Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Амэрыка падтрымлівае грузінскі народ у цяжкі час расейскай агрэсіі. Штодня да берагоў Грузіі падыходзяць амэрыканскія караблі і выгружаюць грузы з самым неабходным для адбудовы краіны, якая пацярпела ад агрэсіі Імпэрыі Зла. Людзі з удзячнасьцю сустракаюць амэрыканскіх вайскоўцаў і работнікаў. Масква ажно калоціцца ад нянавісьці і спрабуе прамыць мазгі свайму насельніцтву (а таксама беларусам, якія знаходзяцца пад задушлівым інфармацыйным каўпаком прамаскоўскай гэбельсаўшчыны). 3-5 верасьня па расейскіх тэлеканалах пракацілася пенная хваля скрыўленай інфармацыі пра візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША Дзіка Чэйні у закаўказкія краіны. Замест паведамленьняў аб падзеях з экрана пасыпаліся нэрвовыя “камэнтары”: “Чэйні выглядае стомленым, у яго слабое здароўе”, “у Азэрбайджане яго не падтрымаў прэзыдэнт Аліеў”… Адчувалася, што актыўныя дзеяньні і посьпех амэрыканскай дыпляматыі маскоўскія “камэнтатары” імкнуцца засланіць звонкай фанэрай хлусьні. Але праўду не ўдаецца засьціць і схаваць. Кіраўніцтва ЗША адназначна заявіла, што бярэ курс на далучэньне Грузіі і Украіны да НАТО і шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычным сьветам. Для Масквы гэта гучыць як канчатковы прысуд яе адсталай і пьянай імпэрыі. Шалёны страх антыбеларускага рэжыму перад Сьвятой Воршай прымушае рэжымных прамывальшчыкаў мазгоў актывізавацца і ў чарговы раз тлуміць беларусам галаву. Дзень Беларускай Вайсковай Славы 8 верасьня не ўдаецца выкрэсьліць з народнай памяці, то трэба засланіць сапраўднае сьвята чым-небудзь савецкім. Ужо каторы год 8 верасьня пад лукашысцкім сьцягам зьбіраюць савецкіх вэтэранаў і бэрэсэмаў. Сьвяткуюць “пачатак блакады Ленінграда”. Што ж выкарыстоўвае рэжым дзеля затуманьваньня нашай нацыянальнай гістарычнай памяці? Адказ на гэтае рытарычнае пытаньне кароткі і адназначны: чужую чалавечую трагедыю, ператвораную бальшавіцкай прапагандай у сфальшаваны эпас. 9 верасьня ў чарговы раз было цікава глядзець расейскія тэлеканалы. Сярод іншага ў блёку навінаў паказвалі “сэнсацыйны рэпартаж” з Цхінвалі. Фонам маналёгаў служылі пашкоджаныя муры мясцовага астрогу строгага рэжыму. Начальнік турмы казаў з пафасам у тэлекамэру: “Такога яшчэ ня было ў гісторыі. 8 жніўня падчас бамбардоўкі мы выпусьцілі з турмы ўсіх зьняволеных, дзевяноста чалавек. А ў нас тут усе асуджаныя за цяжкія крымінальныя злачынствы. Уяўляеце сабе, дваццаць зь іх вярнуліся ў турму пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў…” Потым плячыма да тэлекамэраў паказалі зэка, які казаў: “Нас выпусьцілі, раздалі аўтаматы і мы пачалі ваяваць…” Трэба, аднак, скарэктаваць – такое ўжо было ў гісторыі, пры чым у нядаўняй. Перад захопам у закладнікі сотняў дзяцей у Беслане (Паўночная Асэція) Крэмль загадаў выпусьціць з каўказкіх турмаў бандытаў, асуджаных за жудасныя крымінальныя злачынствы. Потым яны былі сярод каманды тэрарыстаў, якая захапіла бесланскую школу (некаторых зь іх так і не знайшлі сярод забітых тэрарыстаў). Падобна, што паўночна-асэцінскі вопыт спадабаўся на Лубянцы, яго вырашылі апрабаваць і на поўдні шматпакутнай зямлі. Расейскія ўлады (“гарант міра на Кавказе”) раздалі аўтаматы і патроны цхінвальскім крымінальнікам і гукнулі па-сувораўску: “Давайте, ребята!” І тыя далі – палілі грузінскія вёскі і гарады, рабавалі і зьнішчалі маёмасьць, забівалі людзей. Пасьля гэтага некаторых зь іх запрасілі паўдзельнічаць у тэлерэпартажы на фоне цхінвальскага астрогу ў якасьці “такога ў сьвеце не было”. З гэтага макабрычнага і цынічнага тэлематэр’ялу беларусы павінны зрабіць адназначную выснову: калі фашыстоўскія акупанты прыйдуць на нашую зямлю, яны будуць рабіць тое ж самае. Калі яны пасунуцца на нашую зямлю, трэба сустрэць іх так, як сустрэў іх мужны грузінскі народ – агнём і мячом. Народы балтыйскіх рэспублік салідарна дэманструюць падтрымку Грузіі, якая супрацьстаіць маскоўскай навале. Грамадзяне Эстоніі, Латвіі і Летувы вывешваюць на сваіх дамах, у публічных месцах і офісах грузінскія нацыянальна-дзяржаўныя сьцягі. Людзі купляюць грузінскія тавары, каб падтрымаць эканоміку далёкай краіны. Грамадзкія апытаньні сьведчаць аб тым, што прыбалты вельмі добра разумеюць: іхныя невялікія краіны Масква можа абраць наступным аб’ектам сваёй атакі. 11 верасьня Масква зрабіла “небывалы” сувораўскі кідок. Праляцеўшы над Паўночным полюсам і акеанамі, у Вэнэсуэле прызямліліся некалькі расейскіх стратэгічных бамбавікоў. Крэмль забразгаў даспехамі (добра памятымі ў Грузіі) і гукнуў на ўвесь сьвет: “Гэтыя самалёты могуць несьці ядзерную зброю!” Імпэрыя прадэманстравала сваю “адроджаную ваенную магутнасьць”, а заадно падтрымала свайго васала – левацкага дэмагога Чавэса. Некаторыя думалі, што на гэтым эфэктным шоў усё і скончыцца. Але яны памыліліся. На наступны дзень прэзыдэнт Вэнэсуэлы Чавэс сабраў вялікі мітынг у Каракасе і крычаў сярод іншага: “Я загадваю амбасадару ЗША ў нашай краіне пакінуць Вэнэсуэлу на працягу 72 гадзінаў! Няхай убіраецца…” Кіраўніцтва ЗША адразу заявіла, што ўводзіць ў адносінах да Вэнэсуэлы шэраг санкцыяў. Сувораўскі скачок быў, такім чынам, задуманы як фрагмэнт агульнай апэрацыі па застрашэньню ЗША. Вялікая краіна, аднак, не напалохалася, а зрабіла важныя высновы аб стварэньні агрэсіўнага хаўрусу з Масквы, акупаваных Масквой грузінскіх правінцыяў і некалькіх лаціна-амэрыканскіх авантурыстаў. Сам тон і стыль дзеяньняў хаўрусу, — хамскі, расперазаны, ідыёцкі, — сьведчыць аб тым, што гэта вельмі небясьпечная для чалавецтва авантура. Беларускаму народу трэба як мага далей трымацца ад гэтай шалёнай публікі. 14 верасьня ў Расеі адбылося чарговае злачынства пад крыптонімам “Он слішком много знал…” На ўскраіне Пермі загарэўся, упаў і выбухнуў пасажырскі самалёт. У гэтым самалёце ляцеў генэрал Трошев. Той самы, пад камандай якога расейскія войскі ў 2000 годзе нішчылі Чачэнію і яе народ падчас Другой чачэнскай вайны. Залітага крывёй генэрала тады выстаўлялі ў якасьці “героя нашего времені”, “рыцаря без страха і упрёка” і г.д. Паспрабавалі нават зрабіць яму акадэмічную кар’еру, абралі акадэмікам нейкай маскоўскай акадэміі. Спробы скончыліся канфузам, бо Трошев зачытваў з паперкі свае “акадэмічныя даклады” і ўсё ня мог вымавіць шэраг навуковых тэрмінаў. “Героя” тэрмінова перакінулі на спартовы фронт: узначальваць фізкультурныя фэдэрацыці і разразаць стужачкі на спаборніцтвах. Да пэўнага часу Трошев паслухмяна гуляўся ў гэты тэатрык. Мяркуем, што ў сьвятле апошніх падзеяў на Каўказе адстаўны генэрал раптам заўпарціўся і пачаў настойліва патрабаваць свайго ўдзелу ў бандыцкім разборы і абрабаваньні Грузіі (як “заслуженный человек”, які быў “незаслуженно забыт”). А як казаў яшчэ Сталін, “нет человека – нет проблемы”. Трошева ліквідавалі паводле апошняй моды ФСБ – узарвалі разам з 87 чалавекамі, што ляцелі зь ім у самалёце. Загінула 10 дзяцей, цэлыя сем’і. Абломкі самалёта раскіданы на вялікай плошчы і да іх не пускаюць сямейнікаў ахвяраў. Чарговае жудаснае злачынства лубянскай канторы. Ужо 21 верасьня марыянэткавы рэжымчык у Грозным прыняў рашэньне надаць адной з вуліцаў у Грозным імя Трошева. Мяркуем, што чачэнцы на гэтым этапе былі б ня супраць, каб вуліцу за вуліцай называлі імёнамі іхных забітых ворагаў. Ім мала сьмерцяў. 15 верасьня адбыўся чарговы акт інфармацыйнай вайны на грузінскім фронце. У Маскве мінабароны Расеі правяло прэс-канфэрэнцыю, на якой агучыла новую статыстыку стратаў падчас вайны ў Грузіі. Успомнім, што маскоўская гэбельсаўшчына з самага пачатку маніпулявала дзікімі і фальшывымі лічбамі: “У Цхінвалі былі забіты тры тысячы мірных асэцінаў…” і г.д. На патрабаваньні грузінскага боку прадставіць гэтаму доказы Расея адкруцілася пацёмкінскімі тэлерэпартажамі з акупаванай тэрыторыі Грузіі. Гэтым разам маскоўская гэбельсаўшчына вырашыла маніпуляваць лічбамі грузінскіх стратаў. Было заяўлена, што расейцы забілі не 186 грузінаў (як паведамляе Тбілісі), а 3000 грузінаў. Вось, маўляў, якія нашыя войскі “крутыя”! 17 верасьня ўладальнікі кінатэатраў Грузіі заявілі, што больш ня будуць паказваць у кіназалях фільмы на расейскай мове. Яны патлумачылі, што гэта ёсьць іхны пратэст супраць расейскай агрэсіі на іхную радзіму. Улады адключылі таксама расейскія тэлеканалы, якія трансляваліся на тэрыторыя Грузіі. Краіна выбаўляецца ад акупанцкай мінушчыны. 20 верасьня прэзыдэнт РФ Медведев з помпай падпісаў у Маскве загад аб правядзеньні ваенных вучэньняў пад крыптонімам “Стабільность” на тэрыторыі Расеі і Беларусі (“союзного государства”). Упершыню ў гісторыі ваенныя вучэньні будуць праводзіцца на тэрыторыі краіны, дзе адбываюцца “парляманцкія выбары”. Здавалася б, усё “пад кантролем” Крамля і ягоных мясцовых кліентаў у Беларусі. Але баяцца, баяцца панічна беларускага народу, баяцца, што будзе перакулены іхны электаральны фарс. Ужо маскоўскае начальства аддае загады на мабілізацыю беларускіх вайскоўцаў і іхныя дзеяньні. Такая вось “стабільнасьць” па-маскоўску. Нашы людзі павінны зразумець: Расея – гэта вайна. Беларусы адвярнуліся ад рэжыма і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі. Апошняя дэкада верасьня прайшла на Беларусі пад знакам выбарчага фарсу. Рэжым разгарнуў чарговую кампанію запалохваньня беларускіх выбарцаў, мабілізаваўшы кіраўніцтва розных узроўняў, усе калібры зазывалаў-заганялаў, камэндантаў, адміністратараў і інш. Але аказалася, што эфэктыўна ўдалося загнаць на галасаваньне толькі найбольш падняволеныя часткі грамадзтва: студэнтаў, што жывуць у інтэрнатах, і бяспраўнае жаўнерства. А вось з іншымі ўзьніклі сур’ёзныя клопаты. Назіральнікі адзначылі шэраг фактаў, калі пажылыя людзі (традыцыйна найбольш дысцыплінаваны электарат) прыходзілі на выбарчыя ўчасткі толькі для таго, каб памахаць сваім кіём і выказаць праклён усёй сістэме зь ейнымі “выбарам” і “кандыдатамі”. Янка Базыль 20/10/2008 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |