Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Галадамор 1932-33 гадоў – акт генацыду ўкраінскага народу

У гэтыя дні па ўсёй Украіне і ва ўкраінскіх асяродках па ўсім сьвеце мэмарыяльнымі мерапрыемствамі адзначаюцца 75-я ўгодкі вялікай трагедыі ўкраінскай нацыі – Галадамору 1930-х гадоў. Народ памінае свае шматлікія ахвяры, людзі схіляюць галовы перад памяцьцю мільёнаў суродзічаў. Яны загінулі ад голаду паводле злачыннай волі крамлёўскага кіраўніцтва ў пэрыяд, калі ва Украіне былі сабраны багатыя ўраджаі. Расейска-бальшавіцкія акупанты вывозілі з украінскай зямлі зерне, гнаілі яго з адзінай мэтай – зьнішчыць як мага болей украінскіх людзей, зламаць волю ўкраінскага народу да самастойнага нацыянальнага жыцьця і дзяржаўнай незалежнасьці. Маладому пакаленьню ўкраінцаў цяжка сабе ўявіць, што яшчэ дваццаць гадоў таму крамлёўская ўлада забараняла нават згадваць пра трагедыю Галадамору, маскоўская прапаганда трактавала гэты пэрыяд як “час небывалага прагрэсу УССР у сям’і савецкіх народаў”. Чалавечая і нацыянальная памяць абвяргае гэтую крамлёўскую фальшыўку. Галадамор 1932-33 гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў у гісторыі чалавецтва, жудаснае злачынства расейска-савецкай імпэрыі КПСС-НКВД.

Увесь сьвет адмоўна ўражаны, шакаваны пазыцыяй сёньняшняга крамлёўскага кіраўніцтва, зьместам і стылем цяперашняй расейскай прапаганды. Нават немцы праз прадстаўнікоў сваіх дзяржаўных і інтэлектуальных элітаў папрасілі прабачэньня ў народаў за злачынствы нямецкіх фашыстаў. Нямеччына выплочвае кампэнсацыі многім ахвярам гітлерскага рэжыму. Тым часам імпэрская Масква дагэтуль адмаўляецца прызнаваць Галадамор злачынствам бальшавіцкай улады СССР, хаця Расейская Фэдэрацыя заявіла ў 1991 годзе, што зьяўляецца поўным правапераемнікам СССР.

Прычына гэтага непрызнаньня не ў фармальных зачэпках, а ў прынцыповай пазыцыі палітычнага кіраўніцтва Расеі, якое зьяўляецца непасрэдным спадчыньнікам злачыннага рэжыму СССР і яго спэцслужбаў. Больш таго, пасьля распаду СССР і КПСС спадчыньнікі НКВД-КГБ захапілі поўную і непадзельную ўладу ў Расеі. Утварылася новая палітычная сістэма, вырабленая імпэрская ідэалогія ўдзяржаўленай спэцслужбы таталітарнага рэжыму. Гэты фэномэн улады неабходна характарызаваць як гэбізм. Цяперашнія лідэры гэбізму па прыродзе сваёй няздольныя да асуджэньня злачынстваў СССР-НКВД супраць украінскага і іншых народаў. Для іх гэта не гісторыя, а праграма дзеяньняў на цяперашнім этапе ўнутранай і зьнешняй палітыкі імпэрскай Расеі. Ваенная агрэсія супраць суверэннай Грузіі, шматгадовая вайна на Паўночным Каўказе, правакацыйныя дзеяньні супраць Украіны і балтыйскіх дзяржаваў, усталяваньне прамаскоўскай марыянэткавай дыктатуры ў Беларусі, дзе забараняецца і нявечыцца ўсё беларускае, – усё гэта сьведчыць пра традыцыйную імпэрскую антынародную палітыку сёньняшняй Масквы.
Народы не павінны чакаць пакаяньня ад крывадушнай і агрэсіўнай крамлёўшчыны, спадчыньнікаў НКВД. Неабходна дамагацца ад міжнароднай супольнасьці і салідарна рабіць усё магчымае для раскрыцьця праўды пра расейскі генацыд ва Украіне і на іншых акупаваных Масквой тэрыторыях, патрабаваць юрыдычнага прызнаньня і асуджэньня злачыннай практыкі генацыду, які тварыла і творыць Масква. Народы і ўрады павінны прад’явіць Крамлю патрабаваньні маральнай і матэрыяльнай кампэнсацыі за злачынствы, якія Масква тварыла і творыць у Эўропе і іншых частках сьвету.

Але найвышэйшым актам гістарычнай справядлівасьці ў адносінах да мільёнаў ахвяраў будзе канчатковае вызваленьне народаў (у тым ліку і расейскага) ад крамлёўска-лубянскай хунты, цывілізаваная дэструкцыя расейскай імпэрыі і добрасуседскае суіснаваньне вольных народаў і сувэрэнных дзяржаваў.

Беларусы памятаюць Галадамор. Старэйшыя жыхары нашай Гомельшчыны распавядаюць, як у 1932-33 і наступныя гады па лясах і палях ад генацыду уцякалі на Беларусь зьнясіленыя голадам украінскія сем’і. Тысячы ўкраінцаў былі тады выратаваны беларускімі людзьмі. Агульная бяда яшчэ больш наблізіла нашыя брацкія народы. Мы разам не павінны дапусьціць паўтарэньня жахаў расейскай акупацыі.

Вечная памяць нявінным ахвярам генацыду ўкраінскага народу!

Управа Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Старшыня Фронту і Партыі Зянон Пазьняк

Менск
18 лістапада 2008 г.

20/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024