Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Патрэбны новы народны рух” (публікуецца). З дакладамі аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Партыі і Фронту на Беларусі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы прадставілі факты глыбокага крызісу, у якім апынулася народная гаспадарка Беларусі. Спэцыфіка сістэмнага сусьветнага фінансава-эканамічнага крызісу ў тым, што здаровыя эканомікі выйдуць зь яго яшчэ больш моцнымі, пазбавіўшыся ад наносных утварэньняў і штучных зьяваў. А вось эканомікі, якія разьвіваліся па фальшывым шляху і насуперак нацыянальных інтарэсаў, будуць ахвярамі гэтага катаклізма. Адна з такіх – эканоміка Беларусі, створаная намаганьнямі прамаскоўскага рэжыму. Паўстае пытаньне: ці гэтыя людзі некампэтэнтныя і не адпавядаюць прафэсійным патрабаваньням, ці яны наўмысна зьдзяйсьняюць акт нацыянальна-дзяржаўнага злачынства. Сапраўдным выйсьцем для Беларусі можа быць толькі арыентацыя на цывілізаваныя і высокаразьвітыя краіны, а не на Расею зь яе эканомікай, кантралюемай крыміналам. Стала вядома таксама, што нягледзячы на развал у расейскай эканоміцы, Крэмль працягвае фінансаваць імпэрскія акупацыйныя праграмы на Беларусі. Працягваецца будаўніцтва расейскага камбінату атрутных рэчываў у Пухавіцкім раёне непадалёк ад Менску. Разгортваецца будаўніцтва хмарачосаў у цэнтры Менску, дзе маскоўскі крымінал зьбіраецца стварыць свой цэнтар. У іх ужо гарыць імпэрскі дах у Маскве, а яны кідаюць велізарныя сродкі на захоп Беларусі. У Маскве зроблены таксама заявы пра пэрспэктыву рабскай працы на прасторах Расеі. Мяркуецца, што ў сувязі з крызісам з Расеі будуць выдалены таджыцкія і ўзбэцкія малакваліфікаваныя работнікі. Іхнае месца паводле крамлёўскага праекту павінны заняць сотні тысячаў высокакваліфікаваных беларусаў. Для гэтага Масква праз свой марыянэткавы рэжым будзе працягваць разбурэньне беларускай эканомікі і бізнэсу, каб беларусы ня мелі магчымасьці працаваць на радзіме. Беларускі народ павінен зразумець, што выратаваньне беларускай эканомікі і нашай краіны немагчымае пры існаваньні марыянэткавага рэжыму, які служыць інтарэсам чужой дзяржавы. Вырашэньне эканамічных праблемаў немагчымае без кардынальнага вырашэньня палітычных і сацыяльных праблемаў. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны канстатавалі, што ў большасьці людзей зьнік страх перад рэжымам. Беларусы ў адкрытую выказваюць свой пратэст супраць злачыннай палітыкі і ня вераць фальшывай прапагандзе. У шэрагу гарадоў адбыліся адмысловыя “паседжаньні працоўных”. Мясцовыя ўлады і кіраўнікі прадпрыемстваў прымусова зьбіралі ў вялікіх залях тысячы людзей, якія ня ўдзельнічалі ў апошнім выбарчым фарсе рэжыму (бачна, што рэжым напалохаўся перамогі народнага байкоту). Перад людзьмі выступалі камісары і камісаршы з Менску. Яны заяўлялі: “Нехорошо, товарищи, что вы не пошли на выборы. Как же вы посмели? Как не стыдно?..” Камісарскія выступы абрывалі галасы сьмялейшых з беларускай грамады: “Вунь нас колькі тут – тысячы. Дык што вы тлуміце нам галовы? Дзе вашы 75%, што прагаласавалі на выбарах? Хлусы, колькі яшчэ будзеце дурыць нас! Людзі ня ўдзельнічалі ў вашай авантуры!” Пад сьмех публікі сталічныя камісары разам з мясцовымі начальнікамі вымушаны былі рэціравацца з прэзыдыюмаў. Зразумела, што рэжым рыхтуе чарговы выбарчы фарс і спрабуе разам з падстаўной псэўдаапазыцыяй загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі. Але цяпер гэта зрабіць значна цяжэй. Выступоўцы падкрэсьлівалі, што ва ўмовах крызісу прамаскоўскага рэжыму наш народ павінен праявіць нацыянальную салідарнасьць і самастойна, не спадзяючыся на чужую дапамогу або літасьць разбуральнікаў, выратаваць сабе і сваю краіну. Гэтым шляхам пайшлі нашыя суседзі, нацыянальныя дзяржавы, што вызваліліся з маскоўска-савецкага палону. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16/12/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |