Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Марныя намаганьні фальсіфікатараў

Успомнім, як “демократіческая пресса” давала інфармацыю перад Дзядамі-2008. Ўсімі спосабамі спрыялі арганізатарам збору людзей на ўскраіне Менску, каля Усходніх могілак. Прыдумалі нават міф пра тое, што гэта і ёсьць сапраўдны традыцыйны маршрут шэсьця на Дзяды. Інфармацыя ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ пра неабходнасьць праводзіць шэсьце праз цэнтар сталіцы або замоўчвалася, або перакрывалася шматслоўнымі анонсамі імітатараў-прагматыкаў пра Усходнія могілкі ды лямантам “Усім трэба быць разам, разам!”
Хаця “разам” ісьці ў адной калёне прагматыкі якраз і не захацелі. Звычайна, пасьля расколу БНФ прагматыкі сьвята Дзядоў не адзначалі, а тут вырашылі. Ну і дзякуй Богу. І тады лямант паднялі журналісты (у асноўным з тых, што некалі пад’юджвалі раскол Фронту), “чаму ня разам?” “чаму ня разам?”. Ім няймецца, бо ўсё спакойна.
Каб выратаваць правальную публіку, журналісты часам ня дбалі пра адпаведнасьць. На сайце Радыё Свабода напрыклад (якое старалася, ўсё ж, рознабакова паказаць падзею) быў зьмешчаны сярод іншых не актуальны здымак з Курапатаў, а нейкае фота, зробленае некалі даволі даўно, толькі не 2 лістапада сёлета. Каля Крыжа Пакутаў функцыянер схаванага фронту Янукевіч апускае сьцяг над В. Вячоркам. А Вінцук (што звычайна пакланяецца мамоне) карцінна кладзе перад Крыжам кветкі. Фальшыва, праўда, але ж во бачыце як яно тое.

Мы ўжо ня раз казалі, што прагматыкі разбэсьцілі цэлае пакаленьне актыўнай беларускай моладзі. Шмат павырастала маладзёнаў з прэтэнзіямі, але бяз гонару і сумленьня, бяз ведаў і павагі, без разуменьня як трэба сябе паводзіць. Прагматыкі не пакінулі ў спакоі (што вельмі абуральна) нават традыцыйнае шэсьце пад кіраўніцтвам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Раз-пораз наперад спрабавалі забегчы маладзёны з нейкімі аранжавымі сьцягамі, на якіх было напісана “Маладая Беларусь” і быў бачны нейкі чорны сілуэт з дзюбай (здаецца, галава грыфа ці яшчэ якой дзікай птушкі, за дакладнасьць не ручаюся). Ззаду імі камандваў высокі, гладкі маладзён. Прыглядзеўшыся, людзі пазнавалі нядаўна разрэклямаванага “героя” Фінькевіча. Фінькевіч махаў рукамі і гукаў: “Наперад! Уразайцеся!” “Урэзацца”, аднак, не атрымлівалася. Жанчыны-фронтаўкі адганялі гэтых з апэльсінава-мандарынавымі сьцягамі і тлумачылі маладым, што яны сталіся інструмантам правакацыі і шальмаваньня. Людзі пыталіся ў супольнікаў Фінькевіча: “Чаму вы не ідзеце пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам? Чаму вы размаўляеце па-расейску?” Некаторыя з аранжавых рэзка адказвалі ім, што “у нас два языка, какая разніца?”

Цяпер зразумела, якую дзялянку варожыя Беларусі сілы выдзелілі арганізатарам новай, гэтым разам аранжавай пустышкі. Яны – “за Белоруссію, но на русском языке”. Вось такі ён, маладзён Фінькевіч. Беларусы, аднак, паразмаўлялі спакойна зь некаторымі хлопцамі і дзяўчатамі з гэтай суполкі. Аказалася, што многія зь іх дэзарыентаваныя, але, здаецца, талковыя маладыя людзі.

У чарговы раз падстаўныя попікі-гапоны вядуць у тупік патрыятычную моладзь. Рассыпалася ўжо столькі розных “зуброў”, “легіёнаў”, “выбранецкіх шыхтоў” і іншых фантомаў. Але ў чарговы раз нягоднікі спрабуюць надурыць фальшывымі ідэямі і экзатычнай сымволікай маладых людзей. Не атрымаецца. Урэшце рэшт сапраўдныя маладыя патрыёты разьбяруцца, у чым розьніца паміж траскучымі лёзунгамі і сьвятой нацыянальнай справай.

Янка Базыль

7/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024