Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лістападаўскі Сойм

16 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў віншавальны выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.
Выступоўцы прааналізавалі прычыны і характар цяперашняга фінансава-эканамічнага крызісу. Гісторыя і актуальныя падзеі паказваюць, што краіны, дзе існуе эканамічная і палітычная свабода, дадуць рады, мабілізуюць творчыя сілы грамадзтваў і выйдуць з крызісу яшчэ больш моцнымі. А вось алiгархічна-мафійная сістэма Расеі ужо цяпер дэманструе няздольнасьць да вырашэньня вострых эканамічных праблемаў. Абвал цэнаў на энэрганосьбіты вядзе да абвалу ўсёй гэтай прагнілай сістэмы. Не выпадкова расейская прапаганда пераконвае грамадзтва ў тым, што “у крызісе вінаватая Амэрыка”, што зьяўляецца хлусьлівай дэзінфармацыяй. Аналітыкі і аглядальнікі ў самой Расеі і на Захадзе адзначаюць, што крамлёўскае кіраўніцтва бярэ курс на вайну. Ваенны канфлікт “мясцовага значэньня” (як думаюць у Крамлі) дапаможа пераключыць увагу расейскага грамадзтва з жыцьцёвых праблемаў на чарговага “ворага, якога трэба зьнішчыць”.

Агрэсія Расеі супраць Грузіі і разьмяшчэньне расейскіх ракетаў у Калінінградзкім рэгіёне і ў Беларусі – гэта толькі першыя крокі да буйнамаштабнай ваеннай авантуры. Масква ня будзе рызыкаваць і, як гэта часта бывала ў мінулым, хоча выкарыстоўваць Беларусь у якасьці пляцдарма для ваенных авантураў. Наша краіна, якая ня мае мяжы з агрэсіўным імпэрскім суседам, можа стацца першай ахвярай крамлёўскага мілітарызму і крывавай арэнай ягоных злачынстваў. Насуперак здароваму сэнсу і нашым нацыянальным інтарэсам прамаскоўскі рэжым усё больш завязвае беларускую эканоміку і фінансавую сістэму на Расею. Згубная палітыка вядзе да катастрофы і нашу краіну. Многія беларусы пачынаюць разумець, што пры гэтым рэжыме нармальнае разьвіцьцё і цывілізаванае існаваньне немагчымыя.

Людзі шукаюць выйсьця. Няма ўжо наіўнай веры ў выбары і нейкія электаральныя альтэрнатывы. Перамога народнага байкоту падчас нядаўняга выбарчага фарсу засьведчыла страту рэжымам даверу ў народу. Разам з тым беларусы ўбачылі прадажную сутнасьць прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, якой гэтым разам не ўдалося ашукаць людзей. Падстаўныя псэўдаапазыцыянэры павінны быць выдалены з беларускага палітычнага жыцьця. Трэба давесьці да беларусаў усю праўду пра іхную скарумпаванасьць і працу дзеля чужых інтарэсаў. Многія беларусы пытаюцца: а што ж рабіць сёньня, як ратавацца і ратаваць сваё ад падступнага ворага? Ёсьць цывілізаваны і вельмі эфэктыўны спосаб самаабароны грамадзтва. Беларусы павінны размаўляць на сваёй мове ўсюды, між сабой, на працы, дома, у публічных месцах. Чужынцы, якія куражацца на нашай зямлі, адразу апынуцца ў неспрыяльным для іх асяроддзі. Яны адразу адчуюць, што яны чужаніцы і што гэтая краіна належыць ня ім, а беларускаму народу. Ім стане няёмка пасярод Народнай Салідарнасьці беларусаў. Гэта будзе магутны крок на шляху вызваленьня нашай Айчыны. І ня трэба саромецца, казаць, што “я яшчэ кепска валодаю роднай мовай”. Трэба пераадольваць комплексы. Мы – на сваёй зямлі, нашая нацыянальная маёмасьць належыць нам, а не прыхадням-прайдзісьветам з няшчаснай Расеі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Беларусы вяртаюцца з Масквы і іншых расейскіх вобласьцяў, дзе яны працавалі ў расейскім рабстве. Крызіс спыніў будаўнічую дзейнасьць, разваліліся будаўнічыя фірмы. У Расеі зачыняюцца прадпрыемствы, людзей масава звальняюць, не выплочваюць заробкі. Нават у цэнтральных вобласьцях эўрапейскай часткі РФ насельніцтва, штурмуючы крамы, на апошнія грошы выкупіла ўсе харчовыя прадукты, рыхтуючыся да дэфіцыту і голаду. Расейцы пазбаўляюцца ад расейскіх рублёў і скупляюць амэрыканскія даляры. Ніхто ня верыць крамлёўскай тэледэмагогіі. Беларусы, што працавалі ў Расеі, заклікаюць да ўзьвядзеньня трывалай кантралюемай мяжы з Расеяй, адкуль у бліжэйшай будучыні на Беларусь могуць хлынуць галодныя і агрэсіўныя натоўпы. У той жа час антыбеларускі рэжым зьнішчае беларускі бізнэс – гэтыя зьвесткі прыходзяць з усіх рэгіёнаў Беларусі. У большасьці выпадкаў крамы, аб’екты гандлю і вытворчасьці, якія належаць беларусам, “ствараюць канкурэнцыю” расейскім бізнэсоўцам, што разгортваюць сваю дзейнасьць на нашай тэрыторыі. Выратаваць нашую краіну мы можам толькі сумесным супрацівам расейскай агрэсіі.

Былі абмеркаваны пытаньні арганізацыйнай партыйнай працы і бліжэйшыя мерапрыемствы Фронту і Партыі.

Інфармацыйная камісія Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
16 лістапада 2008 г.

19/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024