Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаныя землякі, сябры, фронтаўцы. 31/12/2008 › Навіны Беларускія Ведамасьці № 1(63) 2008 і № 2(64)2008 nr-1-63_2008.pdf 31/12/2008 › Беларускія Ведамасьці Дарагія землякі, суайчыннікі, дарагія фронтаўцы! 24/12/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НАПЕРАДЗЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ (Даклад на VІІІ Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Паважаныя спадарыні і спадары, шаноўныя дэлегаты Зьезду! Вітаю Вас у Бацькаўшчыне, у найлепшай краіне, якая ёсьць на сьвеце! Калі я думаю пра гэта – уся наша гісторыя паўстае прад вачыма. Пакаленьнямі йдзе змаганьне, каб адрадзіць яе веліч і вольную моц. Крок за крокам, стагоддзямі гінулі лепшыя людзі, крок за крокам набліжаемся мы да мэты. 22/12/2008 › Навіны 21 сьнежня ў Менску адбыўся VIIІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Х Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. 22/12/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ (Выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Апошнія два гады мінулі ў вельмі неспрыяльных для Беларусі абставінах. Рэжым практыкаваў татальныя рэпрэсіі супраць усяго беларускага, нішчыцелі спрабавалі забараніць і нашу Партыю, але гэта ім не ўдалося. І хоць наша фармальнае становішча пасьля рэпрэсіяў пагоршала (праблема памяшканьня, сувязі, сродкаў), але яно не спараджае няпэўнасьці. 16/12/2008 › Навіны 14 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Патрэбны новы народны рух” (публікуецца). 16/12/2008 › Навіны Ёсьць праблемы з інфармацыяй, але Адраджэньне йдзе. 30 лістапада сёлета сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі (як мы ўжо паведамлялі) традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя ўгодкам Слуцкага Збройнага Чыну. У Грозаве, Семежаве і Вызьне людзі ўшанавалі памяць беларускіх герояў. 4/12/2008 › Навіны 1 лістапада прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка даў распараджэньне стварыць у Львове Музэй вызваленчай барацьбы Украіны. Прэзыдэнт, віцэ-прэм’ер ураду, міністар абароны і іншыя дзяржаўныя кіраўнікі ўсклалі кветкі на магілах сечавых стральцоў у Львове. 3/12/2008 › Актуаліі Зянон ПАЗЬНЯК: Сьветлая, вольная Беларусь хай стане нашым сьцягам! Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду. Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) культурна-нацыянальнага адраджэньня і разьвіцьця Беларускага народа. 2/12/2008 › Навіны Ушанаваньне памяці герояў на Случчыне
1/12/2008 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |