Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Байкот адбыўся. Беларусы не пайшлі на выбарчыя ўчасткі Паводле яшчэ савецкай традыцыі, вакол выбарчых участкаў рэжым разгарнуў шматжанравую гастранамічна-танцавальную праграму. Буфэты з бананамі, шампанскім, цукеркамі, аб’явы пра канцэртныя праграмы і дыскатэкі “в честь выборов”. Але большасьць грамадзянаў не прывабілася на гэтыя бразготкі і актыўна праігнаравала рэжымныя выбары. З Менску і з усіх рэгіёнаў краіны кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ атрымлівае інфармацыю ад назіральнікаў, якія знаходзіліся на выбарчых участках. Найбольш распаўсюджаным і тыповым парушэньнем зьяўляюцца падтасоўкі колькасьці выбарцаў. У сьпісы ня ўнесены часам насельнікі цэлых дамоў. Гэта зроблена рэжымам для таго, каб штучна занізіць агульную колькасьць выбарцаў. Калі на выбарчых участках зьяўляліся выбарцы, то яны маглі галасаваць за шэраг асобаў. Але трэба падкрэсьліць, што такія візыты выбарцаў былі вельмі рэдкімі. Па ўсёй краіне выбарчыя ўчасткі былі пустымі. Выбарчыя камісіі, міліцэйская ахова і назіральнікі сумавалі за сваімі сталамі, на іх шкада было глядзець. Рэжымныя СМІ пасьпяшаліся паведаміць пра “высокую яўку” і пра тое, што “выбары адбыліся”. Але кожны грамадзянін Беларусі мог нават з вакна сваёй кватэры ўбачыць і пераканацца ў тым, што гэта ёсьць грубая і цынічная хлусьня арганізатараў выбарчага фарсу. Унутры і вакол памяшканьняў, дзе разьмяшчаюцца выбарчыя ўчасткі, была суцэльная пустата. Цяпер вельмі важна, каб назіральнікі падсумавалі інфармацыю аб парушэньнях выбарчага заканадаўства і аб правале галасаваньня. Неабходна давесьці гэтую інфармацыю да беларускага і міжнароднага грамадзтва. Правальныя вынікі выбарчага фарса павінны быць адэкватна ацэнены беларусамі і 28.09.2008. 20.15 Валеры Буйвал 28/9/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |