Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

VIIІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і X Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

21 сьнежня ў Менску адбыўся VIIІ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Х Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Зьезд заслухаў палітычны даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Наперадзе вольная Беларусь” (тэкст публікуецца). Са справаздачнымі дакладамі выступілі намесьнікі старшыні Фронту і Партыі, сакратары Управы і кіраўнікі камісіяў. Былі абмеркаваны сітуацыя ў Беларусі і за яе межамі, вынікі і задачы дзейнасьці Фронту і Партыі. Выступілі таксама дэлегаты Зьезду з розных рэгіёнаў краіны, якія распавялі аб сітуацыі ў Беларусі і працы рэгіянальных арганізацыяў Фронту і Партыі. У адпаведнасьці са Статутам былі праведзены выбары Старшыні, намесьнікаў і Сойму Фронту і Партыі. Старшынём Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ быў абраны сп. Зянон Пазьняк. Намесьнікамі старшыні дэлегаты абралі сп. Юрыя Беленькага (выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі) і сп. Сяргея Папкова. Быў таксама абраны Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у складзе 35 сяброў. Зьезд прыняў рэзалюцыю.
Заля, у якой адбываўся Зьезд, была ўпрыгожана нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і выявамі гэрбу “Пагоня”. Працу Зьезду дэлегаты распачалі і завяршылі сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.

Рэзалюцыя
8-га Зьезду Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Аб накірунках партыйнай дзейнасьці

Заслухаўшы палітычны даклад Старшыні Партыі, справаздачныя даклады намесьнікаў старшыні і выступы дэлегатаў, Зьезд пастанаўляе:

– У ацэнках дзеяньняў, мэтадаў і накірункаў дзейнасьці ўлічваць спэцыфічныя антыбеларускія абставіны і прамаскоўскую русіфікацыйную палітыку антыдэмакратычнага рэжыму на Беларусі .
– Прызнаць станоўчай працу кіраўніцтва Партыі, Сойму і ягоных ворганаў. Асабліва адзначыць дзейнасьць па будаўніцтве, ахове і разьвіцьці Народнага Мэмарыялу Курапаты. Лічыць неабходным працягваць гэтую працу як прыярытэтную культурна-асьветніцкую задачу Партыі.
– Лічыць правільнай і палітычна выверанай пазыцыю Партыі па байкоту галасаваньня на парляманцкіх выбарах 2008 года.
– Лічыць важнай задачай працягваць нацыянальна-асьветніцкі і палітычна-прапагандысцкі накірункі ў дзейнасьці партыйнай арганізацыі. Шукаць новыя формы, мэтады і падыходы ў прапагандзе нацыянальна-дэмакратычных адраджэнсках ідэй.
– Лічыць галоўным накірункам у палітыцы Партыі змаганьне за непарушнасьць суверэнітэту і вольную Беларусь на грунце Беларускай Нацыянальнай ідэі, за дзяржаўны статус беларускай нацыянальнай сімволікі: Бел-Чырвона-Белага сьцяга і гэрба Пагоня, за дзяржаўны статус беларускай мовы і культуры, за нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы людзей, за справядлівасьць і дэмакратыю. Перад пастаяннай пагрозай для беларускай незалежнасьці з боку Расеі Беларуская Нацыянальная ідэя ёсьць тая аб’яднаўчая сіла, якая кансалідуе грамадзтва на змаганьне супраць пагрозы дзяржаве, на стваральную працу, на барацьбу за волю і лепшую долю вялікага Беларускага народа.
21 сьнежня 2008 г.
г. Менск

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
21 сьнежня 2008 г.
Менск

100_10931.jpg

22/12/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2008
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024