Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ад Тваёй і Маёй да Нашай Беларусі 16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна “Мая і Твая Беларусь”. Гэта выстава стала першай для беларускага мастака ў Паўночнай Амэрыцы. Яе неведвальнікам Яўген Шатохін прадставіў 24 свае творы, выкананыя алоўкам і акварэльлю на паперы. Пра творчую дзейнасьць Яўгена Шатохіна распавёў для наведвальнікаў Зянон Пазьняк. Беларускі палітык, гісторык і мастацтвазнаўца сказаў, што творы Яўгена Шатохіна, якія той ствараў пад час падарожжаў па розных мясьцінах Беларусі, выдатна адлюстроўваюць настроі, зь якімі жывуць людзі. Асаблівая ўвага ў выставе нададзена партрэтам жыхароў вёсак. “Схапіўшы” вобраз, Шатохін выяўляе характар і пачуцьці, заглядваючы ва ўнутраны сьвет гарояў сваіх твораў, і дэманструе, што зьўляецца сапраўдным майстром алоўка. Таксама сп. Пазньяк распавеў пра суполку “Пагоня”, яе стварэньне, дзейнасьць ды ролю, якую яна адыгрывала і адыгрывае ў адраджэньні беларускай культуры і культарнай сьведамасьці нацыі. Сябры яе, адным зь якіх зьяўляецца Яўген Шатохін, - гэта авангард і эліта мастацтва Беларусі. Аўтар падзякаваў за ўвагу да сваёй дзейнасьці наведвальнікам, якія прыйшлі на вернісаж (больш шасьцідзесяці асобаў). Выстава будзе працаваць у Брукліне да 30-га лістапада. Яўген Шатохін таксама выказаў удзячнасьць Радзе Беларускага Музэю за магчымасьць правядзеньня выставы, распавёў пра сваю творчасьць, пляны у ЗША, пра вандроўкі па Беларусі і не толькі. Меў выступ пад час адкрыцьця выставы і старшыня Рады Беларускага Музэю былы дырэктар Беларускага Музэю ў акупаваным Менску адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Антон Шукелойць. Сказаўшы, што ў розных краінах вызвольныя рухі ўзначальвалі людзі розных “палітычных” прафэсій, ён адзначыў ролю прадстаўнікоў мастацтва ў найноўшым Беларускім Адраджэньні. “На Беларусі вызвольны адраджэнскі рух знаходзіўся і знаходзіцца пад вялізным уплывам беларускіх творцаў. Роля людзей мастацтва неаспрэчна вялізная ў вяртаньні беларусаў да беларускасьці”. Так было стагоддзе таму, так ёсьць і зараз. Нягледзячы на складаныя ўмовы, мастакі працягваюць працаваць, паказваюць беларусам хараство і духоўнае багацьце сваёй краіны. Гэта карысная творчая адраджэнская дзейнасць выяўляе і адлюстроўвае сапраўдную Беларусь. Менавіта дзякуючы такім мастакам, як Яўген Шатохін, «Мая і Твая Беларусь» набліжаецца да ўсіх нас. Жыве Беларусь! 19/11/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |