Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сяргей Навумчык: Мара пакаленьняў і вынік змаганьня Дзень 25 жніўня 1991 года быў другім днём нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета, скліканай па ініцыятыве парляманцкай Апазыцыі БНФ пасьля правалу праімпэрскага камуністычнага путчу ў Маскве. У канцы дня, у момант вялікага напружаньня і стамленьня, калі настрой дэпутацкай большасьці быў усё яшчэ няпэўны і ўсё магло павярнуцца не на нашу карысьць, і калі Шушкевіч, які вёў сэсію, прапанаваў “заканчваць нашу работу” – тады, у апошнюю хвіліну, слова ўзяў Пазьняк і, ўдала сыграўшы на паняцьцях і пачуцьцях камуністаў і прадстаўнікоў намэнклятуры, здолеў пераканаць дэпутатаў прагаласаваць за наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. У 20 гадзін 08 хвілінаў ажыцьцявілася мара пакаленьняў беларусаў – нацыя вярнула Незалежнасьць. Гэтыя два дні запатрабавалі ад нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, калясальнага інтэлектуальнага і псыхалягічнага напружаньня – але вынік, пэўна ж, можна лічыць лепшым і галоўным дасягненьнем жыцьця. Пазьней будзе шмат напісана пра “агульныя тэндэнцыі суверэнізацыі рэспублік”, пра “аб’ектыўную адсутнасьць іншага варыянту”, што “усё вырашалася ў Маскве”, нарэшце, што “незалежнасьць на Беларусь звалілася зь неба” – абы толькі прынізіць ролю нацыянальнага авангарду ў здабыцьці рэальнай Незалежнасьці. “Агульныя тэндэнцыі” распаду СССР якраз ішлі не з Масквы (там Гарбачоў і Ельцын змагаліся за Крэмль, і свабода “нацыянальных ускраінаў” не фігуравала ў ліку іх палітычных прыярытэтаў ) – тэндэнцыі высьпявалі ў тагачасных рэспубліках. Найманцей ў тых, дзе былі актыўнымі нацыянальныя сілы, Народныя франты. Адзначым тут вялізную ролю менскіх “Дзядоў” 30 кастрычніка 1988 года, калі Пазьняку ўдалося прадухіліць, здавалася б, непазьбежнае кровапраліцьце і тым самым ўпершыню ў тагачасным СССР паказаць прыклад мірнай, негвалтоўнай масавай нацыянальнай акцыі ў той час, калі камуністы задумалі і правакавалі вялікую кроў (падзеі ў Тбілісі і Баку, як вядома, разьвіваліся па іншым сцэнары). Так што Ельцын не “падараваў свабоду” – а вымушаны быў улічваць настроі ў Беларусі, у Прабалтыцы, на Украіне. У яго на памяці быў вопыт Гарбачова, які паспрабаваў кінуць танкі і дэсантнікаў у Вільню і Рыгу. Але ўжо праз некалькі дзён, на пачатку верасьня, Ельцын з маладой “камандай рэфарматараў” пачаў энэргічна адбудоўваць імпэрыю (эканамічна, палітычна і вайскова). Я перакананы, што калі б мы спазьніліся ці каб не былі вынаходлівымі, цьвёрдымі і рашучымі – Беларусь магла б стацца часткай “фэдэрацыі”. (Між іншым, Захад – тады – не надта падтрымліваў нашу Незалежнасьць. Захад быў зацікаўлены ў тым, каб ядзерны патэнцыял быў у “адных руках”, маскоўскіх.) Наш посьпех быў бы немагчымым без падтрымкі дзясяткаў тысяч людзей перад будынкам Дома ўраду, галасы якіх даляталі ў Авальную залю. Сяргей Навумчык, 25/8/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |