Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Чарговае злачынства ФСБ у Эўропе 15 кастрычніка 2008 г. Іспанская газэта “El Pais” паведамляла пра чарговае злачынства ФСБ у Заходней Эўропе. Маскоўская адвакатка Карына Маскаленка, яе муж і дзеці патрапілі ў шпіталь французкага горада Стразбурга. На працягу шэрагу гадоў Маскаленка выступае ў Стразбургскім міжнародным судзе па правах чалавека, абараняючы інтарэсы пакрыўджаных расейскай бюракратыяй. Яна выйграла дзесяткі справаў. Літаральна на гэтым тыдні яна павінна была выступіць у Маскве на судзе ў справе забойства расейскай праваабаронцы і журналісткі Ганны Паліткоўскай. Ужо цяпер вядома, што Паліткоўскую забіў агент расейскіх спэцслужбаў. Маскаленка і яе сьмья раптам пачулі болі галавы, пачалі ванітаваць. Французкая паліцыя пачала расследваць справу. У машыне, якая належыць сям’і Маскаленкаў, знойдзены моцныя атрутныя рэчывы. Рассыпаны парашок нагадвае магній. Наш камэнтар: Беларусы пазнаёміліся з Карынай Маскаленкай менавіта ў Стразбурзе, у 1997 г. на канфэрэнцыі па правах чалавека. Тады па прапанове ўкраінскіх прадстаўнікоў была прынята адозва з асуджэньнем антыбеларускага рэжыму. Пачалі зьбіраць подпісы ўдзельнікаў. Маскоўская дэлегацыя схапіла тэчкі і выскачыла з залі. Толькі К. Маскаленка падышла і сказала: “Зразумела, я падпішу”. Ёй, армянцы, замужам за ўкраінцам, даўно ўжо няма месца ў Маскве. Ні перад чым не спыняецца злачынная гэбоўская кантора ў імкненьні схаваць сьляды свайго злачынства (забойства Паліткоўскай). А хаваючы сьляды, увальваецца ў новае злачынства. Тым разам “варыянт Літвіненкі” пракручаны на тэрыторыі Францыі. Мабыць на Лубянцы ўпэўнены, што “дружественная” Францыя ўвесь гэты “магній” неяк праглыне. Спадзяемся, аднак, што чарговы правал канторы на чужой тэрыторыі ўстрывожыць насельніцтва гэтай дзяржавы. Юрка Марозаў 4/11/2008 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |