Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Людзі не пайшлі на фальшывыя выбары Выбарчыя камісіі былі сфармаваныя выключна рэжымнай вертыкальлю. Старшынямі камісіяў былі прызначаныя начальнікі ўстановыаў або прадпрыемстваў, а членамі камісіяў іх падначаленыя. 30/9/2008 › Навіны З.Пазьняк: “Сьляпыя выканаўцы бесталковых указаньняў Эўропы” Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк камэнтуе вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Першы і галоўны вынік выбарчай кампаніі, гэта тое, што галасаваньне было груба, цынічна і нахабна сфальсыфікаванае. 29/9/2008 › Навіны ЯШЧЭ РАЗ АБ ТАК ЗВАНЫМ “ГЕАПАЛІТЫЧНЫМ ВЫБАРЫ” РЭЖЫМУ (Ліст сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) Геапалітычны выбар рэжымам Лукашэнкі быў зроблены яшчэ ў зародку. Па сваёй прыродзе, ідэалёгіі і палітыцы – гэта прарасейскі рэжым. 29/9/2008 › Навіны Байкот адбыўся. Беларусы не пайшлі на выбарчыя ўчасткі Паводле яшчэ савецкай традыцыі, вакол выбарчых участкаў рэжым разгарнуў шматжанравую гастранамічна-танцавальную праграму. Буфэты з бананамі, шампанскім, цукеркамі, аб’явы пра канцэртныя праграмы і дыскатэкі “в честь выборов”. Але большасьць грамадзянаў не прывабілася на гэтыя бразготкі і актыўна праігнаравала рэжымныя выбары. 28/9/2008 › Навіны Увага! “Канфідэцыйная інфармацыя” – новыя мэтады фальсіфікацыі Уласна кажучы, мэтады ня новыя, але рэжым, баючыся байкоту, пачаў татальна іх выкарыстоўваць. Высьветлілася, што на ўсіх участках (дзе ўдалося даведацца) колькасьць выбаршчыкаў моцна заніжана па параўнаньні зь мінулымі выбарамі ( у сярэднім у сьпісах не хапае 300-400 выбаршчыкаў). 27/9/2008 › Навіны Сьпіс асобаў, якіх рэжым прызначыць дэпутатамі палаты Публікуем сьпіс асобаў, якія будуць прызначаныя “пераможцамі” у фальшывых выбарах. 26/9/2008 › Навіны Адкрыты ліст у эўрапейскія структуры пра выбары ў Беларусі 25-га верасьня Зянон Пазьняк паслаў адкрыты ліст у Парляманцкую Асамблею АБСЭ і ў Парляманцкую Асамблею Рады Эўропы. Ніжэй зьмяшчаем тэкст гэтага ліста. Паважаныя спадарыні і спадары. 26/9/2008 › Навіны З.Пазьняк: “Беларусы не павінны прызнаваць фальшывыя выбары” Інтэрв’ю брала Ганна Соўсь Ганна Соўсь: “Зянон Станіслававіч, некалькі дзён засталося да парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. Вы неаднаразова выступалі з заявамі, у якіх заклікаеце байкатаваць выбары 28 верасьня. Што дасьць байкот?” 24/9/2008 › Навіны У псэўдаапазыцыі ёсьць людзі гатовыя выконваць любыя праекты непрыяцеляў Беларусі (Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту 14 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Сутнасьць выбараў” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Фронту і Партыі. 18/9/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СУТНАСЬЦЬ ВЫБАРАЎ Выступ на верасьнёўскім Сойме БНФ Выбарчую кампанію ў парлямант рэжым на Беларусі праводзіць сёлета крайне недэмакратычнымі мэтадамі, яшчэ больш жорсткімі і бессаромнымі, чым раней. Але адначасна шмат адкуль ужо цяпер йдзе ня менш бессаромная прапаганда за тое, каб прызнаць гэтыя антыдэмакратычныя выбары за дэмакратычныя і тым самым легітымізаваць новаабраную бяспраўную “палату”. 15/9/2008 › Навіны БТ і ўвесь гэбельсаўскі афіцыёз рэжыму ў сувязі з жнівом дудзіць у фанфары. Русскоязычные новості поўныя эйфарыі: “Гомельская область впереди всех в битве за урожай. Собраны рекордные хлеба и другие культуры. 15/9/2008 › Навіны, Актуаліі Зянон ПАЗЬНЯК: НЕ ГАЛАСУЙЦЕ ЗА ГАНЬБУ! Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Грузіі шмат хто ў Беларусі і ў Эўропе загаварылі пра геапалітычны выбар, які паўстае перад рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, што рэжым гэта таксама па-свойму ўсьвядоміў. Але выбар яны зрабілі даўно. Гэты выбар – Савецкі Саюз і ягоная пераемніца Расея. 12/9/2008 › Навіны Дарагія землякі-беларусы, адраджэнцы, паважаныя фронтаўцы! 9/9/2008 › Навіны Чаму нельга ісці на фальшывыя выбары Таму, што гэта ня ёсць выбары на карысьць Беларусі. Таму што, галасуючы на фальшывых выбарах, ад выбаршчыка не залежыць вынік галасаваньня. Таму што прыход людзей на недэмакратычнае галасаваньне скарыстаюць для фальсіфікацыі. 2/9/2008 › Навіны РЭЗАЛЮЦЫЯ 28-Й СУСТРЭЧЫ БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫКІ Й КАНФЕРЭНЦЫІ “ГОД БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ” Аб абароне мовы, культуры, свабоды і незалежнасьці Беларусі МЫ, удзельнікі 28-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, сабраўшыся ў Вольным Сьвеце, з шырокім прадстаўніцтвам беларускай грамады ЗША і Канады, а таксама Бацькаўшчыны-Беларусі й усяго сьвету, КАНСТАТУЕМ, што антынацыянальны, антыдэмакратычны рэжым у Беларусі пазбавіў большасьць яе жыхароў рэальных грамадзянскіх і чалавечых правоў, улучна з правам карыстацца беларускай мовай, атрымліваць на ёй сыстэмную адукацыю й інфармацыю. У адрозьненьні ад нас тут прысутных, беларусы на Бацькаўшчыне пазбаўленыя права на свабодныя выбары, свабоду слова, свабоду сходаў. 2/9/2008 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |