Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску і Віцебску

У найвялікшае сьвята нашага народу – 25 Сакавіка – менскія актывісты Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы. Далей...

26/3/2009 › Навіны

 


Віншаваньне

Дарагія сябры!
Ад імя РОN (Згуртаваньня Незалежніцкіх Арганізацыяў – Польшча) шлем Вам сардэчныя зычэньні з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі. Далей...

26/3/2009 › Навіны

 


Дзень Волі - 2009

Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы,
Віншую Вас з 25 Сакавіка, слаўным Днём беларускай незалежнасьці. Менавіта тады, у 1918-м, пачалося яе адраджэньне, якое праз ахвяры, пакуты і змаганьне прывяло нас да Жніўня 1991-га, да аднаўленьня нашай незалежнай дзяржавы. Далей...

25/3/2009 › Навіны

 


Шукаем выхад з агульнага крызісу на Беларусі

Паважаныя землякі, паважаныя грамадзяне!
Крызіс высьветліў усю нікчэмнасьць і шкоднасьць прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі. Давайце паглядзім, да чаго прывёў гэты рэжым. Далей...

23/3/2009 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў

(Выступ на сакавіцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

…Падзеі ў Беларусі (і ў цэлым у сьвеце) усё больш разьвіваюцца па сцэнары крызісу, які істотна ўплывае на палітычныя паводзіны. Далей...

18/3/2009 › Навіны

 


Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў” (публікуецца). Далей...

18/3/2009 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАНАВАНЬНЕ ЦЕМРЫ

Улада цемры характарызуецца, перш за ўсё, нянавісьцю. Нянавісьць – сутнасьць яе існаваньня. Улада цемры вечна змагаецца зь нейкім і за нешта. Гэта “вечны бой” і вечная нянавісьць, пакуль будзе існаваць аб’ект улады – народ і сама гэтая ўлада. Далей...

10/3/2009 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ЦЯЖКІ ЧАС

Клясычнае нацыянальнае адраджэньне, дзе б яно ні было, зьвяртаецца да гісторыі, змагаецца за сцьвярджэньне нацыянальнай мовы, культуры і дзяржаўнай незалежнасьці. Гэтак сама разьвіваўся і беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Далей...

6/3/2009 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2009
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024