Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб недэмакратычных выбарах у Беларусі

Сойм Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртае ўвагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на выключную недэмакратычнасьць выбарчай кампаніі па выбарах у недэмакратычны парлямант Беларусі. Пад выглядам “сьледзтва” аб выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня, рэжым Лукашэнкі ўзяў пад кантроль міліцыі і КГБ усё электаральнае насельніцтва Беларусі.
Увесь час робяць масавыя вобшукі і ператрусы ў дамах людзей, крытычна настроеных да рэжыму. Пастаянна адбываюцца арышты і перасьледы, асабліва моладзі. Міліцыя і КГБ масава абыходзяць дамы і кватэры ўсяго насельніцтва па ўсёй Беларусі, перапісваюць пашпартныя дадзеныя і зьвесткі пра людзей, бяруць адбіткі пальцаў. Гэта небывалы націск на электарат. Апазыцыйна настроеных асобаў звальняюць з працы, калі яны прымаюць удзел у выбарчай кампаніі. Тут груба топчацца закон і элемэнтарныя правы грамадзянаў Беларусі.
Рашэньнем Лукашэнкі да ўдзелу ў гэтых дзеяньнях пад выглядам “сьледзтва” дапушчаныя спэцслужбы Расеі (ФСБ), якія зацікаўленыя ў стварэньні на Беларусі прарасейскага парляманту, скарыстаўшы фальсіфікацыйную машыну галасаваньня, якая поўнасьцю кантралюецца рэжымам Лукашэнкі. Гэта грубае парушэньне Канстытуцыі. Такія выбары не адпавядаюць нават элемэнтарным нормам дэмакратыі.
Поўная глухата ўладаў на патрабаваньні выконваць закон і нормы дэмакратычнага права, поўная недаступнасьць грамадзкасьці да кантролю над галасаваньнем, непарушнасьць фальсіфікацыйнай машыны выбараў, удзел спэцслужбаў чужой дзяржавы ў кантролі над беларускім электаратам – усё гэта пацьвярджае правільнасьць нашага рашэньня аб усеагульным няўдзеле (байкот) ў фальшывым і недэмакратычным галасаваньні. Выбары, якія праводзяцца ў такіх не дэмакратычных умовах, ня могуць быць прызнаныя законнымі.

10 жніўня 2008 г., г. Менск
Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11/8/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2008
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024