Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Кнігі пра Беларускае Адраджэньне Навале маскоўскай макулатуры, татальнай русіфікацыі кнігадруку ў нашай краіне супрацьстаяць беларускія аўтары, якія ствараюць беларускія кнігі ў замежжы. У 2007 годзе вышлі ў свет дзьве чарговыя кнігі Зянона Пазьняка, а таксама кніга Галіны Пазьняк. “Дарога” – новая кніга паэта і фотамастака Зянона. Нізка фотаздымкаў адлюстроўвае краявіды беларускай зямлі, помнікі архітэктуры Вільні. Яны часам камэрныя, часам дыхаюць прасторай і веліччу. Глыбокая філасофія вершаў і фотакарцін Зянона даступная кожнаму чалавеку, у якога жывая душа і шчырае сэрца. Тонкай лірыкай прасякнуты вершы пра каханьне, родны край, чалавечы лёс (”Наша зямля”, “Настальгія”, цыкл “От добра”). Пафас барацьбы за Айчыну, нацыянальнай гісторыі гучыць у вершах “Белы рыцар”, “Прадвызначэньне”, “Вечны вобраз”. Асобная глава выданьня – гэта вершы і фота, прысьвечаныя Амэрыцы. Аўтар глядзіць на чужыну праз прызму беларускай душы. Кур’ёзныя ўражанбні і яркія перажываньні пераплятаюцца ў радках і фотавобразах небеларускага жыцця. Беларусь для Зянона – “У сьвеце чужым / Толькі адна апора, крыніца цяпла…” Кніга “Развагі” Зянона Пазьняка мае падтытул “Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня. Кн. 1, артыкулы і матэр’ялы (1990 — ІІІ. 1996)”. Сам аўтар вызначае ў прадмове галоўную задачу выданьня: “Адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі – здабыцця незалежнасьці Беларусі”. Выданне ілюстравана выдатным дакумэнтальным і мастацкім фотаматэр’ялам. Некаторыя з фотаздымкаў публікаваліся ў тыя часы. Але многія апублікаваны ўпершыню. Шматтысячныя дэманстрацыі і мужны супраціў самотнага беларуса, партрэты паплечнікаў, плякаты з вельмі вострымі тэкстоўкамі ў руках дэманстрантаў, і самае галоўнае – яркі кантраст паміж светлымі тварамі змагароў-адраджэнцаў і дзікімі партрэтамі ненавісьнікаў Беларусі. Гэтае супрацьстаяньне і дагэтуль вызначае сэнс сучаснае беларускае гісторыі. “Беларусь у сэрцы” – аўтабіяграфічная кніга Галіны Пазьняк. Але па волі лёсу біяграфія аўтаркі сталася часткай біяграфіі нашай краіны. Знаходзячыся ў цэнтры барацьбы за незалежнасць Беларусі, Галіна Пазьняк занатавала і апублікавала цяпер шэраг фактаў і падзеяў, якія без яе памяці і яе пяра забыліся б і яшчэ горш, сталіся б аб’ектам для фальсіфікацыяў і прыдумак (што мы, на жаль, назіраем цяпер у “мемуарах” некаторых дзеячаў, роля якіх у нацыянальным Адраджэньні была мягка кажучы сумніўнай). Мова кнігі жывая і сакавітая, чытаецца на адным дыханні. Аўтарка перадае настрой, фарбы падзеяў, прадстаўляе чытачу праўдзівыя карціны часу. Вось, напрыклад, старонка, прысвечаная 100-тысячнаму мітынгу 26 лютага 1990 г. у Менску, калі фронтаўка прымусіла генсека КПБ здаць ахвяраваньне на БНФ : “Я з сябрамі зьбірала на мітынгу ахвяраваньні. Я нечакана разварочваюся да Я. Сакалова і са сьмехам прапаную: ахвяруйце на Народны Фронт! Сакалоў бездапаможна і разгублена адступіў на крок-другі. Каб адчапіцца, ён кінуў у скрыню пяць рублёў. Сьмяялася ўся плошча…” Главы, прысьвечаныя змагарнай працы ў Менскім гарсавеце, у структурах Народнага Фронту, за межамі радзімы, узбагачаны фотаздымкамі. Тры кнігі пра нацыянальнае Адраджэньне – надзвычай важны ўнёсак у беларускі кнігадрук на працягу ўсяго аднаго года. Цяпер і праз дзесяцігоддзі яны абавязкава знойдуць свайго чытача. Валеры Буйвал Зянон. Дарога. (Вершы і фатаграфіі). Варшава-Вільня, “Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007 – 430 ст., іл. 27/11/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |