Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віртуальная рэчаіснасьць

22 сьнежня 2008 г. Польская газэта “Dziennik” публікуе інтэрв’ю з Барысам Райтшустарам, нямецкім пісьменьнікам і журналістам, які шэраг гадоў працуе ў Маскве. Заходнім журналістам стала вядома, што Пуцін рыхтуе шырокую прапагандысцкую кампанію, мэта якой: стварэньне прывабнага вобразу Расеі. Інтэрв’ю з Райтшустарам апублікавана пад тытулам “Дастакова злёгку тупнуць і гэтая сістэма лясьне”. Цытуем:
“Група, якая цяпер кіруе Расеяй, з задавальненьнем стварае віртуальную рэчаіснасьць, замест таго, каб мяняць сапраўдную. Пуцін і Медведев панікуюць, бо ведаюць, што грамадзкае незадавальненьне нарастае. Гэтыя два палітыкі цудоўна разумеюць, што падтрымка – гэта надзьмуты балёнік, які трымаецца дзякуючы зманіпуляваным вынікам апытаньняў і штодзённай ардынарнай прапагандзе. Балёнік вельмі лёгка можа ляснуць. Я некалі назваў Пуціна голым каралём, для якога СМІ пашылі адзеньне. І ён мае адзіны надзейны спосаб на крызіс: пабольш краўцоў, якія й надалей будуць жыць яму шаты. Пуцін і Медведев – капітаны надзейнага плаваньня. Яны добра даюць рады, калі цэны на сыравіну высокія і калі ёсьць грошы, якімі можна заткнуць рот незадаволеным. А ў момант крызісу яны панікуюць. Каб зразумець расейскую ўладу, трэба ведаць, што яна ня мае ўяўленьня, якія настроі пануюць у грамадзтве, бо яна сама зьнішчыла інструманты іх вымярэньня. Пуцін і Медведев думаюць наступным чынам: цяпер крызіс, людзі баяцца за свае грошы, мы мусім нешта зрабіць. Што? Пераканаць іх, што мы добрыя і што гэта ня наша віна. Вось іхная філасофія”.
Журналіст пытаецца: “Наколькі рэальным ёсьць сцэнар, што жыхары Расеі масава выйдуць на вуліцы?” Райтшустар: “Сёньня гэта малаверагодна. А праз месяц – можа стацца рэвалюцыя. Расейцы – гэта пасіўны народ, які дазволіў сябе пераканаць, што жыцьцё ў галечы – гэта норма і што так будзе заўсёды. Але гэта дзейнічае да пэўнага моманту, калі людзі яшчэ маюць што пакласьці ў чыгунок. Цяпер усё залежыць ад улады. Калі яны надалей будуць паводзіць сабе па-дурному і дражніць людзей, — а ўсё аб гэтым сьведчыць, — то можа дайсьці да рэвалюцыі. Расея нагадвае ГДР на апошнім этапе. Усё нібыта трымаецца моцна, але гэта падман. Бо сістэма згніла знутры і дастаткова злёгку тупнуць, каб яна ляснула”.
Наш камэнтар: Ня трэба думаць, што ў нямецкіх элітах толькі такія кадры, як шпіён Ганс Вік, руска-немец Рар і крамлёўскі халуй Шродэр. Ёсьць там людзі, якія адэкватна ацэньваюць расейскую рэчаіснасьць.
Юрка Марозаў

10/1/2009 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2009
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024