Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

8 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Крызіс як магчымасьць пераменаў” (публікуецца).

З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Крызіс у нашай краіне паглыбляецца і набірае размах. Рэжым дэманструе няздольнасьць да вырашэньня элемэнтарных праблемаў. Больш таго, сытуацыя дэманструе аб’ектыўны факт – рэжым зьяўляецца канчатковым банкрутам. Пра гэта сьведчыць у прыватнасьці актыўная дзейнасьць кіраўніцтва рэжыму па пошуку новых крэдытаў у розных сталіцах і міжнародных структурах, мітусьлівыя спробы працягнуць сваё існаваньне пры ўладзе. Безумоўна, што гэтыя фінансавыя сродкі накіроўваюцца не на патрэбы краіны, а зьяўляюцца дадатковай магчымасьцю раскраданьня і карупцыі. У кантэксьце крызісу неабходна разглядаць таксама падпісаньне антызаконных дамоваў з Масквой пра “вайсковыя сілы хуткага рэагаваньня” і падпарадкаваньне беларускіх войскаў супрацьпаветранай абароны Маскве. Кіраўніцтва Расеі не зважае на каласальныя праблемы ўнутры сваёй дзяржавы і накіроўвае велізарныя сродкі на разбурэньне і падпарадкаваньне Беларускай дзяржавы. Заплянаваная пабудова расейскай АЭС на тэрыторыі Беларусі – яшчэ адно сьведчаньне гэтай шалёнай палітыкі. Наступіў новы этап расейскай каланіяльнай агрэсіі супраць Беларусі, які вызначаецца прысьпешанымі тэмпамі і цынічным ламаньнем беларускіх і міжнародных законаў. Прамаскоўскі рэжым на Беларусі дзейнічае як паслухмяная марыянэтка чужой антыбеларускай палітыкі.

Як заўсёды, у такія моманты да рэжыму далучаецца прамаскоўская падстаўная псэўдаапазыцыя. Мы бачым, як яе прадстаўнікі з энтузіязмам удзельнічаюць у фарсавых “камісіях”, “дыскусіях” і іншых мерапрыемствах рэжыму ў рамках фальшывай кампаніі “лібэралізацыі”. Беларускае грамадзтва павінна таксама адэкватна ацаніць намаганьні “незалежных” СМІ, якія ствараюць рэкляму гэтай сумеснай афёры рэжыму і псэўдаапазыцыі, мэта якой – захаваньне антыбеларускага рэжыму і падман нашага народу. Супрацьстаяць гэтай антыбеларускай палітыцы можа не падстаўная агентура, а мільёны беларускіх патрыётаў, якія павінны аб’яднацца на платформе Беларускай Салідарнасьці.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Людзі ў розных кутках Беларусі яшчэ ня выйшлі з шоку пасьля нечаканых дзеяньняў рэжыму на пачатку гэтага года. Людзі дэзарыентаваны ня толькі імклівасьцю разьвіцьця падзеяў і афіцыёзнай прапагандай, але (што вельмі крыўдна) дэзынфармацыяй, якую распаўсюджваюць шэраг так званых “незалежных і дэмакратычных” СМІ. Ня дзіва, што некаторыя з “незалежных” эканамістаў (напрыклад, Заіка і Раманчук) пастаянна выступаюць у якасьці экспэртаў як на радыё Свабода, так і ў адыёзных пэрыядычных выданьнях дыктатуры. Ад такіх “экспэртаў” беларусы не дачакаюцца праўдзівага аналізу.
На месцах назіраецца занепакоенасьць беларускіх афіцэраў падпісанымі ў Маскве дамовамі. Людзі ў пагонах адпаведна разумеюць пагрозу накіраваньня іх у зоны расейскіх ваенных канфліктаў. Афіцэры разумеюць таксама сьмяротную небясьпеку для насельніцтва Беларусі ў сувязі з вызначэньнем нашай краіны як “першага эшалёну супрацьпаветранай абароны Расеі”. Яны як спэцыялісты ведаюць, што ў выпадку ваенных дзеяньняў па першым эшалёне наносіцца самы сакрушальны ўдар. Беларусы рэальна сталі закладнікамі агрэсіўнай палітыкі Масквы і яе шалёных плянаў панаваньня над народамі.

Сойм прыняў рашэньне аб правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў 25 сакавіка сёлета ў гонар 91-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі (Дня Волі).

Сойм абмеркаваў і прыняў пастанову “Аб антынацыянальных пагадненьнях і незаконных дзеяньнях нелегітымнага кіраўніка выканаўчай улады на Беларусі” (публікуецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 лютага 2009 г

10/2/2009 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2009
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024