Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Кaроткая інфармацыя

(Выступ на жнівеньскмм Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

Аналіз падзеяў за гэты год, і асабліва за апошні месяц, паказвае на існаваньне новага шматступеннага расейскага пляну акупацыі Беларусі. Пра існаваньне гэтага пляну ведае Лукашэнка. Расейцы шмат што ўзгаднялі зь ім. Выбух у Менску 4-га ліпеня, падрыхтаваны расейцамі, паслужыў сыгналам да канкрэтных дзеяньняў, дастасаваных да выбарчай кампаніі.

Першае, што было зроблена пасьля выбуху, — беларускія кіраўнічыя кадры ва ўладных структурах рэжыму былі замененыя на рускіх генэралаў і выхадцаў з Расеі. Пад выглядам “сьледзтва” распачаты татальны кантроль над электаральнам насельніцтвам і перасьлед крытычна настроеных да рэжыму людзей. Рускія спэцслужбы (ФСБ) атрымалі легальную магчымасьць назіраць і каардынаваць гэты кантроль. Сутнасьць гэтай апэрацыі для Масквы – стварэньне шляхам падбору і выкарыстаньня фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня адмыслова прарасейскага парляманту ў Беларусі і дамагчыся яго легітымізацыі. Такі парлямант Маскве патрэбны для заканадаўчага афармленьня захопу беларускай маёмасьці і іншых дзеяньняў па ходу магчымага разгортваньня заплянаваных прарасейскіх падзей.

У Расеі створаная ўрадавая структура, так званае “Федэральнае агенцтва па справах СНД”, якое плянуюць легальна скарыстаць у Беларусі для падтрымкі русіфікацыі, стварэньня расейскай рэзыдэнтуры і рускай пятай калёны.

Масква пад выглядам адказу на амэрыканскі супрацьракетны шчыт у Чэхіі агучыла рашэньне аб увядзеньні на Беларусь сваіх ракетаў “Іскандэр-М” і стварэньне тут расейскай ваеннай структуры з расейскімі спэцпадразьдзяленьнямі. (Гэта схема, па якой была акупаваная ў 1939-40 гг. Прыбалтыка.) Пытаньне ўзгоднена з Лукашэнкам. Канчатковае рашэньне ў канцы жніўня.

Калі не ўдасца перашкодзіць, каб яны выканалі гэты намер, эскалацыя акупацыі Беларусі будзе гарантаваная. (Лукашэнка пасьля гэтага расейцам ужо не спатрэбіцца.)
Працягваецца разбурэньне гістарычнага Менска, плянаваньне ў цэнтры го
рада мноства хмарачосаў для расейскага алігархічнага бізнэсу і шырокае будаўніцтва элітнага (недаступнага для беларусаў) жыльля алігархічным кланам мэра Масквы Лужкова (інвестыцыі Батурынай) для новых расейскіх перасяленцаў у Беларусь (кітайская схема акупацыі, выпрабаваная на Тыбеце).

У выпадку стварэньня адмыслова прарасейскай “палаткі” і легітымізацыі яе Масква, як вынікае з падзей, плянуе пастаноўку пытаньня ад беларускім грамадзянстве для расейцаў (так званае “падвойнае грамадзянства”). Такая акупацыйная схема выпрабаваная расейцамі ў Паўднёвай Асэціі і Абхазіі. Але тут прадугледжана іншае – перасяленчы, дэмаграфічны (“тыбецкі”) аспэкт.

Што можна чакаць у Беларусі ад такіх авантурыстаў расейскага гэбізму паказвае брудная вайна, якую Масква справакавала і распачала супраць суверэннай Грузіі.

Для інфармацыйнай падтрымкі плянуемых акупацыйных дзеяньняў у міжнародным маштабе Масква наняла піяршчыка з Захаду – вядомую цёмную асобу ў Заходнім піярным бізнэсе Цімоці Бэла (грошы Масквы, але кантракт і аплата аферыста – цераз урад Лукашэнкі).

Нашыя дзеяньні цяпер павінны ісьці па двух накірунках:
– Пасьлядоўная падрыхтоўка няўдзелу людзей у фальшывых выбарах (байкот).
– Інфармацыя аб становішчы і аб плянах Масквы.
Выбарчая кампанія, якая цяпер адбываецца, носіць выключна недэмакратычны характар. Такмя выбары ня могуць быць прызнаныя за дэмакратычныя.
Трэцяя неадкладная практычная патрэба, якую абавязкова трэба ініцыяваць, — гэта вытурыць зь Беларусі цёмнага піяршчыка Цімаці Бэла. (Можна ўявіць што ён напіша за маскоўскія мільёны. Гэта сур’ёзна. За мільёны гэты тып гатовы піярыць нават пекла).

10 жніўня 2008 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

11/8/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2008
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024