Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АБ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫМ КРЫЗІСЕ Ў БЕЛАРУСІ (Паведамленьне) На Беларусі працягваецца фінансава-эканамічны крызіс, які дзень у дзень пагаршае становішча краіны і людзей. Крызіс пачаўся на Захадзе, але непасрэдна прыйшоў да нас з Расеі і зьявіўся вынікам антынацыянальнай і эканамічна неадэкватнай палітыкі кіруючага рэжыму ў Беларусі. Чыньнікі, якія найперш паспрыялі крызісу, — гэта штучная (насуперак нацыянальным інтарэсам) прывязка беларускага гандлю і эканомікі да непаўнавартаснай і збочанай палітыка-эканамічнай сістэмы Расеі; гэта штучна створаная неразьвітасьць унутранага рынку краіны, адсутнасьць нармальных дачыненьняў уласнасьці і цалкавіты разбуральны кантроль вузкай групы ўлады над усімі фінансава-эканамічнымі дачыненьнямі ў Беларусі. Рэжым улады на працягу 4-х месяцаў крызісу штучна трымаў заніжаны абменны курс даляра на беларускія рублі, рыхтуючы дэвальвацыю. У выніку дэвальвацыя была зроблена са спазьненьнем, што стала прычынай страты амаль паловы золата-валютных рэзэрваў Нацыянальнага банку краіны і выклікала падазрэньні людзей у нечыстаплотнасьці ўсёй апэрацыі. У краіне спыняюцца прадпрыемствы, людзі трацяць працу, абнізіўся ўзровень жыцьця і павысіліся расходы насельніцтва на неабходныя тавары і паслугі. Кіроўная група ўлады цалкам нясе адказнасьць за цяжкія праявы крызісу ў краіне і ў значнай ступені вінаватая за яго ўзьнікненьне і за разбуральны працяг, бо праводзіла згубную і неадпаведную эканамічную палітыку. Ёсьць вялікія сумненьні, што гэтая палітыка будзе зьменена і што існуючае кіраўніцтва краіны здольнае вывесьці Беларусь з крызісу з найменшымі стратамі. На парадку дня паўстае пытаньне аб пакіданьні пасады А. Лукашэнкам. Сытуацыя патрабуе зьмены ўсёй эканамічнай палітыкі на карысьць нацыянальных інтарэсаў, ставіць задачу кардынальных пераменаў у сістэме ўлады. Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10 студзеня 2009 г., г. Менск 10/1/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |