Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Народны выхад з крызісу – ліквідацыя рэжыму (Выступ на студзеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу Вам моцнасьці духа ў цяжкі час, які, нарэшце, павінен скончыцца! Тыдзень таму я напісаў Вам ліст “Лукашэнка мусіць зыйсьці”. Далейшыя падзеі паказваюць, наколькі існаваньне гэтай неадэкватнай асобы на вяршыні ўлады робіцца небясьпечным для нашай краіны. Ён цалкам улучаны ў чарговую расейскую авантуру на Ўкраіне (газавы шантаж), пра што беларусы нічога ня ведаюць. Я ўжо пісаў раней, што з канца 2007 года палітыка двух рэжымаў – лукашысцкага і маскоўскага – стала цалкам таемнай. Гэбісты спатыкаюцца на вышэйшым узроўні, дамаўляюцца, грызуцца, гандлююцца, прымаюць рашэньні, а людзі нічога ня ведаюць, што іх чакае, пакуль ня выбухне якая-небудзь вайна, дэвальвацыя ці газавая авантура. Раней Пуцін зь Мядзьведзевым прысягалі, што высокія цэны на нафту гэта ёсьць стратэгічны інтэрас Расеі, і яны будуць змагацца за яго ўсімі даступнымі сродкамі. Якія сродкі ў расейскага гэбізму, мы ведаем: тэрор, шантаж, правакацыі, прапаганда і вайна. Вайну з Грузіяй мы ўжо бачылі, цяпер нарваўся Хамас (тэрарыстычная арганізацыя пад уплывам Масквы), і на Блізкім Усходзе палыхае канфлікт; рыхтуюць другі, з Іранам; стварылі газавы крызіс супраць Ўкраіны і Эўропы, але… пралічыліся. Думалі ўсіх абдурыць, выехаць на адной прапагандзе, дыпляматыі ды хлусьні, а павышэньне цэнаў на нафту, маўляў, кампэнсавала б ўсе затраты. Ня вышла. Поўны правал. Грубая газавая авантура Крамля супраць Украіны (зробленая дзеля павышэньня цэнаў на нафту) паварочваецца супраць самых авантурыстаў. Грэцыя, напрыклад, ужо адмовілася ад расейскага газу і заключыла кантракт з Азэрбайджанам. Цяпер, як у прыказцы, — чакайма зьвестак з Карабаху. Небясьпека для Беларусі ад гэтай крымінальнай палітыкі хаваецца найперш ў прамаскоўскім рэжыме і яго неадэкватным начальніку. Няма сумніву, што, рыхтуючы газавую авантуру на Ўкраіне, пуціністы ўцягнулі туды Лукашэнку абяцаньнем прадаць газ па нізкай цане. Але, ведаючы расейцаў, малаверагодна, што яны (асабліва пасьля правалу) сваё абяцаньне выканаюць. Хутчэй за ўсё, будуць шантажаваць свайго сатрапа патрабаваньнем увядзеньня расейскага рубля на Беларусі. Беларусам застанецца толькі глядзець на змоўшчыкаў, як гандлюецца іхняя скура. Выклікае вялікую насьцярожанасьць, што прывязку беларускага рубля да кошыка зрабілі на аснове рускага рубля, эўра і даляра. Прычым тут рускі рубель? Гэта ўвогуле не валюта. Там больш, што ён ужо зваліўся на дол і хутка ўвогуле ўпадзе на самае дно. Тут відаць палітычнае антыэканамічнае рашэньне. І гэта выклікае трывогу. Мы ўсё больш падыходзім да становішча, калі кардынальна перамяніць згубную палітыку зможа толькі сам народ, масавы ягоны выступ, да якога, нажаль, ён яшчэ не сасьпеў. Але і жыцьцё не стаіць на месцы. Тым часам калі ўявіць, што рэжым пайшоў бы на злачынства і ўвёў бы рускі рубель у Беларусі, то зразумела, што Лукашэнка ўжо Маскве стаў бы не патрэбны, а беларусы дзеля выратаваньня сябе мусілі б ісьці на радыкальныя меры. Здрадніка народа неабходна было б альбо зьнішчыць, альбо калі – не, то нацыя мусіла б пагадзіцца на новае расейскае рабства. Зь незалежнасьцю, маёмасьцю, ўласнасьцю і свабодай тады прышлося б разьвітацца надоўга (калі не навечна). Нашая задача як народнай партыі, якая выяўляе і абараняе нацыянальныя інтарэсы, запабягаць стварэньню новых авантураў з боку рэжыму, інфармаваць грамадзтва і прадухіліць нішчэньне дзяржавы, працы і дабрабыту людзей. Крызіс, і асабліва яго цяжкія вынікі на Беларусі, выклікаў перш за ўсё прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі сваёй неадэкватнай і антынароднай эканамічнай палітыкай, штучнай прывязкай беларускага гандлю і эканомікі да хворай эканамічна-карпарацыйнай сістэмы Расеі. Рэальны выхад з крызісу толькі адзін – ліквідацыя рэжыму, які выклікаў гэты крызіс. І першае, што мусіць адбыцца – Лукашэнка павінен пакінуць сваю пасаду. Усе астатнія варыянты – разбуральныя для Беларусі і гіблыя, зьнішчальныя для людзей. Задача беларускіх палітыкаў Народнага Фронту – падымаць людзей на абарону сваіх інтарэсаў і інтарэсаў сваёй краіны. Першасны лёзунг: “Лукашэнка мусіць зыйсьці.” Зьвяртаю Вашу ўвагу, што ўся падстаўная апазыцыя ў гэтых умовах адмовілася ад барацьбы з рэжымам за інтарэсы людзей і краіны і адкрыта пераходзіць да супрацоўніцтва з дыктатурай. Што і трэба было чакаць. Неабходна выкрываць перад людзьмі здрадніцтва і прадажнасьць гэтай “апазыцыі” і яе функцыянераў. Каб перамагчы і скончыць з крызісам, трэба разьвітацца з дыктатурай і ўзурпатарам народнай ўлады. Прапаную сябрам Сойму прыняць спавешчаньне аб крызіснай сытуацыі ў краіне (праект прыкладаецца). Прапаную, таксама, даць даручэньне Управе Зянон Пазьняк 20/1/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |