Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне Дзядоў

ushan08.jpg
1 лістапада сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі на Усходнія могілкі, што на ўскраіне Менска. Людзі ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі на магілах вялікіх дзеячаў Беларусі Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча, Міхася Ткачова і іншых выдатных беларусаў. Удзельнікі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, Узьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі.
Людзі выступілі з успамінамі пра нашых Дзядоў. Творчасьць і змагарнае жыцьцё беларусаў, якіх няма з намі, не былі марнымі. Яны працягваюць жыць у сёньняшняй Беларусі, іхнія імены і справы натхняюць на барацьбу за волю новае пакаленьне беларускага народу. Непарыўная сувязь з Дзядамі – залог несьмяротнасьці народа, нашай культуры і мовы. Дваццаць гадоў таму – 30 кастрычніка 1988 года – тысячы беларусаў прышлі сюды, каб упершыню ўшанаваць памяць Дзядоў. Тады іх сустрэла паліцэйшчына савецкага рэжыму. Але людзі не напалохаліся, як таго хацела злачынная ўлада. З таго дня пачалася шырокая грамадзкая падтрымка Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. У наступныя гады Народны Фронт арганізоўваў шэсьці на Дзяды праз цэнтар нашай сталіцы —каб бачылі і далучаліся людзі, каб ніхто ўжо ня мог прымусіць нас хадзіць па ўскраінах.
Сёлета, 2 лістапада фронтаўцы таксама арганізоўваюць мэмарыяльнае шэсьце на Курапаты па цэнтральнай артэрыі Менска – праспэкту Францішка Скарыны (цяпер “пр. Незавісімості”). Збор удзельнікаў – а 10.30. каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пасьля шэсьця адбудзецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах (атрыманы дазвол уладаў). Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
1 лістапада 2008 г.

ushan081.jpg

1/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024