Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ёсьць праблемы з інфармацыяй, але Адраджэньне йдзе. 30 лістапада сёлета сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі (як мы ўжо паведамлялі) традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя ўгодкам Слуцкага Збройнага Чыну. У Грозаве, Семежаве і Вызьне людзі ўшанавалі памяць беларускіх герояў. У Слуцку адбылося шэсьце праз цэнтар гораду і мэмарыяльны мітынг каля гістарычнага будынку. Усе мерапрыемствы адбываліся пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, людзі сьпявалі ваярскія і рэлігійныя гімны. Выступоўцы казалі пра гісторыю беларускага супраціву расейскім акупантам і пра сёньняшняе драматычнае становішча ў нашай краіне. Да ўдзельнікаў мерапрыемстваў далучылася шмат мясцовых жыхароў. Гэта традыцыйная патрыятычная акцыя КХП – БНФ, якую мы праводзім штогод (хоць пры гэтым рэжыме арганізаваць і правесьці яе не заўсёды было проста). Інфармацыю пра патрыятычную падзею неадраджэнскі друк заўсёды дае вельмі скупую (альбо не дае ўвогуле). Гэта ўжо сымптаматычная зьява. Сёлета радыё Свабода, напрыклад, таксама ў тыповым стылі — 98% эфірнага часу прысьвяціла расповяду пра аўтобусную “экскурсію”, групы экскурсантаў, якую правялі ў гэты ж дзень В. Сіўчык, М. Статкевіч і Н. Стужынская. Экскурсанты сапраўды пабывалі ў гістарычных мясьцінах, хадзілі там без нацыянальнай сымволікі, аглядалі крыжы, уяўляючы сабой звычайную грамаду. Такіх экскурсіяў у нашай краіне адбываецца сотні, а мо’ й тысячы ў дзень. Тым чысам журналісты радыё менавіта гэтую нязначную імпрэзу паставілі ў цэнтар увагі беларускага грамадзтва і свайго рэпартажу. А дзе ж сапраўдная грамадзка- палітычная падзея ўшанаваньня, якая адбылася ў гэты дзень? Вось гэта арыгіналы! Факт нязначны, але тыповы. Некаторых нашых фронтаўцаў такая “інфармацыя” злуе, некаторых пацяшае, выклікае іронію і кпіны. Як бы там ні было, але хутка настане іншы час, і ў вольнай Беларусі ўсё будзе па-іншаму, лепей і талкавей. Дзеля гэтага наша адраджэнская праца. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 4/12/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |