Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

18 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Народны выхад з крызісу – ліквідацыя рэжыму” (публікуецца).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Не прамінула яшчэ й месяца пасьля нашага зьезду, што адбыўся ў сьнежні 2008 г., а колькі падзеяў разгарнулася за гэты час. Многія людзі адчуваюць, што тэмпы разьвіцьця падзеяў, іх напружанасьць і энэргія нагадваюць лёсавызначальны для Беларусі і іншых народаў 1991-шы год. Аналіз паказвае, што жульніцкая авантура рэжыму з абвалам нацыянальнай валюты рыхтавалася заранёў і загад на абвал паступіў менавіта з Масквы. Пра гэта заранёў ведалі колы, блізкія да рэжыму, і банкаўскія структуры. Ведалі таксама многія ў Маскве, адкуль цэлымі цягнікамі прыязджалі дзялкі, каб выкупляць даляры, якія мелі ў Беларусі штучна заніжаны курс. Перад новым годам рэжым прымусіў прадпрыемствы здаць у банкі іхныя валютныя рэзэрвы. 2 студзеня настаў абвал і на гэтым няшчасьці мільёнаў беларусаў згаданыя колы добра нажыліся. Так дзейнічае не нацыянальны ўрад, а класічны акупацыйны, чужы рэжым. Людзей абрабавалі, беларускай эканоміцы быў нанесены магутны ўдар. Дэмагагічная прапаганда рэжыму звальвае ўсе праблемы на “крызіс у сьвеце, які пачаўся ў Амэрыцы”. Такім чынам нашых людзей спрабуюць дэзарыентаваць і заблытаць, злодзеі спрабуюць зьняць з сябе адказнасьць за злачынства. Але гэта ім ужо не ўдаецца ў поўнай меры. Людзі адвярнуліся ад антыбеларускага рэжыму, не жадаюць удзельнічаць у яго псэўдавыбарчых авантурах і ратуюцца, не зважаючы на фальшывыя тлумачэньні і заклікі рэжымнай прапаганды. Прыкметна, што ў апошні час усе перамовы паміж прадстаўнікамі антыбеларускага рэжыму і імпэрскай Масквой праводзяцца за зачыненымі дзьвярмі. Ад народаў схавана праўдзівая інфармацыя аб рашэньнях, прынятых на гэтых перамовах. Аднак, паводле дзеяньняў рэжымнай прапаганды, якая мабілізавала па ўсёй Беларусі тысячы сваіх агентаў уплыву (“стукачоў”) зразумела, што наступным крокам па разбурэньню беларускай эканомікі і дзяржаўнасьці Масква заплянавала ўвядзеньне ў Беларусі рускага рубля. Гэта дазволіла б імпэрскім структурам фактычна бясплатна захапіць беларускія прадпрыемствы і пакінуць наш народ жабраком на ўласнай зямлі. Неабходна тлумачыць людзям злачынны характар гэтых дзеяньняў і плянаў і арганізоўваць супраціў гэтай паўзучай акупацыі.

Гэтыя падзеі ў Беларусі адбываюцца на фоне міжнародных драматычных падзеяў. Перад новым годам разгарэлася вайна на Блізкім Усходзе, разьвязаная кліентам Масквы тэрарыстычнай арганізацыяй Хамас. Масква меркавала, што такім чынам увага міжнароднай супольнасьці будзе занята выключна гэтай вайной, і 1 студзеня распачала маштабную правакацыю супраць Украіны. Маскоўская дыпляматыя і прапаганда паспрабавалі выставіць Украіну ў якасьці вінаватага і першапрычыны газавага крызісу. Але імпэрцы пралічыліся. Заходнія грамадзтвы і палітычнае кіраўніцтва дэмакратычных краінаў у асноўным адэкватнa ацанілі характар і прычыны канфлікту. Україна не парушала дамоўленасьцяў па транзіту газа, не крала газ, накіраваны на Заходнюю Эўропу. Менавіта Масква прымяніла ўсе тэхнічныя магчымасьці дзеля таго, каб пакінуць без паліва пасярод лютай зімы Украіну і шэраг эўрапейскіх краінаў. Але правакацыя з грукатам правалілася. У шэрагу краінаў (нават у такіх традыцыйна прарасейскіх, як Сэрбія і Баўгарыя) людзі паляць на вуліцах расейскія сьцягі, а дзяржаўнае кіраўніцтва актыўна шукае альтэрнатыўныя крыніцы энэргазабесьпячэньня. Расея рызыкуе застацца без пакупнікоў сваіх энэрганосьбітаў. Ёсьць яшчэ адзін аспэкт газавай маскоўскай правакацыі. Крэмль паспрабаваў арганізаваць маштабныя бунты ва ўсходніх вобласьцях Украіны, якія павінны былі замярзаць ва ўмовах расейскай газавай блакады. Але адэкватныя дзеяньні кіраўніцтва і тэхнічных службаў Украіны сарвалі і гэты плян. Кіеў забясьпечыў усю краіну палівам з рэзэрвовых сховішчаў. Масква мела значна шырэйшы плян па дэстабілізацыі становішча ў постсавецкіх краінах. У абмежаваных маштабах Крамлю ўдалося арганізаваць антыдзяржаўныя выступы і пагромы ў Рызе і Вільнi, але і там плян Масквы праваліўся. Ганебным чынам Масква праз свой васальны рэжым у Менску робіць нашу Беларусь закладнікам гэтай агрэсіўнай палітыкі, накіраванай супраць нашых суседзяў. Менавіта транзіт газа праз тэрыторыю Беларусі выкарыстоўваўся Масквой у якасьці мэтаду ціску на Украіну і іншыя дзяржавы. Толькі выйсьце з-пад каланіяльнай залежнасьці ад Расеі дазволіць нашай краіне вызваліцца ад гэтай ганебнай ролі. Нам неабходна гуртаваць здаровыя сілы беларускага грамадзтва на супраціў гэтай антынацыянальнай палітыцы.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі аб выніках злачынных дзеяньняў антыбеларускага рэжыму. Паўсюль беларусы перажылі моцны шок пасьля фінансавага абвалу, наладжанага рэжымам 2 студзеня. Многія людзі агаломшаны і дэзарыентаваны, ня ведаюць, што рабіць. Неабходна даць грамадзтву ясную праграму паратунку нашай нацыянальнай маёмасьці, нашай Дзяржавы, забесьпячэньня нармальнай чалавечай будучыні для нашых дзяцей. Дзейнічаць неабходна хутка і адэкватна. Надта вялікая пагроза насунулася на нашу Беларусь. Трэба адбівацца ад імпэрскай Масквы так, як наш народ здолеў зрабіць гэта ў 1991 і 1996 гадах.

Сойм абмеркаваў і прыняў пастанову “Аб разгортваньні крызісу і пакіданьні пасады А. Лукашэнкам” (публікуецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
18 студзеня 2009 г.

19/1/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2009
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024