Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Ніякай лібэралізацыі няма” (24.02.2009, інтэрв’ю браў Сяргей Навумчык, радыё Свабода) Сваё меркаваньне пра візыты ў Беларусь прадстаўнікоў Эўразьвязу выказвае старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. З гледзішча геапалітыкі, супрацоўніцтва з Эўропай і ўдзел ва Усходнім партнэрстве нам выгадны і патрэбны. Але, на жаль, гэта не нашая палітыка, ня мы яе вядзем. Гэта палітыка Эўропы, якую яна праводзіць з выгодай для сябе, коштам нашых народных інтарэсаў. Мы будзем плаціць вельмі вялікую цану за гэтую палітыку. Пакуль што гэта выглядае так. І невыпадкова шмат у каго з беларусаў узьнікаюць асацыяцыі з Мюнхэнам 38-га году. Тады, каб заспакоіць Гітлера, здалі Аўстрыю. Цяпер, каб забясьпечыць свае інтарэсы, здаюць дэмакратыю ў Беларусі, прыкрыўшы вочы на тое, што робіць рэжым у Беларусі. Калі Лукашэнка будзе запрошаны ў Прагу, гэта будзе азначаць, што Эўропа пагадзілася з рэпрэсіямі і этнацыдам, з арыштамі і судамі за беларускую мову, з нападамі міліцыі на кватэру былога дэпутата Вярхоўнага Савета Аксаміта і з рабаваньнем яго дэпутацкага архіву, з арыштамі ў Ваўкавыску, са зьбіцьцём міліцыяй моладзі ў Менску, і г.д. Гэта будзе знак для Лукашэнкі, што так — можна, і што гэта не перашкаджае Эўропе супрацоўнічаць з рэжымам. Гэта чэмбэрленаўшчына. Але вінаватыя ў такім стане рэчаў найперш самі беларусы. Наша грамадзтва ў цэлым пакуль што не праяўляе асэнсаванай волі да барацьбы за свае інтарэсы, за гонар і годнасьць. Таму спадар Саляна нас можа і ня ўлічваць у сваёй партытуры. Гэтае становішча нам трэба перамяніць, і ёсьць надзея, што мы яго пераменім. Што датычыць Лукашэнкі ў Эўропе, то наколькі я яго ведаю, на нейкім этапе справа скончыцца скандалам і гнеўнымі філіпікамі Лукашэнкі ў бок Захаду. Карэспандэнт: Цяпер шмат гавораць пра новыя тэндэнцыі ў палітыцы афіцыйнага Менску, якія ўжо займелі назоў “лібэралізацыі”. У свой час у СССР працэсы сярэдзіны 1950-ых атрымалі назоў “адлігі”, а ў канцы 80-ых мы памятаем “перабудову”. Цяпер – “лібэралізацыя”. Ці дае гэты працэс нейкія спадзяваньні для Вас як для палітыка? Пазьняк: Перабудова ў СССР — гэта быў унутраны працэс, у Беларусі адбываецца зусім іншае. Ніякай лібэралізацыі няма. Наадварот. Цяпер Лукашэнка стаў больш жорстка праводзіць палітыку ў дачыненьні да моладзі, арышты апошняга часу і зьбіцьцё пра гэта сьведчаць. Бо ён выдатна ведае, што палітыку на збліжэньне праводзіць Эўропа, гэта трэба Эўропе, і ён хоча пайсьці ў гэтую Эўропу з гэтым рэпрэсіўным багажом. Ён хоча, каб яго прызналі, каб гэта стала нормай. Фактычна, Эўропа за свае геапалітычныя інтарэсы заплюшчвае вочы на палітыку рэжыму, на нашыя нацыянальныя інтарэсы, на зьнішчэньне мовы, парушэньне правоў чалавека. Але паўтараю: уся справа не ў Эўропе, уся справа — у нас саміх, у тым, што нашае грамадзтва на гэтым этапе страціла волю да барацьбы. гэтую волю трэба здабыць. А пакуль існуе рэжым — ня будзе ніякай лібэралізацыі. Гэты рэжым антынародны, антыбеларускі, і ўвесь яго інтарэс — ўтрымацца пры ўладзе. У гэтым і палягае яго палітыка балянсаваньня паміж Эўропай і Масквой. 24.02.2009 24/2/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |