Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

88-я ГАДАВІНА СЛУЦКАГА ЗМАГАНЬНЯ

Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы – сябры Кансэрватыўна-Храсьціянскай Партыі – БНФ!

Сёньня мы адзначаем 88-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну – легендарнай барацьбы случакоў супраць расейска-бальшавіцкай навалы.

Гісторыя гэтай гераічнай барацьбы ўвесь час папаўняецца новымі фактамі і новымі дасьледваньнямі. І кожны раз, калі мы зьвяртаемся да слуцкай гісторыі, мы адчыняем рэчаіснасьць і думкі, якія так ці інакш адбіваюцца ў нашай сучаснасьці.

Перш за ўсё нас уражвае той дух змаганьня і салідарнасьці случакоў перад чужынскай небясьпекай і гатовасьць змагацца за волю і незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Уражвае масавая энэргія і ахвярнасьць людзей, у асноўным простых сялянаў, энтузіязм у абароне сваёй Радзімы, калі тысячы людзей ішлі дабраахвотна ў беларускае войска і беларускія маці самы выпраўлялі сваіх сыноў на вайну з маскалём.

Гэта было сапраўднае народнае рушэньне, якім кіравала калектыўная Рада Случчыны. Тут, у цэнтры Беларусі, перад небясьпекай новай маскоўскай навалы нібы адрадзіўся былы шляхецкі дух Вялікага Княства, калі перад чарговым нападам Масквы зьбіралася войска, каб зьнішчыць ворага і бараніць Літву.

Вось гэта тое вольнае ўсьведамленьне, тая гатовасьць пастаяць за краіну і за сябе, тая рашучысьць у абароне сваёй зямлі і сваёй волі, гэта тое, чаго так не хапае цяпер, калі вораг і здрада залезьлі ў наш дом. Але слуцкія ваяры даюць нам прыклад адносінаў да Бацькаўшчыны і да яе ворагаў. Тут ёсьць чаму павучыцца ў нашых продкаў і ёсьць чым ганарыцца.

Другое, што ўражвае, гэта змагарнасьць случакоў, якія, ня маючы належнай зброі, вялі зацятыя баі зь велізарнай маскоўскай ардой, выпіралі іх зь беларускіх мястэчак і вёсак. Характэрна, што калі ў расейскім войску аказваліся якія-небудзь беларусы, то яны не ваявалі, а пераходзілі на бок случакоў. Тады расейцы пачалі выкарыстоўваць супраць беларусаў кітайцаў, якіх ў бальшавіцкім маскоўскім войску на Беларусі было амаль 40 адсоткаў жаўнераў. Але й гэта не дапамагло расейцам. Усё вырашыла толькі арда – шматкроць пераважная колькасьць войска, якую маскоўцы кінулі на случакоў. І тады слуцкія ваяры адышлі з баямі за рэчку Лань у нэўтральную зону.

Але некаторыя групы случакоў усё ж не перайшлі за Лань, а засталіся на Случчыне і яшчэ доўга нішчылі маскоўскіх камісараў, нагадваючы расейцам, што прысутнасьць іх на Беларускай зямлі часовая і няпэўная.

Часовая прысутнасьць і ўсіх цяперашніх ненавісьнікаў беларушчыны, што залезьлі ў наш дом праз вакно. Праз вакно залезьлі – праз вакно і будуць выскокваць у сваю Маскву. Скончыцца лукашызм, русіфікацыя і гэбоўска-маскоўская акупацыя, як толькі беларусы злучацца ў адзіны рух і адзіную сілу, як некалі нашыя продкі на Случчыне.
Трэба злучацца ў Беларуcкі народны рух супраць расейшчыны, гэбоўшчыны і лукашызму. Гэты час не за гарамі. Мы павінны быць падрыхтаванымі да яго. Дух случакоў, іх гатовасьць бараніць Бацькаўшчыну хай будзе нам прыкладам і ўзорам патрыятызму. Гераізм Слуцкага чыну ня будзе забыты ніколі. Дзень збройнага выступу слуцкіх змагароў стане памятным дзяржаўным сьвятам у вольнай беларускай Беларусі.

Слава героям слуцкага змаганьня!
Жыве Беларусь!

27 лістапада 2008 г. Зянон ПАЗЬНЯК

30/11/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2008
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024