Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды ў Лошыцкім Яры
Мэмарыяльны мітынг у Лошыцкім Яры распачаўся сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Быў зачытаны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Дзяды ў Лошыцы” (публікуецца). Выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама сп. Валеры Буйвал і сп. Алесь Чахольскі, сакратары Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы нагадалі, што Лошыцкі Яр – адно з шматлікіх месцаў, дзе расейскія акупанты забівалі беларусаў. Рэжым дагэтуль спрабуе зьнішчыць магілы пакутнікаў. Пабудаваных тут гаражоў рэжыму падалося мала. Ёсьць праект пабудовы жылых дамоў на гэтым трагічным месцы. Беларусам трэба абараняць сьвятыню ад варвараў. Не выпадкова нашчадкі акупацыйнага рэжыму спрабуюць схаваць сьляды расейскіх злачынстваў. Яны імкнуцца падмануць беларускі народ “выгодамі саюзнай дзяржавы” і завабіць нас у маскоўскі палон. Але беларусы павінны абараніць сваю зямлю ад расейскай агрэсіі, каб не паўтарыліся жахі расейскай акупацыі. Менавіта ў Лошыцы апыналіся беларусы, ашуканыя савецкай прапагандай пра “пралетарскі рай” у СССР. Яны беглі праз польска-савецкую мяжу з Заходняй Беларусі, а іх арыштоўвалі і накіроўвалі сюды, у спэцкамэндатуру НКВД – на катаваньні і сьмерць. Кожная беларуская сямья мае сваіх пакутнікаў, мільёны беларускіх жыцьцяў былі зламаны і зьнішчаны маскоўскімі акупантамі. Памяць аб Дзядах павінна злучаць нас. Мы не павінны дазволіць, каб такое паўтарылася ізноў. Выступоўцы казалі пра цяперашні крызіс у расейскай імпэрыі. Хворая, недаразьвітая імпэрская сістэма перажывае пэрыяд развалу. Расейскія капіталісты з сваімі крывавымі капіталамі ўцякаюць за мяжу, каб выратавацца. Мільёны людзей губляюць працу. Эканоміка валіцца. Вось да якой сістэмы прывязаў нашу Беларусь мясцовы прамаскоўскі рэжым. Надта ж высокі кошт арыентацыі нашай эканомікі і нашых фінансаў на Расею і расейскі рубель. Неабходна ратаваць краіну ад гэтага няшчасьця, абіраць шлях супрацоўніцтва з цывілізаванымі краінамі. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічы. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10/11/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |