Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб фальшывых выбарах у Беларусі

Выбары, якія з 23-га па 28-га верасьня гэтага года праводзіў у Беларусі прамаскоўскі рэжым, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя парушэньні існуючага заканадаўства і адкрытыя масавыя фальсіфікацыі, у рэальнасьці не адбыліся. Беларускія выбаршчыкі не прышлі галасаваць. Народны байкот адбыўся. 28 верасьня па ўсёй Беларусі прагаласавала ня больш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў, а ў Менску – яшчэ менш.

Для фальсіфікацыі выбараў рэжым выкарыстаў падмененыя бюлетэні ў скрынях так званага “папярэдняга галасаваньня”. Але й гэтай падмены ў большасьці не хапіла для адпаведнасьці заканадаўству, каб выбары адбыліся. Тады ва ўчастковых камісіях адвольна падвысілі колькасьць прагаласаваўшых, а ЦВК аб’явіла фантастычную лічбу – 75,3 адсоткаў прагаласаваўшых. Заблытаўшыся ў маніпуляцыях, рэжым пайшоў на адкрытую хлусьню, не абцяжарваючы сябе ніякай аргумэнтацыяй. Але на гэты раз хлусьня бачная ўсім, а фальсіфікацыя лічбы прагаласаваўшых выкрываецца дадзенымі назіральнікаў, якія дакумэнтальна сьведчаць, што беларусы ў большасьці не прынялі фальшывыя выбары і не пайшлі галасаваць.

Выбары не адпавядалі існуючаму ў Беларусі заканадаўству і міжнародным нормам дэмакратычных выбараў (так званым “стандартам АБСЭ”).

Акрамя выяўленьня грубай фальсіфікацыі колькасьці прагаласаваўшых, усімі антырэжымнымі ўдзельнікамі выбарчага працэсу зафіксаваныя шматлікія масавыя парушэньні існуючага заканадаўства і канстытуцыйных прынцыпаў выбараў. Галоўныя парушэньні заключаліся ў наступным: выбарчыя камісіі былі сфармаваныя выключна рэжымнай вертыкальлю. Старшынямі камісіяў былі прызначаныя начальнікі ўстановаў або прадпрыемстваў, а членамі камісіяў іх падначаленыя. У камісіі не былі ўключаныя людзі, апазыцыйна настроеныя да існуючай улады і прадстаўнікі партыяў. Паўсюдна камісіі груба парушалі выбарчы закон, выконвалі каманды “вертыкалі”. Галоўнае парушэньне па ўсіх выбарчых участках тычылася колькасьці выбаршчыкаў. Агульная колькасьць выбаршчыкаў паўсюдна была істотна заніжаная, а колькасьць галасаваўшых завышаная. Назіральнікі не былі дапушчаныя да назіраньня за падлікам галасоў.

Гэтыя фальшывыя выбары катэгарычна ня могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю і катэгарычна не прадугледжваюць ніякіх агаворак аб нейкіх міфічных “пазытыўных” момантах, якіх у сапраўднасьці не існавала.
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выказвае падзяку ўсім сябрам партыі, якія працавалі над падрыхтоўкай народнага байкоту фальшывага галасаваньня.

2 кастрычніка 2008 г.
Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Зянон Пазьняк,
Юры Беленькі,
Сяргей Папкоў

2/10/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2008
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024