разумець, што гэта толькі падманны манеўр рэжыму. Пасьля выбарчага шоў злачыннае будаўніцтва і шэраг іншых падобных антыбеларускіх праектаў будуць працягнуты. Толькі салідарны супраціў народу праваліць пляны расейскай агрэсіі. На дадзеным этапе самым важным ёсьць усеагульны байкот псэўдавыбараў, няўдзел ў галасаваньні.
Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі, што большасьць насельніцтва ня хача ісьці на выбарчае шоў рэжыма. Тым больш увіхаецца над “выбарамі” мясцовая псэўдаапазыцыйная публіка. Стала вядома, што гэтак званыя “кандыдаты ад апазыцыі” атрымалі “ганарары” за свой удзел у фактычным падмане выбаршчыкаў.
Сойм прыняў дзьве заявы: “Аб недэмакратычных выбарах у Беларусі” і “Аб ваеннай правакацыі Расеі і вайне супраць Грузіі” (публікуюцца).
Сойм абмеркаваў пытаньні працы з насельніцтвам па арганізацыі байкоту антыдэмакратычнчх выбараў.

Інфармацыйная камісія Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 жніўня 2008 г.

11/8/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2008
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024