Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: 20-я гадавіна БНФ

soim101.jpg
19-га кастрычніка фронтаўцы і ўся адраджэнская Беларусь адзначылі 20-ю гадавіну стварэньня Беларускага Народнага Фронту. Быў скліканы ўрачысты пашыраны юбілейны Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, на якім прачытана некалькі дакладаў па гісторыі і значэньні Фронта. Былі віншаваньні, кветкі, песьні, гімны і ўспаміны.

Фронт, найперш у асобе сваіх дэпутатаў у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня і пры падтрымцы людзей, пачаў і адчыніў новую старонку гісторыі Беларусі – дамогся незалежнасьці Беларускай дзяржавы. Фронтаўскія дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце распрацавалі і заклалі заканадаўчую аснову новай незалежнай Беларускай дзяржаўнасьці, накрэсьлілі вольную пэрспэктыву разьвіццьця нацыі.
Здабыўшы незалежнасьць Беларусі, Фронт, аднак, не дасягнуў улады ў краіне. Пэрыяд нацыянальнага асьветніцтва быў надта кароткім, каб пераламаць масавыя каляніяльныя (савецкія) ўяўленьні шэраговых людзей. Дзеля здабыцьця ўлады фронтаўскаму палітычнаму авангарду нехапіла ліміту часу, каб глыбока падрыхтаваць дэфармаванае грамадзтва да новай рэчаіснасьці і новых ідэй. Фактычна гэтага часу ўвогуле не было. Асаблівасьць беларускай сытуацыі заключалася ў тым, што мясцовая камуна-савецкая кіроўная намэнклятура, супраць якой змагаўся за дэмакратыю і незалежнасьць Народны Фронт, была антынацыянальнай, прамаскоўскай і яра варожай нацыянальна-вызвольнаму руху і найперш БНФ. (Такога не было ў Прыбалтыцы, на Каўказе, у Малдове; нават на Украіне становішча было лепшым.) Тое што ўлада ў незалежнай Беларусі засталася ў руках гэтай антынацыянальнай намэнклятуры было вельмі дрэнным знакам на прышласьць. Неўзабаве прышласьць стала рэчаіснасьцю – гэта акупацыйны прамаскоўскі рэжым, аўтарытарная дыктатура.

У 1999 годзе Фронт быў расколаты варожымі Беларусі сіламі, якія зманіпулявалі на супярэчнасьцях. Адраджэнскія ідэі, палітыка і рэальныя беларускія справы сканцэнтраваныя зараз у дзейнасьці Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Другая частка, так званыя “прагматыкі”, здрадзілі прынцыпам Народнага Фронту, далучыліся да вікаўскай падстаўной апазыцыі, супрацоўнічаюць з камуністамі, падтрымлівалі на прэзыдэнцкіх выбарах варожую камуна-савецкую намэнклятуру (У. Ганчарыка, М. Марыніча, С. Домаша), падпарадкваліся палітыцы Эўразьвязу і Масквы, бралі за супрацоўніцтва з Эўразьвязам грошы і нават стваралі на гэтым свой прагматычны дабрабыт; на ўсіх выбарах, якія адбываліся пасьля расколу Фронта (які яны ініцыявалі), прагматыкі выступалі фактычна ў інтарэсах рэжыму Лукашэнкі. У дачыненьнях займаюцца імітацыяй палітычнае дзейнасьці, карыстаюцца нацыянальнымі адраджэнскімі лёзунгамі, якія не супадаюць з рэальнай іх роляй ў палітыцы. За восем гадоў існаваньня “прагматыкі БНФ” (як і ўся вікаўская “апазыцыя”) не дасягнулі і не засьведчылі абсалютна ніякіх станоўчых вынікаў дзейнасьці дзеля беларускай справы і беларускай палітыкі.
Сёньняшняе беларускае грамадзтва стаіць на парозе навага шырокага беларускага руху і сцьвярджэньня беларускіх ідэй, захавальнікам і прадаўжальнікам якіх зьяўляецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.

На здымку ў час юбілейнага Сойму 19-га кастрычніка выступае выканваючы абавязкі старшыні Сойму БНФ і Партыі БНФ у Беларусі Юры Беленькі.

3 лістапада 2008 г. Зянон Пазьняк

5/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024