Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусы адвярнуліся ад рэжыма і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі

Апошняя дэкада верасьня прайшла на Беларусі пад знакам выбарчага фарсу. Рэжым разгарнуў чарговую кампанію запалохваньня беларускіх выбарцаў, мабілізаваўшы кіраўніцтва розных узроўняў, усе калібры зазывалаў-заганялаў, камэндантаў, адміністратараў і інш. Але аказалася, што эфэктыўна ўдалося загнаць на галасаваньне толькі найбольш падняволеныя часткі грамадзтва: студэнтаў, што жывуць у інтэрнатах, і бяспраўнае жаўнерства. А вось з іншымі ўзьніклі сур’ёзныя клопаты. Назіральнікі адзначылі шэраг фактаў, калі пажылыя людзі (традыцыйна найбольш дысцыплінаваны электарат) прыходзілі на выбарчыя ўчасткі толькі для таго, каб памахаць сваім кіём і выказаць праклён усёй сістэме зь ейнымі “выбарам” і “кандыдатамі”.

З рэжымам усё зразумела. Але людзі прыглядаліся да вінцучкоў-мілінкевічаў-казуліных-лебедько, якія назваліся апазыцыяй і якія нібыта разважалі пра байкот (асабліва на міжнароднай арэне), а самы ўпарта не здымалі кандыдатаў ад сваіх палітгруповак. Гэтым разам прагматыкі не рашыліся на жульніцкі лёзунг “Іді і скажі ему нет!” Тэарэтызавалі нешта пра “кантроль за ўладамі і выбарамі”. Рэй вёў чарговы “лідэр усіх дэмакратычных сілаў” камуніст тав. Калякін (“Под знаменем марксизма-ленинизма вперёд к победе коммунизма!..”). У выніку народ праваліў гэтую фальшывую публіку разам з фальшывым рэжымам.

Па ўсёй краіне выбарчыя ўчасткі стаялі пустымі. Рэдкія візыцёры не маглі паверыць сваім вачам. Народ прагаласаваў нагамі, перакуліўшы рэжымную электаральную пірамідку. Цікава было глядзець БТ менавіта 28 верасьня. Пад вечар зайгралі фанфары, але неяк тускла і разгублена. Яшчэ з савецкіх часоў выбарчыя рэпартажы пачыналіся з хрыстаматыйных сюжэтаў: аптымістычныя грамадзяне цэлымі сем’ямі і вуліцамі крочаць пад чырвоны сьцяг над выбарчымі ўчасткамі, разгортваецца актыўная мітусьня каля урнаў і падобнае. БТ ня здолела схаваць правальны канфуз сваіх працадаўцаў. Вечаровы рэпартаж пачаўся з вымушаных маналёгаў начальнікаў ЦВК і рэжыма. Яны ведалі праўду пра пустыя ўчасткі па ўсёй краіне, але трымаліся з штучнай бадзёрасьцю. Пасьля пустой гаварыльні пачаліся тэлесюжэты з сталіцы і вобласьцяў. Тэлекамэра паказала вельмі аб’ектыўную карціну (выпадак выключны ў гісторыі рэжымнага БТ): бязлюддзе і сацыяльны вакуум на ўсіх выбарчых участках. Найбольш нашым тэлегледачам мабыць запомнілася тэлезастаўка пра “Выборы ідут по стране!” Кампазыцыя была геніальна простая. У ракурсе зьнізу-уверх і скосу па дыяганалі на працягу некалькіх хвілінаў паказвалі ганак нейкай школкі пад сьцягам РБ. На дальнім пляне па прыступках стомлена крочыла на выбарчы ўчастак чорная згорбленая постаць. А на пярэднім пляне задраўшы хвост стаяў сабачка і “глядел вдаль”. Гэтую застаўку 28 верасьня і на наступныя дні паказалі некалькі дзесяткаў разоў. Крытычны рэалізм, дастойны жывапісцаў-перасоўнікаў. Брава БТ!

Рэжым назваў свае фальшывыя “пераможныя адсоткі” па выніках выбарчага фарсу. Але беларусы не далі сабе падмануць. На працы, на вакзалах, у транспарце можна было пачуць галасы людзей, якія перасталі баяцца рэжыма зь ягонай электаральнай дубінай: “Мы на гэтыя выбары не пайшлі. Не далі зрабіць з сабе дурняў! Досыць! І гэтая прадажная апазыцыя астачарцела…”

Патрыёты, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, якія цяпер і на працягу шэрагу папярэдніх гадоў працавалі сярод нашых людзей, тлумачачы неабходнасьць байкоту антыбеларускага рэжыму, дасягнулі посьпеху. Беларускае грамадзтва зрабіла вялікі крок наперад, не дазволіўшы ашукаць сябе, ня ўзяўшы ўдзелу ў фальшывых гульнях рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі. Мільёны людзей, якія байкатавалі гэты фарс, таксама адчулі сваю перамогу, маральную і палітычную перамогу над прыгнятальнікамі. Зроблены важны, але першы крок на шляху да вольнай Беларусі. Наперадзе народнае змаганьне.

Янка Базыль

14/10/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2008
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024