Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НЕ ГАЛАСУЙЦЕ ЗА ГАНЬБУ!

Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Грузіі шмат хто ў Беларусі і ў Эўропе загаварылі пра геапалітычны выбар, які паўстае перад рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, што рэжым гэта таксама па-свойму ўсьвядоміў. Але выбар яны зрабілі даўно. Гэты выбар – Савецкі Саюз і ягоная пераемніца Расея. Цяпер жа (пасьля Грузіі) для некаторых, магчыма ўпершыню, адчынілася пачварнае аблічча расейскага гэбізму. Некаторыя рэжымныя дзеячы, магчыма, таксама ўпершыню, нарэшце, зразумелі, што ў Расеі і з Расеяй – ім канец. Вось тут і ўзьніклі гаворкі пра “геапалітычны выбар” рэжыму паміж Усходам і Захадам. І рэжым пачаў манiпуляваць. Яму трэба самастойна ацалець. Пачаліся ўсьмешачкі перад Захадам. Прытым унутраная палітыка не мяняецца – як душылі беларусаў, так і душаць далей.

Выглядае тым часам, што з тэзісам пра “геапалітычны выбар” рэжыму, у пэўнай ступені, пагаджаюцца ўсе. Мы таксама ацэньваем гэта рэалістычна і аб’ектыўна. Але нашая беларуская пазыцыя нацыянальнай дэмакратыі і нацыянальнага Адраджэньня ў прынцыпе не пагаджаецца з пазыцыяй “усіх”. Бо гэта тыповая пазыцыя прыстасаванства.

“Усе” хочуць зрабіць гэты часовы “выбар”, не ахвяруючыся сваімі каштоўнасьцямі і абавязкамі, а коштам нашых беларускіх інтарэсаў. Кожны хоча купіць другога, прадаўшы чужое, гэта значыць, нашае.

Гэта добра відаць у падыходзе да выбараў на Беларусі, якія сталі прадметам гандлю хітруноў-“геапалітыкаў”. Расейцам і Лукашэнку патрэбная легітымная “палата”. Першым — каб замацаваць працэс і вынікі акупацыі Беларусі; другому – каб зьняць з сябе адказнасьць. Таму йдзе дэмагогія пра “дэмакратычныя” выбары і адначасна жорстка душацца нават мінімальныя магчымасьці вольных выбараў. Эўропа, старая філісьцерская Эўропа, якая баіцца пераплаціць, якую адкрыта дураць і хочуць ашукаць, прыкідваецца, што ўсяму гэтаму ашуканству верыць і робіць выгляд, што ёй прыемна. Яна гатовая ўжо заранёў прызнаць фальсіфікат і недэмакратычныя выбары за дэмакратычныя.

Падстаўная апазыцыя (спадары Лябедзькі, Калякіны і г.д.) пойдуць на выбары да канца, па сцэнары рэжыму, бо Захад сказаў, аплаціў, Масква таксама.

А. Мілінкевіч, які вызначыў сабе асобнае месца ў апазыцыйным вертэпе, пераўзышоў усіх і заклікаў “апазыцыю” “пабудаваць дыялёг Эўразьвязу з рэжымам” і “дванаццаць пунктаў, выстаўленых (рэжыму) Эўракамісіяй, скараціць да трох”. Ён падкрэсьліў, што гэтая “палітыка павінна адбывацца пры ўдзеле апазыцыі”. Словам, засталося толькі абняцца з Лукашэнкам.

Такім чынам, “усе” хочуць расплаціцца за мяркуемы “геапалітычны выбар” Лукашэнкі (які скончыцца адразу, пасьля выбараў) прызнаньнем фальшывых выбараў за сапраўдныя. Прытым, спадар Мілінкевіч нават абгрунтаваў гэта ідэалягічна, маўляў: “Палітыка не павінна быць прымітыўнай, як барацьба за маральныя каштоўнасьці”, — сказаў ён. (Цытаты з Сеціва 10.09.08, Інтэрнэт-старонка “Хартыі-97”.) Усё ў стылі вульгарнага прагматызму.

Адносіны да галасаваньня і ацэнка выбараў цяпер ёсьць галоўнае пытаньне на Беларусі, ад вырашэньня якога будзе залежыць і “геапалітычны выбар”, і ўвядзеньне рускіх ракетаў і войска на нашу тэрыторыю, і захоп беларускай маёмасьці, і прызнаньне Паўднёвай Асэціі з Абхазіяй, і інш. І добра відаць, хто сьведама ці нясьведама працуе цяпер на пагібель Беларусі.
Грамадзяне! Ня йдзіце на фальшывае галасаваньне! Ня дайце сябе скарыстаць для ашуканства ні лукашэнцам, ні Маскве, ні бюракратычнай Эўропе, якая, мяркуючы па паводзінах, ужо намерваецца прызнаць фальшывыя выбары. Не давайце ім гэтай магчымасьці. Толькі байкот галасаваньня можа паўстрымаць і філісьцерскую Эўропу, і прамаскоўскі рэжым. Ніхто на фальшывыя выбары!

10 верасьня 2008 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

12/9/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2008
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024