Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З.Пазьняк: “Сьляпыя выканаўцы бесталковых указаньняў Эўропы”

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк камэнтуе вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Першы і галоўны вынік выбарчай кампаніі, гэта тое, што галасаваньне было груба, цынічна і нахабна сфальсыфікаванае. Вынікі такіх выбараў і сам працэс іх правядзеньня ня могуць быць прызнаныя ні дэмакратычнымі, ні сапраўднымі, ні нармальнымі. Дэпутаты, якіх падабраў рэжым, ня маюць народнага даверу і ня ёсьць легітымнымі дэпутатамі.

Другі істотны вынік — гэта тое, што ў нядзелю, 28 верасьня, адбыўся байкот галасаваньня выбаршчыкамі. Па Беларусі прыйшло галасаваць на ўчасткі ня больш за 30 працэнтаў выбаршчыкаў, а па Менску і таго меней, адсоткаў 25. Выбарчыя ўчасткі ў Менску пуставалі. Гэта засьведчана ўсімі нашымі назіральнікамі ад Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, якая падрыхтоўвала байкот галасаваньня. Такім чынам ў дзень выбараў, 28 верасьня, дзьве траціны выбаршчыкаў не прыйшло галасаваць.

Выбары ў Палату не адбыліся. Выбарчы фарс рэжыму па абдурваньні народу поўнасьцю праваліўся. Тое, што ня гледзячы на відавочны для ўсіх правал, Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла, што быццам бы прагаласавала 75 адсоткаў выбаршчыкаў, сьведчыць аб адкрытай і нахабнай узурпацыі ўлады ў Беларусі групай прарасейскіх асобаў, якія ня лічацца ні з чым, абы захаваць гэтую сваю уладу. Яны чарговы раз засьведчылі сябе як уладу антыбеларускую.

Мушу сказаць, што калі б людзі і арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў ілжывых выбарах і ішлі да канца, каб яны падтрымаль байкот выбараў, то ўдар па рэжыму быў бы значна мацнейшы. Рэжым захістаўся, але, як і трэба было чакаць, падстаўная апазыцыя аб’ектыўна падтрымала рэжым, дала яму поле для манэўраў і хлусьні. А цяпер яна крычыць: “Нас кінулі!” Але яны самі сябе кінулі. Паводзіны гэтай публікі пакзваюць, наколькі яна несамастойная і далёкая ад беларускай палітыкі. Гэта сьляпыя выканаўцы бесталковых указаньняў Эўропы, якая абсалютна не разумее, што адбываецца на Беларусі.

Фальшывыя выбары, якія праводзіў прамаскоўскі рэжым, аніяк ня могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, што дарэчы пацьвердзілі і назіральнікі АБСЭ, якія канстатавалі неадпаведнасьць іх дэмакратычным стандартам.

Радыё Свабода
29.09.2008 18:06

29/9/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2008
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024